Такога вы яшчэ не бачылі: унікальная выстава Рамана Бондара «Магія шкла» адкрылася ў «Пружанскім палацыку»
"Магія шкла" -- пад такой назвай у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» пачала сваю працу ўнікальная выстава Рамана Бондара — маладога мастака з Баранавіч. Яго «палатно» — шкло, а «пэндзлі» — малаток і зубіла. Такога ў нас вы сапраўды не бачылі!
Ідэя паэксперыментаваць з біццём шкла прыйшла да Рамана пару гадоў таму, калі пачынаючы мастак заўважыў, што трэшчыны на пабітым лабавым шкле аўтамабіля быццам складаюцца ў абрысы твару. Менавіта на аўташкле і пачаў трэніравацца. Першыя спробы былі не асабліва ўдалымі, але мастак назапасіўся цярпеннем і на працягу двух гадоў пакрокава адточваў тэхніку.
Сёння Раман Бондар стварае эксклюзіўныя работы ў тэхніцы, у якой працуюць усяго толькі з дзясятак чалавек у свеце. На стварэнне адной карціны траціцца ад аднаго дня да аднаго месяца, а важыць тво












