Зняць бар’еры. Што робяць органы мясцовага кіравання і самакіравання для камфортнага жыцця інвалідаў?
З выступлення загадчыка аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А.С.Бартасевіч.
Стварэнне даступнага асяроддзя – гэта комплекс мерапрыемстваў па абсталяванні аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, жыллёвага фонду, вуліц, вакзалаў, аб’ектаў грамадскага карыстання пандусамі, пад’ёмнікамі і іншымі элементамі безбар’ернага асяроддзя для забеспячэння доступу ўсіх катэгорый інвалідаў.
Фізічна аслабленыя людзі, а таксама асобы з абмежаванымі магчымасцямі для руху павінны мець бесперашкодны доступ да аб’ектаў сацыяльна-бытавой інфраструктуры. У Дзяржаўнай праграме “Сацыяльная абарона” на 2021-2025 гады закладзены комплексны падыход да фарміравання даступнага асяроддзя ва ўсіх сферах жыцця. А





