Д.Д.Гобараў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці:
—Найперш хацеў бы падзякаваць Пружаншчыне за тое, што аказала мне высокі давер і выбрала дэлегатам на ўсенародны форум. Тое, што хвалюе сёння ўсіх жыхароў нашай рэспублікі, безумоўна, хвалюе і мяне як чалавека: што і як трэба зрабіць, каб наша жыццё паляпшалася? На гэты конт ёсць шмат розных думак і прапаноў, аднак не ўсе з іх, на жаль, можна ажыццявіць. Самае простае і, напэўна, галоўнае правіла: каб добра жыць, трэба лепш працаваць.
Тут, праўда, неабходна прызнаць, што не ўсё ў канчатковым выніку залежыць толькі ад нашых унутраных фактараў – парадку, захавання тэхналагічнай дысцыпліны, наяўнасці сучасных сродкаў вытворчасці і г.д. Не варта забываць пра ўплыў, які аказвае на наша развіццё су