Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Ляўчук працаваў у Пружанскім раёне і ўручыў падарункі школьнікам
На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Г. Ляўчук працаваў на тэрыторыі Пружанскай выбарчай акругі №9.
Спачатку Аляксандр Георгіевіч наведаў Навазасімавіцкі сельвыканкам, каб вырашыць калектыўны зварот жыхароў Новых Засімавічаў наконт добраўпарадкавання населенага пункта. Агляд тэрыторыі пацвердзіў: праблемы, узнятыя жыхарамі, сапраўды існуюць.
Як патлумачылі кіраўнік спраў сельвыканкама В.І.Цішко і начальнік участка Пружанскага КУВП “Камунальнік” М.М.Мацвяйчук, абкошванне травы на тэрыторыі населенага пункта праводзілася ўжо двойчы. Але дажджлівае надвор’е спрыяе росту расліннасці, а таму патрэбна зноў, ужо трэці раз, праводзіць адпаведныя работы. Плануецца і рамонт лавак, якія знаходзяцца паблізу дамоў. Са слоў Мікалая Міхайлавіч


