Пра захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны гаварылі на пасяджэнні раённага Савета дэпутатаў і маладзёжнага парламента
Пытанне, якое было вынесена на разгляд прэзідыума, гучала так: «Аб захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны як сімвала дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь».
Як бачыце, мы не імкнёмся перапісваць гістарычнае мінулае нашага народа, знішчаць яго здабыткі, а, наадварот, усімі сіламі стараемся захаваць тое, што пакінулі нам продкі. А гэта найбагацейшы пласт гістарычнай, культурнай спадчыны, якую яшчэ даследаваць і даследаваць.
Нам ёсць чым ганарыцца, чым здзіўляць нашых гасцей. Аб гэтым расказвалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і прадстаўнікі аддзела культуры райвыканкама.
Метадыст гарадскога Палаца культуры Вячаслаў Краўчук з вялікім захапленнем расказаў аб удзеле ў клубе рэканструктараў гістарычных падзей. Цэлыя тэатралізаваныя пастаноўкі яны роб











