Свята роднага слова прайшло ў Ганцавічах
Па традыцыі Дзень беларускага пісьменства праходзіць у першую нядзелю верасня. Гэта свята ўвасабляе адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа. Сёлета яго адзначылі ўжо ў 18-ы раз. Гэтым разам свята прымала Брэстчына — горад Ганцавічы. Беларуская кніга годна канку-
рыруе з іншымі сучаснымі носьбітамі інфармацыі. Такое меркаванне выказаў старшыня нацыянальнага арганізацыйнага камітэта Дня беларускага пісьменства, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, адкрываючы свята. Па яго словах, адзначаючы дзень пісьменства, беларусы аддаюць даніну павагі ўсім, хто ўнёс уклад у развіццё айчыннай культуры. «У трэцім тысячагоддзі кніга па-ранейшаму застаецца папулярнай, яна годна канкурыруе з іншымі сучаснымі носьбітамі інфармацыі», — адзначыў намеснік прэм’ер-мініс






