Вторник, 11 августа 2026

Культура

Как заинтересовать инвесторов?

Актуально, Культура, Экономика
На мінулым тыдні наш раён наведалі прадстаўнікі Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму, а таксама  гасцінічнага бізнэсу. Мэта іх прыезду — узвядзенне аб’ектаў сервісу каля дарожнага абходу  Белавежскай пушчы. Раённыя улады арганізавалі для іх паездку па новай дарозе, дзе на вызначаных кропках адбыліся сустрэчы з патэнцыяльнымі інвестарамі. Нагадаем, што дарожны абход мяркуецца запусціць у эксплуатацыю ў пачатку лістапада бягучага года. Як і аб’екты прыдарожнага сервісу, да якіх адносяцца кафэ, крамы, матэлі або аўтазаправачныя станцыі ў стомятровай зоне ад дарогі. І, калі сама шаша вось-вось пачне эксплуатавацца, дык з сервісам справы кепскія. Памятаю, як на адным з пасяджэнняў з зацікаўленымі асобамі наконт гэтага пытання старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч зазначыў, што к

Валянціна Ануфрыенка: «Калі ты — беларус, то абавязаны ведаць родную мову»

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Мы размаўляем з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Валянцінай Леанідаўнай Ануфрыенка ў яе кабінеце на другім паверсе гімназіі. Са сцяны ўважліва глядзяць Якуб Колас і Янка Купала. — Я,— расказвае Валянціна Леанідаўна,— выбрала беларускую мову дзякуючы менавіта свайму класнаму кіраўніку і любімай настаўніцы Ганне Васільеўне Хатэнка, якая актыўна вучыла нас, вучняў, любіць і паважаць мову продкаў. Валянціна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Кацёлкі. Закончыла Шаняўскую сярэднюю школу і аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя Пушкіна. Бягучы навучальны год — шаснаццаты ў яе працоўнай біяграфіі. Любімай настаўніцай Валянціну Леанідаўну з павагай называюць многія вучні гімназіі. І маюць для гэтага ўсе падставы. Яна гатова расказваць пра сваіх ву
Приключения в аквапарке, или несколько слов о культуре

Приключения в аквапарке, или несколько слов о культуре

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
У той выхадны дзень, перад закрыццём, у аквапарк было не ўбіцца. І на хвілінку нават аптымістычна падумалася: няўжо нарэшце хлопцы і дзяўчаты  прамянялі бессэнсоўную тусоўку перад універсамам на карыснае баўленне часу ў аквапарку? Аднак варта было зайсці ў ваду, як мой аптымізм... змыла вадой са стыхійнага “фантана”. Шчаслівы юнак, стоячы пад штучным вадаспадам, трымаў над галавой шлёпанцы сваёй дзяўчыны і накіроўваў на яе патокі вады. Даставалася, вядома, усім... Прыціскаюся ў куточак да падводных масажаў і разумею, што і тут мне не месца. Не зважаючы на дзяцей і дарослых, хаця, бясспрэчна, большасць у тую нядзелю было ў аквапарку моладзі, эратычна прыліпла да юнака, быццам да выратавальніка, грацыёзная дзяўчына. Вада, канешне ж, крыху хавае відовішча, але ж, прабачце, не спляценне рук

Список литературы на лето: читать или не читать?

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Стаю ў чарзе. Час бяжыць, а я ўсё на адным месцы. Яшчэ было б зразумела, калі б у краме стаяла, а то ў бібліятэцы! «Пробкі» ствараюць... спісы літаратуры на лета, з якімі прыйшлі многія чытачы. Пазашкольнае чытанне — з’ява, вядомая кожнаму школьніку. Напрыканцы навучальнага года атрымліваеш гэты спіс і думаеш: чытаць ці не чытаць? Пытанне спрэчнае. Разумееш, што патрэбна развівацца, што кнігі дапамагуць сфарміраваць светаўспрыманне, павышаюць адукаванасць. Ды і калі прачытаеш цяпер, то потым, на працягу навучальнага года нагрузка зменшыцца. Але ж усё роўна кнігу дэталёва не запомніш, потым прыйдзецца зноў перагортваць старонкі, успамінаць, перачытваць... Дык ці варта чытаць? Спытаемся ў спецыялістаў. Наталля Канстанцінаўна Супруновіч, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засім
О пружанской эстраде с Эугениюсом Валанчюсом

О пружанской эстраде с Эугениюсом Валанчюсом

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Аб узорнай  эстраднай  студыі г. Пружаны ведаюць не толькі ў нас у раёне, але і ва ўсёй рэспубліцы, нават за яе межамі. Яе таленавітыя выхаванцы перамагаюць у разнастайных конкурсах і фестывалях. Што за чалавек рыхтуе сапраўдных зорачак на небасхіле сцэны?  Гэта — прафесіянал сваёй справы, цудоўны кіраўнік і проста вельмі прыемны чалавек з незвычайным для Беларусі імем — Валанчус Эўгеніюс Юозавіч, якога ўсе называюць спрошчана Алгіс. —Вы па прафесіі музыкант. А дзе атрымалі музычную адукацыю? —Скончыў Вільнюскае музычнае вучылішча па класе духавых інструментаў (валторна). Гэта вельмі складаны інструмент, іграць на якім нават прафесіянал павінен па дзве гадзіны кожны дзень. А ўвогуле на музычную сцежку падштурхнуў мяне мой стрыечны брат. Ён умеў іграць на гармоніку і, калі прыйшла
В Пружанах опять не будет Купалля

В Пружанах опять не будет Купалля

Актуально, Культура
З 6 на 7 ліпеня адзначаецца самае таямнічае і  рамантычнае, ахутанае мноствам легенд і містычных гісторый свята. Як сведчаць нашы продкі, менавіта ў гэтую ноч ведзьмы ўстройваюць шабаш, русалкі спрабуюць зацягнуць свае ахвяры пад рачныя пні і карчы, а кожнага, хто наведвае лес, падсцерагаюць лесуны. Як і тысячу гадоў таму, у гэты вечар юнакі і дзяўчаты зноў будуць плясці вянкі, загадваць жаданні, пераскокваць цераз вогнішча, купацца пад загадкавым святлом Месяца і, безумоўна, шукаць Папараць-кветку. Гэта адно з нямногіх свят, традыцыі якога амаль не змяніліся і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Нашы старажытныя продкі-язычнікі называлі яго Купаллем. Хрысціяне — днём нараджэння святога Іаана Прадцечы, ці Яна Хрысціцеля, які хрысціў у рацэ Іардан Ісуса Хрыста. У глыбокай старажытнас
В выходные Пружанщина принимала два фестиваля

В выходные Пружанщина принимала два фестиваля

Актуально, Культура
На мінулых выхадных Пружаншчына гасцінна сустракала гасцей,  людзей творчасці: на працягу двух дзён у нашым раёне праходзіў заключны этап абласнога фестывалю вакальна-харавога мастацтва «Ляці, наша песня» і свята духоўнай музыкі «Песнь песняў».Фестываль, без перабольшвання, справядліва заняў сваё месца менавіта на пружанскай зямлі: тут нарадзілася і працавала нямала дзеячаў культуры і мастацтва, прозвішчы якіх вядомы далёка за межамі краіны, — Францішак Карпінскі, Юзаф Крашэўскі, Міхал Баброўскі, Мікола Засім, Міхась Забэйда-Суміцкі, Іван Хвораст... Сярод гэтай пляяды па-сапраўднаму таленавітых людзей і Рыгор Шырма, імя якога носіць дзіцячая школа мастацтваў у горадзе. І зусім невыпадкова святочнаму шэсцю калектываў-удзельнікаў фестывалю папярэднічала ўскладанне кветак да бюста нашаму знак

Чем наполним дворец Сапег?

Актуально, Культура, Ружанские мотивы
Яшчэ нядаўна жыхарам пасёлка не верылася, што хаця б частка рэшткаў замка, у якім некалькі стагоддзяў таму размяшчалася рэзідэнцыя знакамітага магнацкага роду, набудзе прэзентабельны выгляд, набліжаны да першапачатковага, а цікаўным праезджым, што захапляюцца веліччу архітэктуры, якую бачна яшчэ на пад’ездзе да Ружан, будзе што паглядзець, акрамя паўразбураных сцен. Супрацоўнікі музея, а ён адкрыўся тут з завяршэннем першага этапу рэстаўрацыйных работ, абяцаюць турыстам не толькі пазнавальныя экскурсіі, але і цікавыя падарожжы ў мінулае... Пра заўтрашні дзень палацавага комплекса і музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў», у прыватнасці, расказаў яго дырэктар Руслан Кніга. — На бягучым тыдні завяршыліся работы ў выставачнай зале, — паведаміў Руслан Сяргеевіч. — Хочацца адзначыць, ш

Леди нового года выбрали в Колядичах

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Мерапрыемства «Ледзі новага года» прайшло ў Калядзіцкім ДК. Асаблівасцю стала тое, што за ганаровае званне змагаліся не юныя дзяўчаты з мадэльнымі параметрамі, а звычайныя жанчыны-працаўніцы ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія выхоўваюць дзяцей. Актавая зала вясковага Дома культуры ў гэты вечар была запоўнена людзьмі як ніколі. Блізка пазнаёміцца з кожнай з шасці ўдзельніц конкурсу ў гледачоў была магчымасць дзякуючы традыцыйнаму заданню «Прадстаўленне». Больш старанна і рупліва канкурсанткам давялося рыхтавацца да ўсходняга танца. Здзівіць журы трэба было не толькі  гібкасцю, пластычнасцю, артыстычнасцю, але і адпаведным касцюмам. Яшчэ раз праявіць сваю знаходлівасць і фантазію трэба было падчас карнавальнага шэсця. Пачуццё гумару жанчыны ўключылі падчас конкурсу «Жыццёвая сітуацыя»:

Отец Игорь Мрыхин: «Меня пугает мода на религию»

Актуально, Культура
Сёння ў нас даволі незвычайны госць. На пачатку 90-х гадоў Ігар Андрэевіч Мрыхін папрацаваў майстрам, інжынерам-дыспетчарам, забеспячэнцам, займаў розныя пасады ў Брэсцкім дзяржспорткамітэце, быў адказным за шэраг будуемых аб’ектаў і загадчыкам спецыялізаванага стрэльбішча. Цяпер жа пружанцы ведаюць яго як айца Ігара — святара, настаяцеля Спаса-Праабражэнскай царквы на Горцы. — Айцец Ігар, як здарылася, што ўдалы кар’ерны рост выдатнага спецыяліста рэзка змяніўся і Вы вырашылі апрануць рызу свяшчэннаслужыцеля? — У 1982 годзе, пасля заканчэння школы, вырашыў стаць будаўніком і паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Пасля перапынку, звязанага са службай у арміі (служыў у авіяцыі стратэгічнага прызначэння), закончыў ВНУ і атрымаў спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Будаваў многія

В музее “Ружанский дворцовый комплекс Сапег” уже готовы проводить экскурсии

Культура, Новости, Ружанские мотивы
Архітэктурную «жамчужыну», якую па праву можна назваць візітнай карткай Ружан, — палацавы комлекс Сапегаў, спрабавалі аднавіць не адзін раз. Апошняя спроба аказалася самай удалай: першы этап рэстаўрацыйных работ у палацы ўжо завершаны. Ва ўсходнім флігелі цяпер ствараецца музей «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў». Калі ён пачне працаваць афіцыйна, пакуль невядома. Але яго супрацоўнікі ўжо гатовы правесці экскурсію як па музеі і тэрыторыі комплекса, так і па ўсім пасёлку і нават раёне. Гэта дазваляе кваліфікацыя спецыя-лістаў: акрамя дырэктара, у музеі ўжо ёсць навуковы супрацоўнік, які будзе выконваць і абавязкі экскурсавода. Штат плануецца папоўніць галоўным захавальнікам фондаў музея. — Перад тым, як адкрываць падобнага роду ўстанову, неабходна распрацаваць навуковую канцэпцыю, на асно

17 декабря – День белорусского кино

Актуально, Культура, Профессия
Чароўны прамень у поўнай цемры — і на белым экране пачынаюць рухацца людзі. Часта, седзячы ў зале кінатэатра, паглядаў на маленькае акенца, адкуль біў яркі прамень кінапраектара. Дзейства здавалася цудам, а той, хто яго ствараў,— сапраўдным чараўніком. Аказалася, што так у дзяцінстве думала і Жана Уладзіміраўна Зяйрук, кінамеханік кінатэатра «Спадарожнік».— Памятаю, як у Кобрыне, паблізу ад якога я жыла ў дзяцінстве, пабудавалі новы кінатэатр. І ў кожную вольную га-дзіну мы з сяброўкамі бегалі ў кіно. Пасля школы я вырашыла паступаць у Івацэвіцкае вучылішча, дзе тады рыхтавалі кінамеханікаў. Пасля заканчэння вучылішча выйшла замуж і прыехала ў Пружаны. — Мне здавалася, што гэта мужчынская спецыяльнасць, тут патрэбны чыста тэхнічны склад розуму. — Ведаеце, за сваю практыку мужчын-
Напротив районной библиотеки посажены дубки в честь певца Станислава Козлова

Напротив районной библиотеки посажены дубки в честь певца Станислава Козлова

Культура, Новости
У скверы ля цэнтральнай раённай бібліятэкі з’явіліся тры маленькія, непрыкметныя дрэўцы – дубкі з гадавальніка Пружанскага лясгаса, пасаджаныя па  ініцыятыве старшыні  гарадскога  камітэта ветэранаў Ніны Рыгораўны Васечка,  як даніна памяці цудоўнаму чалавеку Станіславу Канстанцінавічу Казлову. На гэтую добрую справу з радасцю адгукнуліся супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, Палаца культуры, музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, музычнай школы, усе, хто яго ведаў. Чым жа выклікана такое жаданне? Незвычайная сціпласць, дабрыня і павага да іншых людзей, высокая культура і інтэлігентнасць – гэтыя і многія іншыя якасці вызначалі сутнасць душы Станіслава Казлова. Прафесійны спявак, артыст Львоўскага опернага тэатра, ён шчодра дзяліўся з жыхарамі Пружаншчыны сваім талентам.  А яшчэ ён п
Пружанские казаки почтили память погибших в битве при Городечно

Пружанские казаки почтили память погибших в битве при Городечно

Актуально, Культура
— Здарова начавалі! — гучала ў цішыні восеньскага лесу. Салідныя мужчыны ў вайсковых мундзірах і фуражках з чырвонымі аколышкамі паціскалі адзін аднаму рукі і сардэчна абдымаліся... У мінулую суботу ва ўрочышчы «Высокая гара», побач з помнікам-капліцай, узведзенай непадалёку ад вёскі Паддубна ў памяць аб 1812 годзе і адважных воінах, загінуўшых у бойцы падчас руска-французскай вайны, сабраўся казачы круг вобласці. Яго прадстаўлялі таварыствы з Брэста, Кобрынскага, Камянецкага і Пружанскага раёнаў на чале з атаманам Брэсцкай казачай акругі казачым палкоўнікам Р.Р.Матузкам. Пасля пастраення казакаў каля разгорнутых сцягаў святары  справілі малебен «Вечная памяць» у гонар воінаў, «жыццё сваё аддаўшых за веру, цара і Айчыну». Згодна з гістарычнымі звесткамі, сярод амаль двух тысяч заг
Музей Сапег собирает экспонаты

Музей Сапег собирает экспонаты

Культура, Ружанские мотивы
У правым флігелі ўязной брамы палацавага комплексу Сапегаў актыўна вядуцца рэстаўрацыйныя работы. У хуткім часе там з’явяцца музей роду Сапегаў і зала для выстаў, а таксама магазін сувеніраў. Улічваючы даволі выгаднае геаграфічнае і эканамічнае становішча Ружан, на гістарычны аб’ект ускладаюцца спадзяванні па павышэнні аб‘ёму платных паслуг у галіне культуры. А тое, што палац будзе прыцягваць турыстаў, не ставяць пад сумненне: над стварэннем музея працуюць лепшыя дызайнеры рэспублікі. Сёння спецыялісты, якія займаюцца пошукам экспанатаў, наладзілі цесную сувязь з вядучымі гістарычнымі музеямі Беларусі і краін бліжэйшага замежжа — Польшчы і Літвы. Але экспанаты ў асноўным будуць уяўляць сабой копіі, паколькі арыгінальных рэчаў, якія маюць якое-небудзь дачыненне да роду Сапегаў, у нашай кр