500 силуэтов Григория Печникова
Сёмага лютага, у дзень нараджэння мастака, у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава работ Рыгора Піліпавіча Печнікава. “Сілуэты” – такую назву носіць выстава – увабралі ў сябе 508 накідаў, зробленых у 60-70-ых гадах мінулага стагоддзя. Накіды выкананы тушшу, гуашшу, пастэллю, алоўкам. Частка з іх рабілася яшчэ ў студэнцкія гады мастака. Многія з накідаў сталі карцінамі, некаторыя з іх упрыгожвалі і ўпрыгожваюць установы раёна. Выстава адразу здзіўляе. І колькасцю работ, і іх незвычайным афармленнем. Складваецца ўражанне, што вы патрапілі ў майстэрню мастака. З’яўляецца жаданне больш цесна пазнаёміцца з творчасцю Рыгора Піліпавіча, прасачыць далейшы лёс накідаў. А вось мастацтвазнаўцы сцвярджаюць, што прафесійна зроблены накід сам па сабе з’яўляецца творам мастацтва. Накід не


