Калонка галоўнага рэдактара. У адзінстве наша сіла
Роўна праз тыдзень, у наступную суботу, 17 верасня, Беларусь адзначыць Дзень народнага адзінства.
Узнікненне гэтага свята вяртае нас у 1939 год, калі 17 верасня Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Польшчы (польскі паход) у адпаведнасці з дамоўленасцямі па Сакрэтным пратаколе да Дагавора аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй. Пратакол гэты фактычна размяжоўваў зоны ўплыву паміж дзвюма краінамі, якія яго падпісалі.
Вынікамі пахода для Савецкага Саюза стала далучэнне да яго Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Для Беларускай ССР фактычна — уз’яднанне пасля падзелу тэрыторыі па ўмовах Рыжскага дагавора 1921 года, калі заходнія землі Беларусі адышлі да Польшчы.
Цяперашняе пакаленне можа больш даведацца пра жыццё беларусаў пад польскім прыгнётам з твораў класікаў беларускай літа


