Яўген Іванавіч Кудзінаў, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР, Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна:
— Я з «усходнікаў», з Магілёўшчыны. І ўлічваючы, што на момант падзеі 17 верасня 1939 года мне ішоў толькі 10-ы год, перадаць магу толькі першыя ўражанні дарослых людзей, якія былі тады побач. Бацькі, настаўнікі, знаёмыя — усе ўспрынялі далучэнне Заходняй Беларусі, як эпахальную падзею. Гэта было свята і для дзяржавы, і для асобна ўзятага чалавека. Радасць была неапісальная. «Нарэшце нашы браты вярнуліся!» — са слязамі на вачах паведамілі нам настаўнікі. У тыя дні, памятаю, у сілу значнасці падзеі былі адменены заняткі, паўсюдна праходзілі ўрачыстыя мітынгі.
Вядома, з часам стала відавочным, што аб’яднанне беларускіх зямель, як і любы гістарычны працэс, было сп
18 сакавіка 2021 года споўнілася роўна сто год са дня падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Савецкай Расіяй і Савецкай Украінай з Польшчай. Інтарэсы БССР на гэтых перамовах прадстаўляў расійскі бок. Дагавор падводзіў вынік савецка-польскаму канфлікту, праводзіў мяжу адроджанай Польшчы на ўсходзе. Згодна з Рыжскім пагадненнем, значная частка этнічных беларускіх земляў станавілася часткаю Польшчы.
Станаўленне новай Польшчы не было простым. Трэба было стварыць адзіную краіну з трох кавалкаў тэрыторый, якія ў нядаўнім мінулым належалі да розных імперый: Расійскай, Германскай, Аўстра-Венгерскай. Сітуацыя ўскладнялася тым, што значную частку насельніцтва (па некаторых дадзеных, каля сарака працэнтаў) складалі нацыянальныя меншасці.
Аднак кіраўніцтву новай дзяржавы хапала палітычн
Трэцяга верасня праз Пружанскі раён прайшоў рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства». Ён стартаваў у Брэсцкай крэпасці і працягнецца да 15 верасня, калі ў сталіцы краіны будуць падведзены вынікі. Мэта гэтай акцыі — аб’яднанне ўсіх жыхароў нашай краіны ў адзіную грамадскую суполку ў рамках Года і Дня народнага адзінства.
Па Брэстчыне аўтапрабег прайшоў за два дні, а потым перадаў эстафету Гродзеншчыне. На працягу ўсяго маршруту яго ўдзельнікі праехалі больш за 700 кіламетраў практычна праз усе рэгіёны вобласці. На Пружаншчыне месцам сустрэчы калоны стаў г.п.Ружаны, палацавы комплекс роду Сапегаў, дзе прайшоў урачысты мітынг.
«Наша задача — паказаць, якая прыгожая ў нас краіна, якія добрыя тут жывуць людзі», — зазначыў Сяргей Рачкоўскі, кіраўнік рэспубліканскага грамадскаг
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на землях былой Расійскай імперыі ішлі працэсы самавызначэння нацый і стварэння самастойных дзяржаў. На жаль, мірным шляхам пытанні не вырашаліся: пачаліся грамадзянская вайна і інтэрвенцыя. Абвастрэнню нестабільнасці ў так званым “Паўночна-Заходнім краі” імперыі садзейнічала барацьба паміж новымі дзяржавамі – Савецкай Расіяй, Польшчай, Украінскай Народнай Рэспублікай і Літвой за ўсталяванне кантролю над Беларуссю. Нягледзячы на захады суседзяў, на нашай зямлі таксама ішло дзяржаўнае будаўніцтва. Дзейнасць розных нацыянальных палітычных сіл прывяла спачатку да абвяшчэння ў сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 г. – Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ).
Усе гэтыя падзеі адбываліся на фоне Першай сусветнай
«Урок міру», з якога дзясяткі гадоў запар у школах Пружанскага раёна пачынаецца першы вучэбны дзень, сёлета прайшоў пад дэвізам «У адзінстве беларускага народа — аснова незалежнай краіны». Кожны з настаўнікаў творча пераасэнсаваў гэта і абраў розныя спосабы для таго, каб данесці гэту думку да дзяцей. Напрыклад, настаўніца гісторыі СШ №3 А.І.Клімовіч у рабоце з дзевяцікласнікамі зрабіла стаўку на сучасныя сродкі навучання.
Алена Іосіфаўна свой аповед пачала з аналізу эмблемы Года народнага адзінства, які праходзіць зараз. Чаму яна мае такі выгляд, якія элементы прыцягваюць увагу? Вучні 9 «Б» класа адразу адзначылі вялікае «МЫ», аздобленае нацыянальным арнаментам. Праз такое спалучэнне аўтар эмблемы Віталій Орцюх выказаў меркаванне, што «кожны з нас — часцінка вялікага МЫ». Але ці ра
Казалось бы, при вхождении в географические территориальные пределы второй Речи Посполитой Западная Белоруссия и ее местные жители должны были автоматически наделяться аналогичными социальным и экономическим статусами, возможностями, правами и свободами, рассчитывать на схожесть материального положения, уровней образования, медицины, оплаты труда.
Ярмарка на Пине, 1938 год
Вместе с тем на территории, которую Варшава считала неотъемлемой частью восстановленного государства, настоящего равенства с другими, польскими, регионами не существовало: здесь, у себя на родине, западные белорусы на протяжении почти двух десятилетий воспринимались как чужие свои.
Игра цифр
Обращаясь к прошлому, нельзя забывать: 1920-е оказались особым периодом в многовековой истории белорусского народа, ко
Гартаючы стары сямейны фотаальбом, не раз звяртала ўвагу на партрэтныя здымкі, зробленыя ў даваенны перыяд. На жаль, некаторыя людзі, якія адлюстраваны на іх і, напэўна, з’яўляюцца маімі роднымі, назаўжды застануцца безыменнымі, паколькі ўжо немагчыма даведацца, хто гэта. Аднак на адным са здымкаў, зробленых напачатку 1930-х гг., на адваротным баку аказаўся надпіс: “Это карточка Речица Фёдора”. Як высветлілася, гэта фота старэйшага брата майго дзеда Якіма Рэчыца з вёскі Загор’е.
Звестак пра Фёдара нямнога. Ён нарадзіўся ў 1901 г. у шматдзетнай сям’і Паўла і Анастасіі (у дзявоцтве Казловіч) Рэчыцаў. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. яны разам з іншымі вяскоўцамі вымушаны былі адправіцца ў бежанства ў Расію, магчыма, у Самарскую губерню. Там юнак прадоўжыў вучобу (пачатковую ад
Некалі старажыл Пружан Мікалай Іванавіч Ляхоцкі ў размове пра мінулае заўважыў: “А ведаеш, што была ў нас вуліца, якая некаторы час насіла імя Косткі-Бярнацкага? Нядоўга, праўда”. “Хто гэта такі? – пытаюся. Я тады яшчэ слабавата арыентавалася ў падзеях “запольскага” перыяду. – Ніколі гэтае прозвішча не даводзілася чуць”. “І добра, што не даводзілася. Гэты чалавек арганізаваў канцлагер у Бярозе-Картузскай…” Пашукала потым у інтэрнэце — аказалася, сапраўды, менавіта Вацлаў Костак-Бярнацкі, паплечнік Пілсудскага і тагачасны палескі ваявода, названы арганізатарам стварэння сумна вядомага канцэнтрацыйнага лагера для палітзняволеных. У ім пабывалі ў тым ліку і тыя, хто змагаўся за гістарычную справядлівасць, незалежнасць беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Р
Пружанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні савета Брэсцкай абласной арганізацыі на базе Баранавіцкага раёна.
Прынята рашэнне пра правядзенне справаздачна-выбарных сходаў, канферэнцый у арганізацыйных структурах РГА «Белая Русь», абмяркоўвалася пытанне ўдзелу ў святкаванні Дня народнага адзінства і іншыя пытанні.
Дэлегацыя наведала святыя месцы народнай памяці: месца гібелі першага Героя Беларусі У.М.Карвата, Калдычэўскі лагер смерці, Сцяну плачу, брацкую магілу ў г.п. Гарадзішча. Былі ўскладзены кветкі і вянкі, памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання. Падчас экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчы музей Гарадзішчанскай СШ азнаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём Баранавіцкага раёна.
Госці таксама атрымалі інфармацыю пра дзейнасць сель
Уздымаючы тэму аб‘яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, хочацца нагадаць і гэты гістарычны факт. Ён яскрава раскрывае сутнасць палітыкі польскіх уладаў, якія гаспадарылі на заходніх землях у 30-я гады мінулага стагоддзя, і вылучаліся сваёй жорсткасцю і зверствам у дачыненні да нашых продкаў. Здавалася б, што падзеі, якія адбываліся ў Косаве, ніякім чынам тэрытарыяльна з нашым раёнам не могуць быць звязаны. Гэта не зусім так: у міжваенны перыяд Косава было павятовым цэнтрам, у які ўваходзіла і Ружанская гміна. А гэта — значная частка цяперашняй Пружаншчыны.
У маі 1926 года быў здзейснены дзяржаўны пераварот у Польскай Рэспубліцы. Галоўная дзеючая асоба ў гэтым перавароце – Юзэф Пілсудскі. Ён адразу ж заявіў пра ўсталяванне санацыйнага рэжыму. Для беларускага насельніцтва Заходняй Белару
Вельмі няпростым было ў міжваенны перыяд становішча сялян, якія складалі значную большасць працоўнага насельніцтва Пружаншчыны. Значна паўплывалі на збядненне людзей першая сусветная і расійска-польскія войны, якія цягнуліся без малога дзесяцігоддзе. А калі заходнія тэрыторыі адышлі да Польшчы, з‘явілася яшчэ адна праблема: зямля. Польскі ўрад пачаў аддаваць значныя плошчы, пакінутыя расійскімі памешчыкамі, асаднікам — былым вайскоўцам, якія прымалі ўдзел у вайне з Саветамі. Але ж беларускія сяляне ўжо лічылі сябе гаспадарамі гэтых участкаў. Гэтая крыўда плюс вялікія падаткі таксама паспрыялі антыпольскім настроям значнай часткі сялянства.
Адным з тых, хто актыўна ўключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу, быў Мікалай Аляксеевіч Стручысты. Ён нарадзіўся ў 1909 г. у в. Харава ў сям’і селяніна.
Пра дзень 17 верасня 1939 года да гэтага часу можна пачуць абсалютна розныя меркаванні. Але якія б довады ні прыводзілі праціўнікі і скептыкі адносна вызваленчага паходу Савецкага Саюза, для мяне зразумела адно: гэты паход адцягнуў амаль на два гады акупацыю нашых тэрыторый гітлераўскай Германіяй. Аб‘яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, раздзеленай згодна з умовамі Рыжскай мірнай дамовы 1921 года, стала фактычна першым крокам на шляху да пабудовы адзінай незалежнай дзяржавы.
Зразумела, такое хуткае, амаль рэвалюцыйнае пераўтварэнне грамадства не магло быць лёгкім і простым. Тым не менш, звычайнымі людзьмі яно ўспрымалася з радасцю. Сведка вераснёўскіх падзей народны паэт Максім Танк узгадваў: «Ніякім зводкам, рэляцыям, больш познім сведчанням гісторыкаў не пад сілу перадаць тыя энтузі
В Беларуси утвердили дату Дня народного единства и логотип Года народного единства.
На конкурс по созданию логотипа Года народного единства было подано 104 заявки, представлены 174 работы и авторские концепции. Каждая из них оригинальна и интересна. Лучшей была признана работа «Мы» Виталия Ортюха – дизайнера, автора талисмана чемпионата мира по хоккею 2014 года.
Согласно Указу Президента №206, День народного единства будет отмечаться в Беларуси 17 сентября (не выходной день). Этот день стал актом исторической справедливости в отношении белорусского народа, разделенного против его воли в 1921 году по условиям Рижского мирного договора, и навсегда закрепился в национальной исторической традиции.
Герой Социалистического Труда Евгений КУДИНОВ, город Брест:— Считаю символичным