Воскресенье, 16 августа 2026

Год качества

У Лыскава адкрылі аддзяленне кругласутачнага  знаходжання пажылых людзей і інвалідаў (+ многа фота)

У Лыскава адкрылі аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў (+ многа фота)

Актуально, Год качества, Здоровье, Милосердие, Наша з табой Беларусь, Новости, Ружанские мотивы
У мінулую пятніцу адбылася вялікая падзея не толькі для Пружанскага раёна, але і для Брэсцкай вобласці. У аграгарадку Лыскава ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» было ўрачыста адкрыта аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў. Дарэчы, гэта другая такая ўстанова на Брэстчыне і першая ў нашым рэгіёне. Як расказаў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, для гэтых мэт быў выкарыстаны будынак былой Лыскаўскай школы. — Замест таго, каб руйнаваць збудаванне, якое знаходзіцца яшчэ ў нядрэнным стане, або яго продажу было вырашана стварыць неабходную для людзей установу, — зазначыў Руслан Васільевіч. — На прывядзенне аб’екта ў належны выгляд з улікам сучасных патрабаванняў з раённага і абласнога бюджэтаў было выдаткавана 1 мільён 800 тысяч р
Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч з рабочай паездкай наведаў Пружаншчыну (+ многа фота)

Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч з рабочай паездкай наведаў Пружаншчыну (+ многа фота)

Актуально, Год качества, Милосердие, Новости, Официально
Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч адзін дзень на мінулым тыдні прысвяціў рабоце ў Пружанскім раёне. Падарункі ад шчырага сэрца Усебеларуская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» працягвалася на мінулым тыдні. Нагадаем, што з такой ініцыятывай напрыканцы 2022 года выступіў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка. І хаця пра людзей сталага ўзросту дзяржава заўсёды праяўляе вялікі клопат, але ёсць дні ў годзе, калі ўвагу трэба ўзмацніць. Да такіх, напрыклад, адносяцца Новы год і Нараджэнне Хрыстова. Гэта сямейныя святы, але ёсць людзі, у якіх не засталося родных і блізкіх альбо дзеці жывуць далёка ад састарэлых бацькоў. Менавіта пра гэта гаварылі падчас сустрэчы з персана
Сёння спаўняецца 84 гады з даты ўтварэння Пружанскага раёна

Сёння спаўняецца 84 гады з даты ўтварэння Пружанскага раёна

Актуально, Год качества, Новости, Официально
Пружанскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года. Яго тэрыторыя складае 2800 квадратных кіламетраў, насельніцтва на 2023 год складала больш за 42,3 тыс. чалавек. У раёне знаходзіцца частка Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», тут жа размешчаны заказнікі рэспубліканскага значэння – «Міхалінска-Бярозаўскі», «Ружанская пушча», «Буслаўка», «Дзікое», а таксама мясцовага значэння – «Выдранка» і «Зяльвянка». На тэрыторыі раёна нямала гістарычных і памятных мясцін, адно з іх – Віскулі, месца падпісання ў 1991 годзе Белавежскага пагаднення аб ліквідацыі СССР і ўтварэнні СНД.
Дырэктар «Камбіната кааператыўнай прамысловасці» Дзмітрый Красевіч расказаў пра работу і захапленні

Дырэктар «Камбіната кааператыўнай прамысловасці» Дзмітрый Красевіч расказаў пра работу і захапленні

Актуально, Год качества, Новости, Профессия
З Дзмітрыем Красевічам мне ўпершыню давялося кантактаваць пасля прагляду прэм’еры фільма «На другім беразе», які дэманстраваўся ў кінатэатры «Спадарожнік» у верасні. Я папрасіў гледачоў падзяліцца ўражаннямі пасля прагляду. Адным з маіх суразмоўцаў і аказаўся Дзмітрый Мікалаевіч. Ведаеце, ад гэтага чалавека ідзе нейкая асаблівая энергетыка інтэлігентнасці, светлага розуму, павагі да людзей. Тады для сябе я прыняў рашэнне расказаць пра яго на старонках газеты. У мінулым годзе Дзмітрый Красевіч адзначаў паўвекавы юбілей з дня нараджэння. Які шлях застаўся ў яго за плячыма? Як і многім мясцовым юнакам, першую прыступку ў самастойнае жыццё яму даў Пружанскі саўгас-тэхнікум (цяперашні аграрна-тэхнічны каледж). Згадзіцеся, нямала на слыху кіраўнікоў розных, нават вельмі высокіх ран
Добры вечар, шчодры вечар усім людзям! Як работнікі Роўбіцкага СДК захоўваюць народныя традыцыі

Добры вечар, шчодры вечар усім людзям! Як работнікі Роўбіцкага СДК захоўваюць народныя традыцыі

Актуально, Вёсачка родная мая, Год качества, Год малой Радзімы, Новости, Фотофакт
— Ой, маразы стаяць якія! А раней яшчэ большыя былі! А як шчадравалі тады! Яшчэ мая бабуля расказвала, чаго толькі моладзь не вырабляла. Пакладуць шкліну на комін, раніцай гаспадыня распаліць у печы, а дым увесь у хату ідзе. Яна ў комін зазірне — не, адтуліна свеціцца… З гумарам і непадробнымі мясцовымі інтанацыямі Ірына Параняк расказвае чарговую ці то гумарэску, ці то рэальную гісторыю. Ззяе вясёлымі агеньчыкамі ёлка пасярод танцавальнай залы, сіне-шэрыя надзіманыя шары нібы ківаюць у такт жанчынам, якія заўзята спяваюць шчадроўкі. У Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы ідзе рэпетыцыя абрада «Шчодры вечар». Традыцыйна напярэдадні старога Новага года (ён жа — дзень святога Васіля) творчы калектыў СКБ збіраецца, каб павіншаваць аднавяскоўцаў са святам. Чарада калядных свят, я
Лукашенко: качество — это не только про экономику и производство, а прежде всего про человека

Лукашенко: качество — это не только про экономику и производство, а прежде всего про человека

Актуально, Год качества, Новости, Президент
Глава государства Александр Лукашенко на приеме от имени Президента Беларуси на старый Новый год обратил внимание, что качество жизни связано не только с экономикой и производством, но прежде всего зависит от самих людей, передает корреспондент БЕЛТА. https://www.youtube.com/watch?v=xF8BmVXHP_s Президент напомнил, что на протяжении прошедшего 2023 года в Беларуси шли к миру через созидание, укрепляли единство, ценности и основы белорусского государства. Нынешний год объявлен в Беларуси Годом качества. "Хочу, чтобы вы понимали: качество - это не только про экономику и производство. Наверное, это прежде всего, это важно. Но это прежде всего про человека", - обратил внимание глава государства. "В чем суть? Если каждый человек, белорус, наш гость, наши соседи, дру
Хараўскі дзіцячы садок дзякуючы спонсарскай дапамозе заззяў яркай навагодняй ілюмінацыяй

Хараўскі дзіцячы садок дзякуючы спонсарскай дапамозе заззяў яркай навагодняй ілюмінацыяй

Актуально, Год качества, Милосердие, Новости, Профессия
Будынак Хараўскога дзіцячага садка ў навагодні і калядны час заззяў яркімі агеньчыкамі і здзіўляў прыгожым убраннем. Такая прыгажосць была створана дзякуючы нераўнадушным людзям. Дакладней, індывідуальнаму прадпрымальніку Паўлу Сабітаву, які з’яўляецца ўладальнікам магазіна «Электрыка» ў Пружанах. З просьбай аб аказанні дапамогі да Паўла звярнулася загадчыца ўстановы Вераніка Ермак. Прадпрымальнік, у сваю чаргу, з радасцю пагадзіўся паўдзельнічаць у стварэнні святочнага настрою для дзетак, бацькоў і работнікаў садка. Не толькі будынак цудоўна ўпрыгожылі: на тэрыторыі садка таксама з’явіліся навагоднія інсталяцыі. Уся гэтая прыгажосць будзе радаваць вока, як плануецца, да 20-х чыслаў студзеня. Спяшайцеся палюбавацца! Уладзіслаў Шпарла. Фота Веранікі Ермак
Усе мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі ў 2023 годзе выкананы. Падрабязнасці расказала начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Дрозд

Усе мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі ў 2023 годзе выкананы. Падрабязнасці расказала начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Дрозд

Актуально, Год качества, Новости, Экология
Штогод гаспадарчаму стаўленню да зямлі раённая ўлада надае значную ўвагу. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца складанне штогадовага плана мерапрыемстваў, які зацвярджае старшыня райвыканкама. Але ж галоўнае не запланаваць, а рэалізаваць задуманае. Ці атрымалася гэта летась? Гэта пытанне мы адрасавалі начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вользе Дрозд. — У мінулым 2023 годзе ўсе запланаваныя мерапрыемствы былі рэалізаваны ў поўным аб’ёме, — паведамляе Вольга Міхайлаўна. — Варта адзначыць, што спіс быў сапраўды рэкорднага аб’ёму, і радуе, што нават пры існаванні аб’ектыўных перашкод нявыкананага не засталося. У прыватнасці, падчас правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў адрамантавана 12 спартыўных і дзіцячых гульнявы