Да 220-годдзя з дня нараджэння: біяграфія лыскаўскага вучонага Максімільяна Рылы
Вы скажаце: ну, што за паралель можна правесці паміж такімі населенымі пунктамі як Лыскава і Вавілон? Лыскава – аграгарадок у Брэсцкай вобласці, а Вавілон – гэта ж не проста горад, гэта амаль цэлая цывілізацыя!
Аднак ёсць асоба, якая звязала гэтыя мясціны. Менавіта ў мястэчку Лыскава, якое на тыя часы ўваходзіла ў Ваўкавыскі павет, атрымаў сваю першую адукцыю Максімільян Станіслаў Рыла – каталіцкі місіянер, арнітолаг, філосаф і археолаг.
М. С. Рыла нарадзіўся ў апошні дзень снежня 1802 г. у Падароску Ваўкавыскага павета ў сям‘і збяднелых шляхціцаў. Пачаў сваё навучанне ў школе ў мястэчку Лыскава. Вучоба тут працягвалася да 1817 г., і хочацца думаць, што менавіта тут юнак адчуў прагу да ведаў, цікавасць да навукі. Затым было навучанне ў Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе Максімільян














