Суббота, 17 октября 2026

Год гістарычнай памяці

Расследуюцца факты генацыду

Расследуюцца факты генацыду

Год гістарычнай памяці, Наша з табой Беларусь, Новости, Прокуратура расследует факты геноцида
Падчас расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, пракуратурай Пружанскага раёна былі ўстаноўлены раней невядомыя месцы магчымага пахавання расстраляных нямецкімі захопнікамі мірных жыхароў у 1941-1944 г.г. Гэта ўрочышча Песчына паблізу вёскі Плябанцы, участак мясцовасці паблізу вёскі Баравікі, участкі лясных масіваў паблізу вёсак Дабучын і Манчыкі (два апошнія — мяркуемыя месцы расстрэлу асоб яўрэйскай нацыянальнасці). Пракуратурай раёна зроблены агляды вызначаных месцаў, зафіксаваны іх геаграфічныя каардынаты. Па накіраванай намі інфармацыі вызначаныя месцы ўключаны ў план правядзення палявых пошукавых работ бягучага года. Таксама намі пр
Ахвяры Халакосту: сляды на пружанскай зямлі

Ахвяры Халакосту: сляды на пружанскай зямлі

Год гістарычнай памяці, Новости
На тэрыторыі Пружанскага раёна працягваецца работа па расследаванні фактаў генацыду мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ужо выяўлены шэраг звестак, пра якія не было вядома раней. Акрамя ўстанаўлення вялікай колькасці спаленых вёсак, былі знойдзены дадатковыя сведчанні аб знішчэнні нямецкімі акупантамі яўрэйскага насельніцтва ў нашым краі. У нашым раёне напярэдадні і напачатку вайны пражывала вялікая колькасць яўрэяў. Пружаны, Ружаны, Шарашэва, Лыскава, Паўлава, Канстанцінава, Аранчыцы, Ясень – вось толькі некаторыя месцы, дзе адбываліся жудасныя акты здзекаў над людзьмі, уся віна якіх заключалася ў іх этнічнай прыналежнасці. Памятны знак ахвярам Халакосту каля в. Мыльніск. Устаноўлена, што на тэрыторыі Пружаншчыны акупанты правялі шэраг карных “акцый” па знішчэнні
У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту ў Пружанах прайшоў памятны мітынг

У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту ў Пружанах прайшоў памятны мітынг

Актуально, Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Прокуратура расследует факты геноцида
З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту 27 студзеня ў Пружанах прайшоў мітынг каля помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны яўрэям. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады і грамадскасці, валанцёры БРСМ і жыхары горада. Адкрыў мітынг начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік. Ён зазначыў, што гэтую жалобную дату, устаноўленую ААН, памятаюць і адзначаюць ва ўсім свеце. — Халакост — гэта сусветная трагедыя, але для нас яна — найбольш балючая, бо тыя жудасныя зверствы адбываліся ў нашым горадзе, райцэнтры, літаральна ўсюды на акупаванай беларускай зямлі,— паведаміў Аляксандр Момлік. — Самім святым абавязкам памятаць пра тыя падзеі было наканавана ўстанавіць падобны знак у горадзе. Фашысты забівалі
Старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Галіна Крынец: «Кожны павінен азнаёміцца з праектам Асноўнага закона»

Старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Галіна Крынец: «Кожны павінен азнаёміцца з праектам Асноўнага закона»

Год гістарычнай памяці, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Новости
Галіна Крынец, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму: — Змены Асноўнага Закона прадыктаваны часам, у ім павінны знайсці адлюстраванне сучасныя тэндэнцыі грамадства, палітыкі дзяржавы. Для мяне, як кіраўніка галіновага прафсаюза, у полі зроку якога знаходзяцца бюджэтныя арганізацыі сферы культуры, інфармацыі, спорту і турызму, вельмі важна тое, што наша дзяржава застаецца сацыяльна арыентаванай. А гэта значыць, што ўсе працаўнікі нашых галін будуць мець гарантаваную аплату працы, медыцынскае абслугоўванне, моладзь – гарантаванае месца працы па заканчэнні навучальных устаноў па спецыяльнасці, будзе падтрымлівацца магчымасць развіцця талентаў і здольнасцей як дарослага насельніцтва, так і дзяцей, і падлеткаў.
«Пружанскі палацык» захоўвае гістарычныя і памятныя фотаздымкі

«Пружанскі палацык» захоўвае гістарычныя і памятныя фотаздымкі

Год гістарычнай памяці, Культура, Музеи Пружанщины, Новости
Некалькі гадоў таму музей-сядзіба “Пружанскі палацык” прыняў удзел у культурніцкай ініцыятыве VEHA, якая займаецца захаваннем архіўнай фатаграфіі. За гэты час сабрана тры фотакалекцыі і надрукаваны адпаведныя фотаальбомы. Адно з вясельных фота, зробленых у Пружанскім павеце, 1930 год. Два з іх — «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак» – папоўнілі фонды нашага музея. Гэтыя альбомы змяшчаюць 316 вясельных і пахавальных фотаздымкаў, якія былі зроблены з 1900 па 1995 год на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у тым ліку на Пружаншчыне. У прыватнасці, у альбом «Дзявочы вечар» увайшло 11 фотаздымкаў з фондаў «Пружанскага палацыка», пад кожным — суправаджальны тэкст. Нагадаем, ініцыятыва VEHA была створана ў 2017 годзе, каб натхніць на захаванне аматарскай фатаграфіі і сямейных фотаархіваў, заха
Журналісты завіталі на каталіцкія могілкі ў Шарашэва і ацанілі іх добраўпарадкаванасць

Журналісты завіталі на каталіцкія могілкі ў Шарашэва і ацанілі іх добраўпарадкаванасць

Актуально, Год гістарычнай памяці, Культура
Валянцін Пікуль, не памятаю, з якой нагоды, сказаў, што сапраўдны ўзровень культуры нацыі вызначаецца па ступені добраўпарадкавання могілак і… туалетаў. Пра тое, як ідуць справы з культурай — ва ўсіх сэнсах гэтага слова — у г.п.Шарашэва, журналісты “раёнкі” высветлілі ў свой апошні прыезд. І, прызнацца, былі прыемна ўражаны. Каталіцкія могілкі па праве лічацца своеасаблівай візітнай карткай пасёлка. Яны – узор для ўсіх, як трэба добраўпарадкоўваць месцы пахавання людзей. Хтосьці, гледзячы на зімовае фота, магчыма, скажа, што пад покрывам белага снегу любая тэрыторыя будзе выглядаць прыгожа, маўляў, снег скрые ўсе хібы. Аднак можаце быць упэўнены: тут парадак заўсёды. — У нейкім сэнсе нам пашчасціла з месцам знаходжання могілак. Вельмі зручна нават пасля службы прайсціся паміж
Новыя факты пра спаленыя вёскі ў Пружанскім раёне

Новыя факты пра спаленыя вёскі ў Пружанскім раёне

Год гістарычнай памяці, Новости
Сумнай датай для пружанскай гісторыі з’яўляецца 22 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1944 г. была спалена вёска Байкі каля Ружан. У полымі згарэла 120 двароў, былі знішчаны жыхары. Колькасць загінулых у Байках дагэтуль да канца не высветлена. Паводле розных крыніц, называюцца лічбы ад 957 да 1111 чалавек. Гэта толькі адзін са шматлікіх страшных фактаў распраў над мірным насельніцтвам Пружаншчыны ў перыяд нямецкай акупацыі 1941—1944 гадах. А іх быў не адзін дзясятак. Спалены хутар Ясянец (Хараўскі сельсавет) – радзіма перакладчыка і мовазнаўцы Васіля Сёмухі. Сёння своеасаблівым напамінам аб горычы і стратах нашай зямлі з’яўляецца помнік спаленым вёскам у г.Пружаны, які быў створаны ў 2005 годзе за сродкі мясцовых жыхароў і арганізацый, землякоў і грамадскіх аб’яднанняў. На мемарыя
Пра ёлачку, Новы год і… часцінку душы

Пра ёлачку, Новы год і… часцінку душы

Год гістарычнай памяці, Культура
Сёлета да навагодніх святаў мы вырашылі паставіць не пластыкавую, а сапраўдную, жывую, ёлачку. І ў кватэры запахла лесам, здаецца, зусім па-іншаму зазалаціліся шары і заіскрыліся рознакаляровымі агнямі гірлянды… А мне ўспомнілася маё дзяцінства і мая ёлачка ў нашай маленькай хатцы ў вёсцы Вашчынічы. Нават не само свята Новы год (асобна мы яго нават не адзначалі), а цэлы тыдзень, ці яшчэ больш да гэтага дня і столькі ж пасля яго. З чаго ўсё пачыналася? Тата прыносіў з «чырвонага кутка» на ферме які-небудзь часопіс. Самыя прыгожыя каляровыя фотаздымкі з яго мы старанна выразалі і наклейвалі на кардонкі. Падвешаныя на нітачках твары лепшых даярак, трактарыстаў і нават кіраўнікоў краіны станавіліся галоўным упрыгожаннем нашай ёлкі. А яшчэ – ліхтарыкі, якія мы выразалі і склейвалі з
Гісторыя з фатаграфіяй: Богаз‘яўленне, яно ж — Вадохрышча

Гісторыя з фатаграфіяй: Богаз‘яўленне, яно ж — Вадохрышча

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Культура
Як узгадвае старажыл Мікалай Іванавіч Ляхоцкі, асвячэнне вады ў Пружанах у 1930-я гады праводзілася вельмі ўрачыста. Прыхаджане ішлі ад Свята-Аляксандра-Неўскага і Прачысценскага храмаў агульным хрэсным ходам да Мухаўца (непадалёку ад пажарнай часці была спецыяльна падрыхтавана Іардань). У гонар вялікага свята іграў духавы аркестр вайсковай часці і нават давалі салют з трох гармат. На гэтым здымку праводзяць чын асвячэння вады святары Дзімітрый Залязняк, Мікалай Васкрасенскі і Уладзімір Пілінкевіч (злева направа). Ірына СЯДОВА
Калонка галоўнага рэдактара: Беларусь не падпалілі, запалаў Казахстан

Калонка галоўнага рэдактара: Беларусь не падпалілі, запалаў Казахстан

Год гістарычнай памяці, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
Трывожныя звесткі з Рэспублікі Казахстан прымусілі задумацца, што спробы архітэктараў «каляровых рэвалюцый» расхістаць і падпаліць краіны СНД, працягваюцца. Чаму звяртаю ўвагу іменна на Казастан? А таму, што гэтая краіна мне не чужая. У свой час за некалькі кіламетраў ад Алматы я праходзіў тэрміновую ваенную службу ў войсках сувязі, якія адносіліся да супрацьпаветранай абароны. Было гэта ў далёкім 1990 годзе. Працягвалася мая служба ўжо ў званні прапаршчыка сувязі. Тыя гады былі вельмі неспакойныя. Савецкі Саюз адлічваў апошнія дні свайго існавання. Рэспублікі паступова аддзяляліся, спрабавалі жыць самастойна. У Казахстане ўсё больш стаў праяўляцца нацыяналізм, асабліва ў сталіцы. Тады Алматы (раней яна звалася Алма-ата) была сталіцай Казахстана. Усё часцей на вуліцах можна
Народжаны на Каляды… Пра жыццё, каханне і «Зорку Венеру» вядомага беларускага мастака  Мікалая Чурабы

Народжаны на Каляды… Пра жыццё, каханне і «Зорку Венеру» вядомага беларускага мастака Мікалая Чурабы

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Культура, Новости
Вось ужо больш за дзве тысячы гадоў людзі вераць, што ў калядную ноч усё, што ні папросіш, споўніцца. І не таму, што Бог у гэтыя часы пачынае нібыта “лепш” чуць. А таму, што прастора над зямлёй напаўняецца яго крылатымі “паштальёнамі”. Анёлы ляцяць да людзей з апавяшчэннем: нарадзіўся Хрыстос! А вяртаюцца назад з іх просьбамі і падзякамі. У святочную ноч я буду прасіць пра многае, за многае і падзякую. У тым ліку за радасць сустрэчы з сям’ёй Чураба, якая пакінула ў Пружанах і ў маёй душы глыбокі след… Таццяна… ТанюлькаГэта не была адзіная сустрэча. Цэлая чарада знаёмстваў, падзей, супадзенняў, якія праз гады ўжо не здаюцца супадзеннямі. Лёс планамерна плёў свае карункі, прыгажосць якіх з асаблівай сілай раскрываецца менавіта на Каляды. А пачалося ўсё ў лістападзе 2000 года. У Пру
Старшыня Мінскай гарадской ветэранскай арганізацыі Анатоль Адоньеў: «Год гістарычнай памяці зверне ўвагу ўсяго грамадства да тэмы ўмацавання патрыятызму»

Старшыня Мінскай гарадской ветэранскай арганізацыі Анатоль Адоньеў: «Год гістарычнай памяці зверне ўвагу ўсяго грамадства да тэмы ўмацавання патрыятызму»

Год гістарычнай памяці
Чым надзейней захаваны ў памяці народа подзвіг і ўклад беларусаў у Вялікую Перамогу, тым мацней будзе дух патрыятызму ў малодшага пакалення. Такой думкай з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся старшыня Мінскай гарадской ветэранскай арганізацыі Анатоль Адоньеў. Указам Прэзідэнта бягучы год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці - "у мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа" (як сказана ў дакуменце). "Захаванне памяці аб падзеях, якія перажылі розныя пакаленні нашай краіны, - гэта і грамадзянская вайна, і, вядома, Вялікая Айчынная вайна, у якой асаблівы гераізм праявіў беларускі народ, - гэта вельмі важна. Я хацеў бы падзякаваць тым, хто выставіў ідэю аб гэтым наперад, звярнуў увагу ўсяго нашага грамадст
Загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін: Год гістарычнай памяці павінен стаць экзаменам на нацыянальную і культурную сталасць

Загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін: Год гістарычнай памяці павінен стаць экзаменам на нацыянальную і культурную сталасць

Год гістарычнай памяці
Год гістарычнай памяці павінен стаць экзаменам на нацыянальную і культурную сталасць, заявіў карэспандэнту БЕЛТА загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін. "Сёння адбываецца поўнамаштабнае перакадзіраванне народаў з адначасовым перапісваннем гісторыі, што падганяе гістарычную памяць пад лякалы невялікай клікай палітычных эліт заходнееўрапейскіх краін, якія фінансуюцца і, значыць, падпарадкаваных фінансава-прамысловым групам і транснацыянальным карпарацыям. У сучасным свеце многія краіны ўжо страцілі сваю ідэнтычнасць і не змаглі адстаяць гістарычную праўду. Забыццё сваёй гісторыі - прамы шлях да легалізацыі нацызму і страты свайго цывілізацыйна-культурнага кода", - сказаў Мікалай Шчокін. Аналітык падкрэсл
Захавальнік гісторыі роднай зямлі

Захавальнік гісторыі роднай зямлі

Актуально, Год гістарычнай памяці, Культура
Аляксея Радзівончыка ў нашым горадзе ведаюць, як кажуць, і старыя, і малыя. Пажылыя людзі знаёмы з ім па клубе “Нам гады не бяда” і па мясцовай ветэранскай арганізацыі, старшынёй якой ён з'яўляецца. А дзеці паважаюць “дзядзьку Лёшу” за магчымасць бясплатна пабываць ва ўнікальным музеі сялянскага побыту, які ён адкрыў у сябе на сядзібе шмат гадоў таму.У госці да гэтага цікавага, творчага, крэатыўна думаючага чалавека мяне прывялі шляхі літаратурныя і гістарычныя. У пошуках ісціныАляксей Радзівончык – вялікі рамантык. У свой час працаваў на будоўлі, пазней быў галоўным інжынерам у ЖКГ. Але заўжды знаходзіў час для творчасці.Сёння ён з'яўляецца членам літаратурнага аб'яднання “Полымя”, напісаў тры кнігі – “Дарогі жыцця”, “Спакуса”, “Жыццё на Зямлі і на іншай планеце”, а таксама два па
Гісторыя з фатаграфіяй. І Мухавец быў паўнаводным…

Гісторыя з фатаграфіяй. І Мухавец быў паўнаводным…

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы, Культура
Выпаў снег — і захацелася нечага зімовага на гістарычным фотаздымку. Вось такога, напрыклад. Гэта фота часоў Першай сусветнай вайны. Вуліца пазначана па-нямецку «Bachstrasse», што перакладаецца, як Ручаёвая. Ролю ручая цалкам мог адыгрываць выток Мухаўца, які яшчэ не набраў сваю сілу. Але паглядзіце, наколькі больш паўнаводнай была рэчка: зараз да вады з берага спускацца і спускацца, а тут каровы на вадапой спакойна падыходзяць. Мне здаецца, што гэта падобна на зарэчны ўчастак вуліцы Янкі Купалы прыкладна каля скрыжавання з вул. Новай, але зноў жа магу памыляцца. Дарэчы, як «Bachstrasse» падпісана на нямецкіх паштоўках 1916 года і само месца зліцця, дзе цяпер стаіць скульптура «Муха і Вец», з відам на мост і вуліцу Вінаградава. Вузенькія масткі былі перакінуты праз рэчку амаль к