Суббота, 7 ноября 2026

Год гістарычнай памяці

Будынак былога гарадскога магістрата: што з ім адбываецца зараз?

Будынак былога гарадскога магістрата: што з ім адбываецца зараз?

Актуально, Год гістарычнай памяці, Культура
Больш за 500 год доўжыцца гісторыя нашага горада. Маленькі і ўтульны, ён прыцягвае сваімі вулачкамі і, несумненна, помнікамі архітэктуры. Многія з іх з’яўляюцца візітнай карткай горада і вядомы далёка за яго межамі. Наша ж задача — захоўваць гісторыю і спрыяць таму, каб падрастаючае пакаленне, у сваю чаргу, берагло тое, што ацалела праз стагоддзі. Цэнтр горада — гэта месца, дзе заўсёды кіпіць жыццё. І тут пачынаюцца экскурсійныя і турыстычныя маршруты. На жаль, апошнія некалькі гадоў у сувязі з пандэміяй турыстычны струмень пацішэў. Але ў гэты перыяд з’явіўся час акультурыць помнікі архітэктуры і зрабіць наша мястэчка яшчэ больш прывабным для будучых турыстаў. А што ж адбываецца насамрэч? Адразу некалькі чытачоў газеты звярнулі ўвагу журналістаў на стары дом па вул. Савецкай, на
Калонка галоўнага рэдактара: Міру і спакою на славянскай зямлі

Калонка галоўнага рэдактара: Міру і спакою на славянскай зямлі

Актуально, Год гістарычнай памяці, Калонка галоўнага рэдактара, Украина
Ва Украіне праводзіцца аперацыя Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі краіны. Што стала перадумовай гэтага ўсяго і як будзе далей? Ці мог бы хто калі-небудзь падумаць пра тое, што суседняя Украіна стане пляцоўкай для нянавісці, злобы, хаосу? Наўрад ці. Адзначу, што большасць украінцаў так і засталася добрай, ветлівай і шчырай. Як магла нязначная кучка нацыяналістаў-бандэраўцаў абалваніць, запалохаць, давесці да такога стану пявучы, прыгожы, са сваімі самабытнай культурай і традыцыямі народ? Пытанне рытарычнае, але адказ на яго ляжыць на самай паверхні. Думаю, што не трэба рабіць экскурс у гісторыю, як усё пачыналася ў нашых суседзяў, як пасля распаду СССР зрабілі стаўку на змяненне курсу карабля пад назвай «Украіна» ў бок захаду, пра тое, што ўл
Выстава па матэрыялах расследавання фактаў генацыду на Пружаншчыне адкрылася ў палацыку

Выстава па матэрыялах расследавання фактаў генацыду на Пружаншчыне адкрылася ў палацыку

Актуально, Год гістарычнай памяці, Культура, Музеи Пружанщины, Прокуратура расследует факты геноцида
У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася фотадакументальная выстава «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання». На ёй прадстаўлены фатаграфіі з месцаў аглядаў, копіі архіўных дакументаў, успаміны сведкаў, кнігі, артыкулы з друкаваных выданняў і навуковай літаратуры, прадметы з фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Аднымі з галоўных у нашым мінулым з’яўляюцца падзеі Другой сусветнай вайны. Памятаць пра іх неабходна, гэта найважнейшая частка нашай гісторыі. У 2021 годзе Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. З пачатку расследавання была выяўлена новая інфармацыя аб злачынствах фашысцкіх захопнікаў, у тым ліку і на Пружаншчыне. Пра
Прэм’ера рубрыкі «Вёсачка родная мая»! Непамацынаўка. Ад пана Воўка да калгаса «Іскра»

Прэм’ера рубрыкі «Вёсачка родная мая»! Непамацынаўка. Ад пана Воўка да калгаса «Іскра»

Актуально, Вёсачка родная мая, Год гістарычнай памяці, Культура
У кожнага чалавека ёсць свая непаўторная мясціна. Да яе заўсёды адчуваеш нейкую шчымлівую любоў і ў той жа час тугу, калі доўгі час не ўдаецца пабываць там. У гэтым месцы чэрпаеш энергію ад усяго, што цябе акружае. Для многіх з нас – гэта тыя вёсачкі, якія раскінуліся па ўсім Пружанскім раёне. Шкада, што, праязджаючы праз некаторыя з іх, бачыш шмат апусцелых хат, дзе раней была чутна гамонка дарослых і шчабятанне дзяцей, з «нежывымі» вокнамі, з якіх некалі лілося мяккае святло. А колькі радасці было за сценамі кожнага доміка! Час няўмольна бяжыць. А вельмі ж хочацца, каб памяць пра нашы вёсачкі не сплывала ў нябыт, жыла сярод людзей, бо гэта ж таксама часцінка гісторыі нашай краіны. Таму ў новай рубрыцы давайце разам з вамі, шаноўныя чытачы, пройдземся па вуліцах населеных пунктаў Пруж
Наша апытанне прама з участкаў для галасавання: Чым кіруюцца пружанцы ў сваім выбары?

Наша апытанне прама з участкаў для галасавання: Чым кіруюцца пружанцы ў сваім выбары?

Актуально, Год гістарычнай памяці, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Наша з табой Беларусь
Сёння, у асноўны дзень рэспубліканскага рэферэндуму, на ўсіх выбарчых участках раёна шматлюдна. Выказаць сваё меркаванне людзі прыходзяць паасобку і сем’ямі. Кожны з іх такім чынам выказваў сваю волю, жаданні, думкі і нават мары. Што падштурхоўвае пружанцаў да ўдзелу ў працэсе народнага волевыўлення. Мы звярнуліся да жыхароў горада з пытаннем, чым яны кіраваліся ў сваім выбары? Сяргей і Ганна: — Мы жадаем перамен у нашай краіне. Але толькі тых, што будуць да лепшага, паўплываюць на будучыню нашых дзяцей, дадуць магчымасць краіне стаць яшчэ больш сацыяльна арыентаванай. Менавіта таму ўсёй сям‘ёй прыйшлі на ўчастак па галасаванні. Рэспубліканскі рэферэндум даў законную магчымасць выказаць свае меркаванні. Ён паказвае, што кожны ў Беларусі мае права на выбар і можа скарыстацца ім.
Апошні паход Камізіра Марача. Споўнілася 50 гадоў з дня смерці нашага земляка

Апошні паход Камізіра Марача. Споўнілася 50 гадоў з дня смерці нашага земляка

Год гістарычнай памяці, Новости, Ружанские мотивы
24 лютага споўнілася 50 гадоў з дня смерці нашага земляка Казіміра Марача, які па-геройску загінуў падчас аварыі на атамнай падводнай лодцы «К-19». Казімір Марач. 18 кастрычніка 1951 года ў Ружанах. Пасля заканчэння Ружанскай СШ у 1968 годзе пайшоў вучыцца ў Ваўкавыскі ветэрынарны тэхнікум, які так і не паспеў скончыць. 18 лістапада 1969 года юнак быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую Армію. Служыў падводнікам на Паўночным флоце. Маракі, як і ўсе людзі, якія ўступаюць у кантакт са стыхіямі, вераць у прыкметы. Напрыклад, яны цвёрда перакананы ў тым, што бываюць караблі ўдачлівыя і няўдачлівыя. Вядома, многае залежыць і ад каманды, і ад парадку, раз і назаўжды ўсталяванага на судне, але часам бывае немагчыма без містыкі патлумачыць, чаму адны падлодкі служаць гадамі без вялі
Матуля воіна-афганца Соф’я Чарнак: «Такі ў мяне жыццёвы крыж»

Матуля воіна-афганца Соф’я Чарнак: «Такі ў мяне жыццёвы крыж»

Актуально, Год гістарычнай памяці
Дата 15 лютага, калі на ўсёй постсавецкай прасторы ўшаноўваецца памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, выдзелена чорнай рамкай у календары Соф’і Антонаўны Чарнак. Яна – маці аднаго з пружанскіх герояў, якія не вярнуліся з той страшнай вайны. Каб маральна падтрымаць жанчыну і ў чарговы раз выказаць спачуванне, у знакавы дзень яе наведалі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Гарахавіцкі. Падчас кароткай размовы відавочна было, што жанчыне вельмі цяжка і маральна, і фізічна: гады (як-ніяк ёй ужо 85!) бяруць сваё. Але яна з усіх сіл трымаецца. — Такі ў мяне жыццёвы крыж! Сына амаль 38 гадоў таму пахавала, нядаўна не стала і майго брата. А сама ўсё жыву… Балазе, старэйш
Гісторыя з фатаграфіяй. Вакзал у Аранчыцах, як прывітанне з юнацтва

Гісторыя з фатаграфіяй. Вакзал у Аранчыцах, як прывітанне з юнацтва

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Культура
На гэтым тыдні па адным з беларускіх тэлеканалаў паказвалі савецкі дзіцячы фільм 1984 года «Юрка — сын камандзіра». Дарэчы, знятая на «Беларусьфільме» вельмі добрая, светлая гісторыя пра сяброўства, мужчынскі характар, які фарміруецца з маленства. Нібыта і не глядзела на тэлеэкран, займалася іншымі справамі, але міжволі раптам, як падштурхнуў хто, зірнула… Мамачкі, ды гэта ж вакзал у Аранчыцах! Сюжэт сабе развіваўся далей, а я ліхаманкава шукала патрэбныя кадры ўжо на смартфоне. Сапраўды, на сёмай мінуце афіцэр-пагранічнік, які едзе з сям‘ёй з Поўначы на заходнюю мяжу, ставіць дзяцей каля акна вагона, каб бабуля на іх паглядзела. Бабуля на пероне радасна махае рукамі, але ж цягнік на станцыі не спыняецца і літаральна некалькі секунд на экране мільгаюць мілыя сэрцу відарысы. Менавіт
У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Пружанах прайшлі мітынг і паніхіда па загінулых (+ многа фота і відэарэпартаж)

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Пружанах прайшлі мітынг і паніхіда па загінулых (+ многа фота і відэарэпартаж)

Актуально, Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы
З нагоды 33-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў скверы воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшоў мітынг. Гэты дзень памяці, як адзначыў падчас адкрыцця мерапрыемства старшыня райвыканкама Юрый Бісун, стаў добрай традыцыяй для жыхароў нашага раёна. https://www.youtube.com/watch?v=hSvJnfi8RpQ — Традыцыяй, якая паказвае нам, як неабходна ставіцца да сваіх абавязкаў, у чым праяўляецца патрыятызм, што пацвярджаецца не словамі, а справамі, — падкрэсліў Юрый Юр’евіч. — А яшчэ гэта боль ад страт, пра які мы павінны памятаць назаўжды. Старшыня райвыканкама шчыра пажадаў усім ветэранам той далёкай вайны, іх сваякам, а таксама тым, хто прыняў удзел у мітынгу, моцнага здароўя, удачы і дабрабыту. Сапраўды, гэта мерапрыемства, нягледзячы на «неюбілейнасць» даты, сабрала нямала неа
Два юбілеі — адна памяць пра народны боль. Расказваем пра двух знакамітых мастакоў Беларусі — Міхаіла Савіцкага і Уладзіміра Крываблоцкага

Два юбілеі — адна памяць пра народны боль. Расказваем пра двух знакамітых мастакоў Беларусі — Міхаіла Савіцкага і Уладзіміра Крываблоцкага

Актуально, Год гістарычнай памяці, Культура
Сёння, 17 лютага, сваё 70-годдзе адзначае славуты ўраджэнец Пружаншчыны, член Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Крываблоцкі. А ў пятніцу, 18-га, уся культурная грамадскасць краіны ўшануе памяць Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага, якому споўнілася б 100 гадоў. Лёс нібы звязаў гэтых майстроў нябачнай ніццю. Абодва гучна заявілі пра сябе ў манументальным жанры. Абодва паставілі ў цэнтр сваёй творчасці вобраз трагічна-журботнай Маці-Радзімы, прасякнуты высокім сэнсам — праклёнам усіх войн і катастроф… Лічбы на руцэ, «Лічбы на сэрцы» Міхаіл Савіцкі нарадзіўся ў вёсцы Звянячы, што на Віцебшчыне. Юнацтва яго супала з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўзросце дваццаці гадоў удзельнічаў у баях за Севастопаль. Трапіў у палон, двойчы спрабаваў збегчы, але ня
Наша апытанне: Вострая неабходнасць ці плот варожасці? Што думаюць пружанцы наконт будаўніцтва агароджы ў Белавежскай пушчы

Наша апытанне: Вострая неабходнасць ці плот варожасці? Што думаюць пружанцы наконт будаўніцтва агароджы ў Белавежскай пушчы

Актуально, Год гістарычнай памяці, Наша з табой Беларусь
Эколагі, навукоўцы, прыродахоўныя арганізацыі выказалі занепакоенасць існуючай сітуацыяй, якая ўзнікла ў сувязі з будаўніцтвам плота на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Мы вырашылі даведацца меркаванне на гэты конт у жыхароў нашага горада. Максім: – Думаю, што агароджа, якую будуе Польшча на мяжы з Беларуссю, абсалютна не патрэбная. Неабходна прыслухацца да навукоўцаў, якія лічаць гэты плот небяспечным для жывёл, што пражываюць у Белавежскай пушчы. Жывёлы ж ні ў чым не вінаватыя, для іх не існуе мяжы, яны бегаюць і на нашай тэрыторыі, і на тэрыторыі Польшчы. Васіль Мікалаевіч: – Так, я чуў пра тое, што Польшча ўзводзіць агароджу на мяжы з Беларуссю. Маё меркаванне: гэта глупства, нельга так рабіць. Для жывёл гэта раўнасільна турме. Людзі, якія гэта прыдумалі, зусім не разу
«Збярэмся мы, каб разам памаўчаць…» Настаўнік тэхнічнай працы Ружанскай СШ Ігар Солаваў — пра службу ў Афганістане і тое, што сапраўды баліць

«Збярэмся мы, каб разам памаўчаць…» Настаўнік тэхнічнай працы Ружанскай СШ Ігар Солаваў — пра службу ў Афганістане і тое, што сапраўды баліць

Актуально, Год гістарычнай памяці, Профессия
Падчас нядаўняга наведвання Ружанскай СШ мы выпадкова пазнаёміліся з настаўнікам тэхнічнай працы і чарчэння Ігарам Солававым. Але праз пару мінут размовы зразумелі, што нічога выпадковага ў жыцці не бывае. Мужчына прыпыніўся каля стэндаў, прысвечаных герою-падводніку Казіміру Марачу і воіну-інтэрнацыяналісту Анатолію Кубарку, пасмяротна ўзнагароджанаму ордэнам Чырвонай Зоркі, і стаў з сумам глядзець на фотаздымкі. Аказалася, і сам ён – інтэрнацыяналіст. А да ўсяго, 8 лютага Ігару Мікалаевічу споўнілася 60 гадоў. Ігар Солаваў. Ігар Солаваў родам з Пружан. 4 мая 1980 года ён быў прызваны раённым ваенным камісарыятам на тэрміновую службу. Прайшоў «вучэбку» ў Краснадары, а ўжо восенню трапіў па размеркаванні ў Афганістан. — Варыянтаў, дарэчы, было шмат: хтосьці з маіх саслужыўцаў
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дзве «афганскія» камандзіроўкі былога прапаршчыка 330-га асобнага верталётнага палка Уладзіміра Працэнкі

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дзве «афганскія» камандзіроўкі былога прапаршчыка 330-га асобнага верталётнага палка Уладзіміра Працэнкі

Актуально, Год гістарычнай памяці, Профессия
Сышла ў гісторыю афганская вайна 1979-1989 гадоў. Але ў памяці таго пакалення савецкіх людзей, якое прайшло праз яе, яна застаецца навечна. Гэтае пакаленне асаблівае: абпаленае агнём Афгана, яно вытрымала цяжар «чужой» вайны і вынесла ўрокі з яе. У ліпені 1982 года дзве эскадрыллі 330-га асобнага верталётнага палка з Засімавічаў пад камандаваннем палкоўніка Махмута Шакірава пачалі свой баявы шлях у Афганістане на аэрадроме Джэлалабада. У складзе адной з верталётных эскадрылляў быў і механік групы «Верталёт і рухавік» інжынерна-авіяцыйнай службы палка прапаршчык Уладзімір Працэнка. Нарадзіўся і вырас Уладзімір Працэнка ў Данецкай вобласці, у шахцёрскай сям’і, таму сумненняў у выбары жыццёвага шляху не меў. Скончыў прафесійна-тэхнічнае
Урок мужнасці ў Кляпацкай СШ правёў камандзір 557-ай інжынернай брыгады Алег Івашка

Урок мужнасці ў Кляпацкай СШ правёў камандзір 557-ай інжынернай брыгады Алег Івашка

Год гістарычнай памяці, Молодёжный клуб, Новости
У Кляпацкай сярэдняй школе 5 лютага адбыўся ўрок мужнасці, які правёў камандзір 557-ай інжынернай брыгады г. Гродна палкоўнік Алег Івашка. Гэтае мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Мая школа», якая праводзіцца па рэспубліцы пад эгідай і агульным кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. Так супала, што напачатку лютага праводзяцца і сустрэчы выпускнікоў, а Алег Яўгенавіч якраз і скончыў Кляпацкую школу 30 гадоў таму. На ўроку дзецям расказалі аб важнасці ваенна-патрыятычнага выхавання, відах ваеннай службы ў Рэспубліцы Беларусь, вучэннях «Саюзная рашучасць 2022». Падрабязней Алег Яўгенавіч спыніўся на рабоце інжынерных войскаў, а таксама патлумачыў школьнікам правілы бяспекі пры выяўленні ў лесе або полі боепрыпасаў часоў вайны. Для замацавання ін
Гісторыя з фатаграфіяй. Пастушкі ваенных гадоў

Гісторыя з фатаграфіяй. Пастушкі ваенных гадоў

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Культура
Неверагодная гісторыя гэтага фотаздымка, які прынесла ў рэдакцыю Таццяна Бандарская. Ён зроблены ў 1942 годзе, падчас нямецкай акупацыі, за вёскай Арабнікі. Вясковыя хлапчукі зараблялі тым, што наймаліся ў пастухі. Уласную гаспадарку тады трымалі многія, а абавязак выпасвання жывёл клаўся на зусім, як цяпер здаецца, малых дзяцей: дарослыя і падлеткі з 14 гадоў абавязаны былі працаваць. Таццяна Уладзіміраўна ўзгадала, што тата яе, Уладзімір Піліпавіч Зеляняк, жыў на хутары Абэржа (пазней на гэтым месцы размясцілася ўзлётная паласа засімавіцкага аэрадрома). Разам з сябрукамі раніцай бег у Пружаны, на Хватку, і выводзіў адтуль гурт кароў на выпас. Нямецкі паштальён, які ехаў міма пастушкоў, сфатаграфаваў іх, а ўжо пасля вызвалення Пружан у фотаатэлье нейкім цудам не толькі знайш