Воскресенье, 16 августа 2026

Фотофакт

Фотафакт. У Пружанах пачалі мантаж каркаса для галоўнай ёлкі горада

Актуально, Фотофакт
Хоць да новага года яшчэ дастаткова часу, яго сімвалы – прыгажуні-ёлачкі – ужо пачалі з’яўляцца ў магазінах і кафэ, на працоўных месцах і ў дамах пружанцаў. Упэўнены, што ў кожнага з нашых чытачоў ёлачка свая, непаўторная. Прыгожай будзе і галоўная ёлка Пружан, якая на працягу многіх гадоў не мяняе «прапіску», і падчас надыходзячага навагодняга сезона традыцыйна размесціцца на вуліцы Савецкай. Работнікі «Камунальніка» ўжо прыступілі да мантажу каркаса для ўстаноўкі сімвала свята. За гэтым мы і заспелі Васіля Тарасевіча, Юрыя Ліцкевіча і Зіновія Селязеня. Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік
Новая дзіцячая пляцоўка ў гарадскім парку яшчэ не паспела адкрыцца, але яе ўжо пашкодзілі вандалы

Новая дзіцячая пляцоўка ў гарадскім парку яшчэ не паспела адкрыцца, але яе ўжо пашкодзілі вандалы

Актуально, Фотофакт
Упэўнены, многія пружанцы яшчэ добра памятаюць цудоўныя атракцыёны ў гарадскім парку. Як прыемна было пракаціцца на гарэзлівым паравозіку і пагойдацца на арэлях-лодачках! А як страшна, і ў той жа час неверагодна цікава было ўбачыць горад з вышыні птушынага палёту, праехаўшы круг на коле назірання, якое ў народзе называлі «сонейкам»… Доўгі час у парку не было нічога для адпачынку дзяцей. Аднак пару гадоў таму на месцы былых атракцыёнаў з’явілася новая дзіцячая пляцоўка, прычым бясплатная. Прыкладна з месяц назад пачалося ўзвядзенне другой. Але… Але некаторыя гараджане не сталі чакаць яе адкрыцця. Не зразумела, ці то дзеці так настойліва прасілі бацькоў пакатацца на новай горцы, ці то самі мамы і таты хацелі парадаваць малых, аднак перашкодай для таго, каб трапіць на пляцоўку, не
Фотафакт. Вячэрняя падсветка цяпер упрыгожвае касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах

Фотафакт. Вячэрняя падсветка цяпер упрыгожвае касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах

Новости, Фотофакт
Пружанскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі цяпер добра відаць здалёк нават познім вечарам. З ініцыятывай зрабіць прыгожую падсветку храма выступіў яго настаяцель ксёндз Павел Ярашэвіч. Рэалізаваць ідэю ўдалося з дапамогай прыхаджан. Ліхтары, святло якіх накіравана непасрэдна на будынак касцёла, усталявалі за два дні. Зараз падсветка храма радуе вока гараджан штодзень прыкладна з 18.45 і да 23.00 (час уключэння будзе паступова змяняцца). На думку вернікаў, падсветка вылучае святыню сярод іншых будынкаў цэнтральнай вуліцы Пружан і робіць касцёл яшчэ больш прыгожым. Уладзіслаў Шпарла, фота аўтара
Фотафакт. Прагуляліся па гарадскім парку і разам з маленькімі пружанцамі паспрабавалі пералічыць замочкі кахання

Фотафакт. Прагуляліся па гарадскім парку і разам з маленькімі пружанцамі паспрабавалі пералічыць замочкі кахання

Музеи Пружанщины, Новости, Фотофакт
Лета — пара не толькі адпачынкаў і вандровак. Гэта і выдатны час для правядзення вяселля. Маладыя пары ўсё часцей імкнуцца скараціць цырымонію ці наогул вырашаюць выдаткаваць усе грошы на рамантычны тур. Але ж большасць усё ж хоча, каб вяселле заставалася традыцыйнай імпрэзай з вялікай колькасцю сваякоў, разнастайнымі конкурсамі і, вядома, з казачна-прыгожай белай сукенкай. Разнастайныя абрады робяць свята незабыўным, напоўненым таямнічым сэнсам і чароўнымі момантамі. Адной з простых, але вельмі рамантычных традыцый з‘яўляецца сімвалічны рытуал замыкання «замочка кахання» з імёнамі маладых. Чамусьці прынята лічыць, што традыцыя вешаць замкі на вяселлі мае глыбокія карані. Але гэта не зусім так: напрыканцы XX стагоддзя італьянскім пісьменнікам быў выдадзены раман, у якім
Прыгожае пер’е, спакойны нораў і нават інтэлект! Куры пароды кахінхін жывуць на падворку пружанкі Галіны Вярбіцкай

Прыгожае пер’е, спакойны нораў і нават інтэлект! Куры пароды кахінхін жывуць на падворку пружанкі Галіны Вярбіцкай

Сельское хозяйство, Фотофакт
Люблю экзотыку. Таму кожны раз, шпацыруючы ўвечары ўздоўж Мухаўца, звяртаю ўвагу на прыгожых хатніх птушак, якія спакойна скубуць траўку на рачным беразе. З-за свайго шыкоўнага апярэння здалёк яны нагадваюць каляровыя – чорныя, белыя, шэрыя, блакітныя, плямістыя — шарыкі, якія павольна скочваюцца па схіле да ракі. Гэта куры. Але куры асаблівыя, усходнія, таму і знешнасць у іх яркая, і імя гучнае — кахінхіны. Як патлумачыла іх гаспадыня, гэтую в’етнамскую пароду курэй фермеры цэняць не толькі за прыгажосць, але і за прадукцыйныя якасці, магчымасць атрымаць не толькі яйкі, але і дыетычнае мяса. — Афарбоўка сапраўды неверагодная! А кураняты, да вашага ведама, яшчэ прыгажэйшыя: белыя ў чорную крапінку, чорныя ў белую (як далмаціны), шэра-блакітныя з рыжым адлівам… Адным словам, п
Сезон кавуноў адкрыты! Расказваем пра карысць самай вялікай ягады ў свеце

Сезон кавуноў адкрыты! Расказваем пра карысць самай вялікай ягады ў свеце

Сельское хозяйство, Фотофакт
Якая самая вялікая ягада ў свеце? Правільна, кавун! Сезон кавуноў сёлета пачаўся раней за звычайны, і да жніўня многія паспелі ўжо ўдосталь паласавацца прывазнымі зялёнымі прыгажунамі. А на чарзе яшчэ мясцовыя: дзякуючы кліматычным змяненням, кавуны пачынаюць вырошчваць на сваіх участках і пружанскія аматары-агароднікі. Адным з пакупнікоў кавуноў у Пружанах аказаўся жыхар Кобрына Уладзімір Андрэевіч Вяткін. На лета ён з жонкай пераязджае ў бацькоўскую хату ў вёсцы Чапялі. І абавязкова на дачны сезон пенсіянеры выпісваюць пружанскую «раёнку», каб сачыць за мясцовымі навінамі. Дзякуючы такім важным мікраэлементам, як жалеза, магній, калій, кальцый, фосфар, натрый, а таксама спалучэнню глюкозы, цукрозы і фруктозы, бялкоў, клятчаткі, вітамінаў А, групы В, С, Е, фоліевай кіслаты, гэта
Сапраўдны «церамок»: каля храма ў в. Новыя Засімавічы жывуць кот, вожык і вавёркі

Сапраўдны «церамок»: каля храма ў в. Новыя Засімавічы жывуць кот, вожык і вавёркі

Фотофакт, Экология
— Рыжык, Рыжык! Ну, дзе ты ёсць? Пара вячэраць! Жыхарка в. Новыя Засімавічы Таццяна Аляксандраўна Каваленя па прывычцы прыйшла ўвечары да будынка мясцовай нядзельнай школы, каб пакарміць пухнатага рыжага гадаванца. Ужо амаль год ён жыве на прыхрамавай тэрыторыі. Якое ж было яе здзіўленне, калі замест ката з’явіўся… вожык. — Як толькі пачула нехарактэрны для нашага пушысціка гучны тупат, адразу зразумела, што нешта тут не так. Варушыцца трава — і выходзіць калючая, але вельмі ўжо прыгожая істота. Гэты цуд лясны падбег да мяне і зусім не баіцца, усё вакол ног бегае. Па-гаспадарску прайшоўся па туфлях і спакойна адправіўся да кацінай міскі, — з усмешкай успамінае жанчына пра тую сустрэчу. Папіў малака. А затым гучна, нібы маршыруючы, патупаў па плітцы да травы. — Гісторыя паў