Эмоцыі — на ўзлёт!
Камандны дух, спорт, творчасць і самыя смачныя стравы на кастры — усё гэта атрымалі ўдзельнікі раённага турыстычнага злёту працоўнай моладзі пад эгідай БРСМ, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, ДУ «Пружанскі РФСК «Мухавец» і раённага Фонду міру, які прайшоў у апошнія дні мінулага тыдня на беразе возера Паперня. І прысвечаны ён быў Году беларускай жанчыны.
Трэба сказаць, што падобнае прысвячэнне было не дэкларатыўным, а сур’ёзна паўплывала на фарміраванне каманднага саставу: згодна з умовамі арганізатараў, значную долю павінны былі фарміраваць прадстаўніцы цудоўнай паловы. З улікам таго, што сёння жанчыны лёгка водзяць аўтамабілі, спраўляюцца са складаным абсталяваннем і нават цэлымі вытворчасцямі, гэта абмежаванне не стала перашкодай для ўдзелу ў «імянным» ту














