Александр Юркевич: «Равных нашему району теперь и не назову»
Хутка год, як А.І.Юркевіч быў выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Пружанскай выбарчай акругі. Нягледзячы на пастаянную работу ў сталіцы, ён рэгулярна бывае на Пружаншчыне і сустракаецца з грамадзянамі, каб дапамагчы вырашыць надзённыя праблемы.
Пасля апошняй такой сустрэчы ў аграгарадку Сухопаль мы сустрэліся з дэпутатам, каб задаць некалькі пытанняў з нагоды яго дэпутацкай дзейнасці.
— Аляксандр Іванавіч, як Вы ацэньваеце сустрэчу ў Сухопалі і з якімі пытаннямі звярнуліся да Вас жыхары сельсавета?
— Сустрэчай я задаволены. Падчас прыёму людзі задавалі сапраўды слушныя пытанні, якія патрэбна вырашаць. Напрыклад, па новай дарозе ўздоўж Белавежскай пушчы курсіруе аўтобус Гродна-Брэст, а месцы аўтобусных прыпынкаў побач з некаторымі вёскамі
