Почти 19 тысяч жителей Пружанского района приняли участие в республиканском субботнике
Пружанцы і жыхары раёна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку 24 красавіка. Па папярэдніх дадзеных, у гэты дзень было зароблена для пералічэння на рахунак суботніка 60,2 мільёна рублёў. Выраблена прадукцыі і аказана паслуг на 8,6 мільёна рублёў, на 42,1 мільёна рублёў выканана падрадных работ уласнымі сіламі.
На сваіх рабочых месцах працавалі многія калектывы, у тым ліку і будаўнічыя арганізацыі ПМК-21, 22, 29 і ААТ «Пружанырамбуд». Будаўнікі шчыравалі на ўзвядзенні 40-кватэрнага жылога дома ў Пружанах і малочнатаварных фермаў у вёсках.
Разам з тым, значная частка гараджан і жыхароў раёна былі заняты на добраўпарадкаванні зон адпачынку на гарадскім возеры і басейне, а таксама тэрыторыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і гарадскога парку, высаджвалі дрэўцы і кусты каля помн
