Прокурор района рассказал о самых громких преступлениях года
Іншы раз справы, якімі займаюцца праваахоўныя органы, тычацца не проста маральных аспектаў: некаторыя злачынствы вартыя ўвагі з-за частай перыядычнасці іх учынення альбо прычын, якія прыводзяць да бяды, нязвыкласці для параўнальна спакойнага жыцця глыбінкі. З пачатку года зарэгістравана нямала здарэнняў крымінальнага характару, якія для Пружаншчыны сталі «гучнымі». Пра іх мы папрасілі расказаць пракурора раёна М.І.Запарошчанку.
— Міхаіл Іванавіч, вясной бягучага года ў адным з дамоў на вуліцы Горына-Каляды ў горадзе здарыўся пажар. Быў знойдзены труп жанчыны, якая, як меркавалася па папярэніх выніках расследавання, памерла ад траўм, атрыманых яшчэ да пажару. Што на сённяшні дзень ужо вядома следчым па гэтым факце?
— Сапраўды, на трупе жанчыны-гаспадыні, знойдзеным на пажарышчы, былі выя



