Верить или не верить приметам? Рассуждаем тут
На вуліцы Свабоды, каля магазіна «Ля каштана», на тратуары стаіць слуп, які ў народзе называецца «чортавы вароты». Не перастаю здзіўляцца: амаль усе яго абыходзяць, нават сцежачка вытаптана. Пры гэтым людзі выходзяць на праезную частку, што насамрэч небяспечна. Думаю: няўжо наш народ настолькі верыць у прымхі, што гатовы рызыкнуць нават жыццём дзеля нейкіх «забабонаў»? Многія з тых , хто так робіць, ходзяць па святах у царкву. Няўжо яны не ведаюць, што забабоны — гэта грэх?Можа, варта адкрыць ім вочы, пакуль хтосьці не патрапіў пры гэтым пад колы транспарту? Можа, прыцягнуць для абмеркавання каго-небудзь са святароў? Дзякуй за ўвагу.
Алекс.
Чалавек сам выбірае: даверыцца Богу, прымхам
ці наогул ні ў што не верыць
Здавалася б, для веруючых (па дадзеных упаўнаважанага па справах рэлігій і







