Суббота, 7 ноября 2026

Актуально

Аванс в 20 тысяч белорусских рублей получили в августе работники Ружанской мебельной фабрики

Актуально, Экономика
Сёння планы павышэння заработнай платы разглядаюцца, бадай, на кожным прадпрыемстве. А вось на Ружанскай мэблевай фабрыцы, мяркуючы па калектыўным лісце, які ў рэдакцыю даслалі рабочыя, людзей не задавальняюць меры адміністрацыі, якія тычацца павелічэння памераў і тэрмінаў выдачы зарплаты. «За апошнія два гады памер нашай зарплаты практычна не памяняўся. І на сённяшні дзень большасць рабочых атрымлівае за сваю працу каля аднаго мінімальнага заробку. Акрамя таго, выдаюць грошы ажно напрыканцы наступнага месяца — пераважна чысла трыццатага. Аванс наогул ніколі не пералічвалі, але сёлета адміністрацыя вырашыла нам «дапамагчы»: 18 жніўня рабочым далі аванс, сума якога склала... 20 тысяч рублёў. Што можна купіць за гэтыя грошы?! Дзве буханкі хлеба і дзве бутэлькі малака. І гэта ў той час, ка

Кто и как может увеличить пенсию?

Актуально, Экономика
1 кастрычніка ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2012 года № 136 «Аб мерах па ўдасканаленні пенсіённага забеспячэння грамадзян». Што змянілася ў пенсіённым забеспячэнні пасля ўступлення ў сілу Указа? На самыя распаўсюджаныя пытанні дала адказы начальнік сектара па назначэнні пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Аляксандраўна Місюля. — Указам прадугледжана прагрэсіўнае павелічэнне памеру пенсіі па ўзросце, калі грамадзянін працягвае працаваць і добраахвотна адмовіўся ад атрымання пенсіі, а таксама змена ў парадку разліку інды-відуальнага каэфіцыента заробку для вылічэння пенсіі грамадзянам, якім залічаны ў стаж перыяды дзейнасці, на працягу якіх страхавыя ўзносы не выплачваюцца. — А ці істотна будзе павялі

В Новых Засимовичах один из лучших сельских домов культуры района

Актуально, Культура, Профессия
Культурнае жыццё жыхароў Новых Засімавічаў вельмі разнастайнае. А дзякаваць за гэта трэба работнікам мясцовага сельскага  Дома культуры. Работнікі Дома культуры (іх шасцёра на чале з дырэктарам Аксанай Жукоўскай) праводзяць вечары сямейнага адпачынку, тэматычныя дыскатэкі, спартыўныя святы, урачыстыя канцэрты. Нядаўна, напрыклад, у клубе прайшла дыскатэка ў стылі рэтра, а пажылых людзей са святам віншавалі прама ў іх кватэрах. Калектыў у Доме культуры сабраўся творчы і крэатыўны. Яго работнікі атрымалі нямала дыпломаў на разнастайных конкурсах, аглядах і фестывалях розных узроўняў.  Цесна супрацоўнічаюць яны з воінскай часцю, ні адно мерапрыемства ў вайскоўцаў не праходзіць без            удзельнікаў мясцовай мастацкай самадзейнасці. Немалая заслуга ў тым, што зроблена, мастацкага кіра

Библиотека, у которой нет проблем с пополнением фондов

Актуально, Культура, Профессия
Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы сапраўды пашанцавала. Акрамя таго, што яе фонды папаўняюцца праз цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, заўсёды насустрач ідзе і гаспадарка. Толькі ў гэтым годзе ААТ “Айчына” выдзеліла грошы на пакупку 200 кніг. Да таго ж выбраць цікавую літаратуру было даручана самой загадчыцы – Галіне Пятроўне Блеянюк. — Усяго ў нашай бібліятэцы 360 чытачоў, 90 з іх – дзеці. Пры выбары літаратуры я кіравалася іх густам. Дарослыя больш чытаюць дэтэктывы і жаночыя раманы, а апошнім часам у фаворы апынулася фантастыка і гістарычны раман. У дзетак папулярны такія серыі, як “Маленькі прафесар”,  “Сучасны раман для дзяўчынак”, “Пазнай свет”. Трэба адзначыць, што маленькія вяскоўцы шмат чытаюць на беларускай мове. Вельмі любяць пісьменніка з Івацэвіч Валерыя Гапеева. Ёсць

14 октября — День Матери. В семье Дорофейчуков из Оранчиц подрастают 6 детишек!

Актуально
Як быць шчаслівымі і багатымі? Такое пытанне Юрый і Наталля Дарафейчукі не задавалі ніколі. З вопыту сямейнага жыцця ведаюць: шчасце  і багацце — у дзецях. А чым больш дзяцей, тым больш Бог дае і сіл, і сродкаў, — так лічаць муж і жонка. Калі яны пазнаёміліся, у Наталлі ўжо быў сын. Аднак гэта не стала перашкодай для стварэння сям’і. Магчыма, наадварот. Ажаніліся і быццам бы спахапіліся, палічыўшы марна страчанымі гады да знаёмства. У тым жа 2005 годзе ў іх нарадзілася Палінка, у 2007 —  Данііл, у 2008 годзе на свет з’явілася Міланка, у 2010 – Маша. А ў мінулым усіх ашчаслівіла нара-джэнне Соні. І месца для вялікай сям’і Дарафейчукоў у сціплым вясковым доміку ў вёсцы Аранчыцы стала малавата. Паступова пачалі будавацца. Крэдытам падтрымала шмат-дзетную сям’ю дзяржава. Вакол драўлянай

С днем учителя!

Актуально, Профессия
— Настаўнікі ў мяне былі добрыя! – гаворачы пра выбар прафесіі, канстатуе Алена Яўгенаўна Саўчук. – Таму і стала, як яны, настаўніцай матэматыкі. Яшчэ падчас вучобы ў Бакунскай-2 сярэдняй школе, яе, як здольную вучаніцу, адразу заўважылі настаўніцы Вольга Паўлаўна Семянчук і Надзея Паўлаўна Багдановіч. Матэматыка дзяўчынцы давалася надзвычай лёгка, і іншай адзнакі, чым “пяцёрка”, яна ніколі за свае веды не атрымлівала. Тое, што будзе менавіта матэматыкам, яшчэ ў школе напрарочылі менавіта гэтыя педагогі. Аднак да таго, як атрымаць прафесію настаўніцы, давялося папрацаваць Алене Яўгенаўне Саўчук і піянерважатай, і выхавальніцай. Гаворыць, што той вопыт ёй спатрэбіўся і тады, калі пераступіла парог класнага пакоя настаўніцай  матэматыкі. Пачынала працаваць у Мураўскай школе, затым была СШ №4

Психотерапевт Екатерина Тарасюк: «Безвыходных ситуаций не бывает»

Актуально, Здоровье
10 верасня прайшоў Сусветны дзень папярэджання самазабойстваў. Статыстыка засмучае: штогод самагубства ўчыняюць да 1 млн. чалавек ва ўсім свеце, у тым ліку 163 тысячы ў еўрапейскім рэгіёне. Самагубства з’яўляецца 13-ай па ліку прычынай смерці ва ўсім свеце, а ва ўзроставым дыяпазоне 15-35 гадоў у Еўропе яно займае другое месца пасля дарожна-транспартных здарэнняў. За шэсць месяцаў бягучага года на Пружаншчыне самазабойствам скончылі жыццё 5 чалавек, летась за такі ж перыяд — 9. У сацыяльных сетках часта можна ўбачыць, што ў Беларусі не развіта сістэма псіхалагічнай дапамогі, маўляў, чалавеку няма да каго пайсці са сваімі праблемамі. Псіхатэрапеўт Пружанскай ЦРБ К. Л. Тарасюк лічыць, што гэта не так. — Сёння дзяржава вельмі зацікаўлена, каб знізіць колькасць самазабойстваў і павысіць якасц
В Мокром учительница математики растит в школе ананас

В Мокром учительница математики растит в школе ананас

Актуально
Настаўніца матэматыкі і інфарматыкі Алена Іосіфаўна Сцепанюк па сваёй натуры чалавек надзвычай захапляльны. У вольны ад заняткаў у школе час  яна спяшаецца ў кветнік ля свайго дома. Ведае: сузіранне хараства цюльпанаў, бягоній, пятуній, гладыёлусаў,  хрызантэм, іншых разнастайных кветак, пачынаючы  з ранняй вясны да позняй восені, абавязкова падыме настрой! —Гэта ў мяне ад мамы, —  прызнаецца жанчына. — Каля бацькоўскай хаты заўсёды цвілі кветкі. Не магу без іх і я. З задавальненнем займаюся іх развядзеннем,  мяняюся са знаёмымі, не шкадую грошай на набыццё новых сартоў і відаў. Галоўнае, каб кветкі былі прыгожымі, заўсёды цешылі вока, падабаліся людзям. Нават з надыходам халадоў не развітваюцца Сцепанюкі са сваім кветкавым царствам. Шмат якія кветкі перакачоўваюць у дом, дзе працягв
Детский сад «Росинка» отметил 45-летие

Детский сад «Росинка» отметил 45-летие

Актуально
45-годдзе адзначыў дзіцячы садок №4, што на вуліцы Набярэжнай, больш вядомы  малым і дарослым пад прыгожай назвай “Расінка”. На святочны ранішнік, прысвечаны падзеі, да выхаванцаў прыйшлі іх бацькі, супрацоўнікі і ветэраны ўстановы. З падарункамі завіталі на мерапрыемства старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі І.В.Сачэўка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі па дашкольным выхаванні А.М.Імховік, метадыст аддзела адукацыі В.І.Усік. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас работнікаў садка. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі  атрымалі намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Л.М.Бейда і прыбіральшчыца Т.М. Маўрыкава. Па словах загадчыцы садка Галіны Міхайлаўны Аляхновіч, Любоў Мікалаеўна Бейда не проста выдатны намеснік, але і аўтарытэтны настаўнік для ўсіх пачынаючых выхавал

Цифровое телевидение: мачта в Куплино будет установлена до конца года

Актуально
Перыядычна ў рэдакцыю тэлефануюць жыхары раёна са скаргамі на якасць трансляцыі тэлеканалаў, недаступнасць прыёму некаторых тэлепраграм. Людзей цікавіць, калі ж нарэшце на тэрыторыі Пружаншчыны з’явіцца лічбавае тэлебачанне. Спяшаемся абрадаваць: прагрэс не прымушае сябе чакаць,  і ўжо ў канцы бягучага года нарэшце можна будзе далучыцца да лічбавага тэлебачання. Пра будаўніцтва тэлевізійнай станцыі нашаму карэспандэнту расказаў дырэктар філіяла «Брэсцкі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання» В.В.Караблёў. — Да 2015 года Беларусь цалкам пяройдзе на лічбавае вяшчанне — такая задача пастаўлена ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлебачання і радыёвяшчання, — кажа Віктар Веніямінавіч. — З уводам новага абсталявання вырашыцца адразу некалькі задач: у насельніцтва

Жанна Бурдюк: «Я влюбилась в виноград еще в детстве»

Актуально
Беларускі вінаград... Згадзіцеся, з кожным годам гэта словасзлучэнне ўсё менш і менш рэжа слых. Ды і сама паўднёвая культура з дзіковінкі паступова пераўтвараецца ў такую ж звычайную для нашай мясцовасці, як яблыня і груша. Шмат садаводаў-аматараў займаюцца вырошчваннем вінаграду і на Пружаншчыне. Сярод іх і Жанна Аляксандроўна Бурдзюк. Можна сказаць, што ў вінаградную лазу я ўлюбілася ў дзяцінстве. Мяне ў вінаградзе прываблівае ўсё: колер, духмянасць і смак ягад. Пад вінаграднай лазой можна адпачыць у сонечны летні дзень. Вельмі люблю назіраць за тым, як вінагарад пачынае развівацца вясной пасля працяглай зімы. Вось набрынялі пупышкі, з’явіліся першыя лісцікі, а вось і даўгачаканая кветачка — будучая гронка. Калі цвіце ўвесь вінаграднік, паветра напаўняецца тонкім прыемным пахам.

Новый учебный год пройдет под знаком иностранных языков

Актуально
Традыцыйная нарада работнікаў сістэмы адукацыі раёна, якая адбылася ў сераду ў гарадскім Палацы культуры, стала чарговай падставай для падвядзення вынікаў мінулага навучальнага года і  вызначэння задач надыходзячага. Гэта ў сваёй прамове зазначыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І.А.Казарэз. — Нашым педагогам многім можна пахваліцца: летась восем выпускнікоў атрымалі залатыя медалі, 130 — пахвальныя лісты, 288 дзяцей прайшлі навучанне розным прафесіям, што дапаможа ім у далейшай сацыялізацыі,— расказала Ірына Анатольеўна.— І самае галоўнае, што школа захавала свой аўтарытэт у грамадстве: амаль палова нашых выпускнікоў сёлета паступілі ў ВНУ. Для дасягнення гэтага давялося прыкласці нямала намаганняў, бліжэйшы прыклад — падрыхтоўка вучэбных устаноў да чарговага навучальнага
О готовности школ и учителей к новому учебному рассказала начальник отдела образования

О готовности школ и учителей к новому учебному рассказала начальник отдела образования

Актуально
Падчас «прамой лініі» з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Ірынай Анатольеўнай Казарэз паступіла шмат тэлефанаванняў ад чытачоў «раёнкі». Пераважная большасць насіла прыватны характар, але былі і больш маштабныя.  Найбольш актуальныя з іх мы сёння публікуем. ÉА.М.Саўко, в.Калядзічы: —Да пачатку новага навучальнага года зусім мала часу, а ў нашай школе яшчэ ідзе рамонт. Ходзяць чуткі, што пачаткоўцаў будуць вазіць у Хараву... — Не трэба верыць усім чуткам. Сапраўды, у Калядзіцкім вучэбна-педагагічным комплексе «Дзіцячы сад-пачатковая школа» сёлета мы праводзім рамонт, які, дарэчы, быў даўно неабходны. Але да пачатку навучальнага года ён будзе закончаны, і дзетак прыме абноўленая ўстанова. Такая ж сітуацыя ў Магілявецкай СШ, дзе ў выніку рэарганізацыі дзіцячы садок быў перанесен

Как попасть на прием к пружанскому врачу?

Актуально, Здоровье
Нярэдка людзі скардзяцца на арганізацыю работы паліклінікі: даводзіцца чуць пра недахоп «вузкіх» спецыялістаў, вялікія чэргі, адсутнасць талонаў і, як вынік, мінімальную верагоднасць таго, што можна трапіць на прыём да ўрача, не згубіўшы шмат часу. Аднак у кіраўніцтва раённай установы аховы здароўя сваё бачанне некаторых аспектаў гэтай праблемы... — Пацыенты часам самі ствараюць сабе многія нязручнасці, — выказвае свой пункт гледжання на гэты конт загадчыца паліклінікі В.В.Грышкевіч. — Галоўная прычына бачыцца ў тым, што наплыў людзей — толькі раніцай, да абеду. Затое ў вячэрні час жадаючых трапіць на прыём да ўрача практычна няма. — І што Вы, Валянціна Васільеўна, параіце пацыентам, каб сітуацыю неяк можна было памяняць? — Дакладней сказаць, звярнуся з просьбай да людзей: каб паліклі

Райпотребсоюз: сентябрь ближе — цены ниже!

Актуально
Да пачатку чарговага навучальнага года застаўся толькі тыдзень. Зразумела, некаторыя бацькі паспелі да гэтага часу падрыхтаваць сваіх дзяцей да школы, але натоўпы каля прылаўкаў з вучнёўскімі прыладамі і адзеннем не меншаюць. Што ж сёлета падрыхтаваў нам гандаль і ці ўзняўся на чарговы ўзровень сэрвіс у магазінах? Пра гэта гутарка нашага карэспандэнта з намеснікам старшыні райспажыўтаварыства па гандлі Л.М.Жуковіч. — Ларыса Мікалаеўна, яшчэ на пачатку лета кіраўніцтва «Белкаапсаюза» абяцала, што недахопу            адзення для школьнікаў, вучнёўскіх прылад не бу-дзе ні ў гарадах, ні ў сельскай мясцовасці. Наколькі гэта спраўдзілася ў нашым раёне? — Так, напачатку лета пачала дзейнічаць распрацаваная намі праграма па задавальненні попыту на гэту прадукцыю. Але ажыятаж пачынаецца, ві