Воскресенье, 17 мая 2026

Актуально

Впервые в рыбной ловле соревновались команды школ района

Актуально, Молодёжный клуб
Шэсць каманд работнікаў сферы адукацыі з васьмі школ раёна сустрэліся нядаўна на маляўнічым беразе возера Сялец у Бярозаўскім раёне, каб памерацца сваім майстэрствам у спаборніцтве па спартыўнай лоўлі рыбы. Азарт і добры настрой панаваў тут з першай мінуты спаборніцтва. Рыбу лавілі і з лодак, і заходам у ваду. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся як камандныя, так і асабістыя залікі кожнага. Пераможцай спаборніцтваў прызнана каманда Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса. Другое месца было прысуджана рыбаловам СШ №5, трэцяе — Шарашоўскай сярэдняй школы. У асабістым заліку перамаглі настаўнікі фізкультуры Аляксандр Дунько (Хараўская СШ), Алег Дабрадзей (СШ №5) і Мікалай Бух (Мураўская СШ). Найбольшага шчупака (700 грамаў) злавіў настаўнік СШ №5 Алег Дабрадзей. Усе пераможы адзнач
Уроки мужества: Николай Горейко с  д. Хорьки управляется по хозяйству на инвалидной коляске

Уроки мужества: Николай Горейко с д. Хорьки управляется по хозяйству на инвалидной коляске

Актуально, Здоровье
… Людзі, як дрэвы: адны могуць зламацца і загінуць, як кволыя бярозкі ад парыву ветру. А іншыя, як магутныя дубы, нягледзячы на свой узрост і раны, — горда супрацьстаяць стыхіі. А яшчэ сваім прыкладам — не скарацца цяжкасцям лёсу і жыць паўнапраўным жыццём, даваць сілы іншым. Да  кагорты апошніх можна смела аднесці жыхара вёскі Харкі Мікалая Іванавіча Гарэйку. ГЭТА здарылася шаснаццаць гадоў таму, калі па медыцынскіх паказчыках яму ампутавалі нагу. — Памятаю, — расказвае дзядзька Коля, — заходзіць пасля аперацыі ў  палату ўрач і, бы ў душу заглядваючы, пытаецца пра самаадчуванне. “Добра!” – адказваю. Які адчай? Сумненні, як далей жыць? Гэта не пра мяне. Не я адзін такі. Такіх шмат. І калі Бог так распарадзіўся, значыць, так трэба… З такім цвёрдым перакананнем пасля выпіскі з бальніцы
А так ли полезен спорт? Рассуждаем с районным педиатром

А так ли полезен спорт? Рассуждаем с районным педиатром

Актуально, Здоровье, Молодёжный клуб, Спорт
Каб пачаць займацца плаваннем, трэба абавязкова атрымаць дазвол урача, накіраванні ў аздараўленчую групу выдае таксама педыятр. Мы рашылі, што з’яўленне ў Пружанах новых відаў спорту і вялікае жаданне бацькоў бачыць сваіх дзяцей спартсменамі, — выдатная падстава для размовы са спецыялістам. На нашы пытанні пагадзілася адказаць галоўны педыятр раёна І.І.КАЎГАНКА. — Ірына Іванаўна, займацца спортам стала модна. На шчасце, і ў пружанцаў з’явілася магчымасць выбраць від сабе па душы. Але ці ўсім дзецям паказаны заняткі спортам? — Зразумела, не. Згодна з міжнароднай класіфікацыяй захворванняў, існуе пералік медыцынскіх супрацьпаказанняў для залічэння ў ДЮСШ. Але апошнім часам мы сутыкнуліся з выпадкамі, калі дарослыя не разумеюць, што спорт — гэта вельмі сур’ёзна.  Спорт — гэта траўмы, вялі
Аварийные балконы на Кобринской демонтированы

Аварийные балконы на Кобринской демонтированы

Актуально
У чэрвені абваліўся балкон у шматпавярхоўцы па вул.Кобрынскай. Кавалак тратуара каля дома да цяперашняга часу адгаро-джаны стужкамі. Якраз насупраць пешаходнага пераходу ля святлафора. Безумоўна, гэта стварае пэўныя нязручнасці для пешаходаў. І ў доме №4 па вул. Паркавай пры візуальным абследаванні адзін з балконаў аказаўся аварыйным. Вялiкае значэнне маюць плиты перекрытия. Тэрыторыя пад балконам таксама ўжо каторы месяц абгароджана. Колькі нам яшчэ абыходзіць аварыйныя балконы і баяцца, што яны могуць абваліцца? Са званка ў рэдакцыю. Па адказ на пытанне мы звярнуліся да намесніка начальніка раённага ад-дзела па надзвычайных сітуацыях А.А.ЗАРЭЦКАГА. Ён паведаміў, што ў час абследавання балконаў у шматпавярховых дамах было выяўлена, што 215 балконам і 92 казыркам патрабуецца бягучы рам

20 сентября – День работников леса

Актуально, Профессия, Экология
У лясгасе працуюць 8 маладых спецыялістаў. У мэтах іх замацавання на прадпрыемстве распрацавана праграма паляпшэння жыллёвых умоў. Згодна з ёю плануецца як будаўніцтва жылля на сяле, так і капітальны рамонт бязгасных домікаў. Разлічана праграма да 2015 года. Цяпер чатыры студэнты навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце за кошт прад-прыемства. Праграма тычыцца таксама і іх, бо ўсе яны хутка будуць працаваць у лясгасе. Пасля заканчэння тэхналагічнага ўніверсітэта Аляксандр Казлоўскі быў накіраваны на работу ў Міхалінскае лясніцтва. Ужо чатыры месяцы як ён працуе тут памочнікам ляснічага. Людміла Макарэвіч задаволена: юнак адносіцца да даручанай справы сур’ёзна і адказна. Нядаўна яму выдалі для работы матацыкл. — Праца падабаецца?— спыталіся мы ў Аляксандра.
На цифровое оборудование в кинотеатре «Спутник» потрачено 74  миллиона. Первый сеанс уже скоро!

На цифровое оборудование в кинотеатре «Спутник» потрачено 74 миллиона. Первый сеанс уже скоро!

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Хутка свае дзверы адчыніць абноўлены гарадскі кінатэатр "Спадарожнік". Нельга сказаць, што многія пружанцы чакалі такую падзею з нецярпеннем. Як гаворыць дырэктар кінавідэапрадпрыемства У.У.Люсько, кіно ў Пружанах было па-за інтарэсамі гараджан. -- На вячэрнія сэансы кінатэатра "Спажарожнік" у лепшым выпадку прыходзіла пяць або шэсць чалавек на 400 месцаў,-- гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. Што ж такая статыстыка з'яўляецца вынікам стану ўстановы. Кінатэатр у апошні раз капітальна рамантаваўся амаль чвэрць стагоддзя таму. За гэты час падтрымліваўся толькі ягоны касметычны выгляд. Фізічна і маральна састарэла абсталяванне, якое ўвогуле не магло дэманстраваць сучасныя стужкі. Некалькі гадоў не працавала ацяпленне, з-за чаго сапсавалася сістэма. Трэба прызнаць, што прадпрыемства існавала

Первый урожай пружанского фермера: 200 килограмм голубики

Актуально, Сельское хозяйство, Экономика
Аддаючы прыярытэт развіццю буйнатаварных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, наша дзяржава ўдзяляе ўвагу і фермерскім гаспадаркам, якія адыгрываюць няхай і невялікую, аднак, тым не менш, вельмі важную ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі краіны. Але, нягледзячы на падтрымку, колькасць фермераў пастаянна вагаецца, што, безумоўна, сведчыць пра тое, што праца на зямлі вельмі складаная і не кожны можа з ёй справіцца. Як лічыць уладальнік фермерскай гаспадаркі «Трусавіца» Аляксандр Янушкевіч, неабходна знайсці сваю справу, нішу ў гэтай дзейнасці. Напрыклад, летась Аляксандр вырашыў заняцца вырошчваннем буякоў. — Гэта ягада на сённяшні дзень мае высокую рэнтабельнасць,— тлумачыць такі выбар фермер.— Напрыклад, кожная трэцяя гаспадарка ў нашых суседзяў палякаў займаецца менавіта яе вырошчваннем

22 сентября — День без автомобиля: в Пружанском районе зарегистрировано 25 тысяч транспортных единиц

Актуально, Здоровье, Экология
Дзень без аўтамабіля пройдзе ў свеце 22 верасня. Галоўным арганізатарам яе выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэспублікі. Мэта акцыі: садзейнічанне зніжэнню ўзроўню шкоднага ўздзеяння транспарта на навакольнае асяроддзе. Аб тым, якую шкоду наносяць прыродзе аўтамабілі і якім чынам здольна вырашыць праблему правядзенне аднадзённай акцыі, карэспандэнт рэдакцыі высвятліла напярэдадні ў начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Б.С.Андрушкі. — Баляслаў Станіслававіч, статыстыка сведчыць, што... — Штогод у свеце з’яўляецца каля 100 мільёнаў новых аўтамабіляў. На ўсіх этапах свайго існавання (вытворчасць, эксплуатацыя і ўтылізацыя) кожны з іх крайне негатыўна ўплывае на здароўе планеты. Памяркуйце самі: аўтамабіль пакідае
Александр Юркевич поделился впечатлениями от поездки в Китай

Александр Юркевич поделился впечатлениями от поездки в Китай

Актуально, Экономика
З афіцыйным візітам у Кітаі пабывала дэлегацыі з Брэстчыны. У ліку наведаўшых Паднябесную былі і прадстаўнікі  нашага раёна.  Думаецца, зараз многіх нераўнадушных пружанцаў  цікавіць, наколькі плённай была паездка.  Якія праблемы давялося  вырашаць, што атрымае раён ад  супрацоўніцтва кітайцаў з беларусамі? На ўсе гэтыя пытанні, выкраіўшы час у сваім напружаным графіку, лагодна пагадзіўся адказаць старшыня Пружанскага райвыканкама А. І. ЮРКЕВІЧ. —Аляксандр Іванавіч, раскажыце, калі ласка, аб складзе дэлегацыі і мэце візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку. —Дэлегацыя Брэцкай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама   Міхаілам Іванавічам Юхімуком на працягу трох сутак  знахо-дзілася ў Кітаі з дзелавым візітам. У склад дэлегацыі былі ўключаны кіраўнікі прамыслова-гандлёвай пала
Хотите в путешествие? Легко!

Хотите в путешествие? Легко!

Актуально
На жаль, адпачынак у большасці з нас толькі раз на год. А часам так хочацца зрабіць сабе свята, адправіцца ў падарожжа, вырвацца з шэрых будняў. Аднак дзеля некалькіх дзён адпачынку не многія пагодзяцца займацца афармленнем дакументаў і пошукам туру: правінцыялам не вельмі зручна і звяртацца ў турагентствы, офісы якіх знаходзяцца ў буйных гарадах. Сёлета на дапамогу пружанцам  прыйшоў філіял ААТ “Брэстаблаўтатранс” “Аўтамабільны парк №11 г.Пружаны”. — З гэтага года мы не толькі прадастаўляем транспарт, як было раней, але і бярэм на сябе ўсе клопаты: ад браніравання месцаў у гасцініцы да страхоўкі, — дзеліцца мэнэджар па турызму і міжнародных перавозках Святлана Кавалевіч. — Для падарожжаў за мяжу ў нас ёсць два новыя камфартабельныя аўтобусы з тэлевізарамі, кандыцыянерамі, магчымасцю

У пружанской молодежи появится зона отдыха, а поможет ЮНЕСКО

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Арганізацыя ЮНЕСКА ў структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый займаецца вырашэннем пытанняў адукацыі, культуры і навукі, рэалізуе вялікую колькасць праграм, якія тычацца моладзі, развіцця культуры і адраджэння духоўнай спадчыны шэрагу краін. Напрыклад, у Беларусі дзейнічаюць праекты «Замкі Беларусі», «Моладзь у журналістыцы» і іншыя. Але галоўнай ініцыятывай у нефармальнай адукацыі маладых людзей з’яўляюцца акадэміі і ўніверсітэты клубаў ЮНЭСКА. Што такое МЛУКЮ? Сёлета прайшоў пятнаццаты Міжнародны Летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА «МЛУКЮ-2010». З 1996 года ён праводзіцца ў Беларусі Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. І сёння гэты лагер не мае аналагаў у краінах СНД. За пятнаццаць гадоў у Летнім універсітэце навучалася больш за дзве тысячы маладзёжных

Агроэкотуризм по-клетновски

Актуально, Экология, Экономика
З развіццём у нашай краіне аграэкатурызму амаль у кожным раёне рэспублікі былі адкрыты і цяпер паспяхова функцыянуюць шматлікія аграсядзібы. Аднак нямногія з рэгіёнаў Беларусі могуць пахваліцца цэлымі турыстычнымі комплексамі. Яшчэ нядаўна не было іх і на Пружаншчыне. Усё змянілася з пачаткам узвядзення турыстычнага комплекса каля вёскі Клятное. Новае прыватнае прадпрыемства — фермерская гаспадарка «Белавежтур» — было зарэгістравана па ініцыятыве нашага земляка, вядомага бізнесмена з Санкт-Пецярбурга М.А.Бурнаса. Паўгода назад, у многім дзякуючы намаганням Мікалая Аляксеевіча, у Клятное прыйшоў прыродны газ. Як тады зазначыў прадпрымальнік, магчыма, блакітнае паліва стане крыніцай для ажыўлення жыцця ў аддаленай вёсцы. Узвядзенне турыстычнага комплекса, мяркуецца, стане таксама падставай

80 литров молока в день продает семья Трайберов с д. Шубичи

Актуально, Сельское хозяйство
У апошнія гады колькасць асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у раёне значна скарацілася. Па гэтай прычыне змяншаецца і пагалоўе кароў на падворках вяскоўцаў. Але з гэтага правіла ёсць і прыемныя выключэнні. На тэрыторыі Шаняўского сельсавета колькасць кароў прыватнага сектара пачала стабілізавацца. Асобныя грамадзяне нават маюць у сваёй гаспадарцы па некалькі кароў. На падворку Валерыя і Алены Трайбераў з вёскі Шубічы іх чатыры. Жыццё раскідала шматдзетную сям’ю Трайбераў па ўсім свеце. Этнічныя немцы, яны не па сваёй волі апынуліся ў Казахстане. Пасля развалу Савецкага Саюза давялося перажыць чарговае ўзрушэнне. — Кінуты былі практычна на выжыванне, — успамінае пра тыя часы Валерый Віктаравіч. — Не было ніякай работы. Каб пракарміцца, вымушаны былі трымаць у сваёй гаспадарцы 12 кар

Активисты колледжа объединяются в «Легион»

Актуально, Молодёжный клуб
Моладзь заўсёды мела патрэбу ў моцных лідэрах. І калі такія лідэры з’яўляліся, жыццё маладых людзей мянялася непазнавальна. Тое ж можна сказаць пра навучэнцаў каледжа. Дзякуючы менавіта такім, ініцыятыўным і неабыякавым да праблем маладых людзей педагогам, там быў створаны маладзёжны клуб аховы правапарадку “Легіён”. За год дзейнасці клуб сабраў у сваіх радах не толькі лепшых навучэнцаў, заняўся выхаваннем праблемных. Як? Спатрэбіліся давер маладых і шчырае жаданне стварыць для іх сапраўды цікавае студэнцкае жыццё. А пачыналася ўсё з яднання такіх жа актыўных і маладых выкладчыкаў – Дзмітрыя Шыракова, Сяргея Зайко, Генадзя Ляуты і Таццяны Хадаровіч. Раней кожны з іх па асобку займаўся і выхаваннем навучэнцаў, і арганізацыяй іх вольнага часу, пакуль аднойчы не зразумелі: разам гэта буд

Голландский журналист помогает находить могилы погибших во время ВОВ

Актуально
Яшчэ не пастаўлена апошняя кропка ў гісторыі Другой сусветнай вайны, яшчэ шмат белых плям на старонках самых жудасных падзей мінулага стагоддзя. Пошукавая работа вядзецца не толькі на тэрыторыі былых рэспублік Савецкага Саюза, але і ў Еўропе. Малады галандскі журналіст Рэмка Рэйдынг добраахвотна займаецца пошукам сваякоў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Германіі і Галандыі  салдат і вязняў канцлагера, якія былі пахаваны на Савецкім Полі Славы ў г.Амерсфоорце (Нідэрланды). За дзесяць гадоў пошукаў Р.Рэйдынг ужо знайшоў сем‘і больш за 160 салдат. На гэты раз ён зацікавіўся лёсам стралка 969-га стралковага палка 223 стралковай дывізіі чырвонаармейца Аляксея Андрэевіча Андрэева, які памёр ад ран 28 мая 1945 года. Дакладна вядома, што яго сваякі жылі ў Баранавіцкім раё