
Дзе схаваны вытворчы патэнцыял?
Раней лічылася, што паспяховасць вытворча-эканамічнай дзейнасці залежала толькі ад выпускаемага асартыменту, попыту на яго і зніжэнне сабекошту. Аднак, як паказвае больш паглыблены аналіз працэсаў, ёсць нямала іншых фактараў, якія спрыяюць або пагаршаюць дабрабыт арганізацыі. У прыватнасці, беражлівы менеджмент, які заснаваны на вядомых падыходах з аптымізацыяй працэсаў, зніжэннем выдаткаў і павышэннем прадуктыўнасці. Вось толькі ў той галіне, якая раней пакідалася па-за ўвагай.
У многіх краінах свету прынцыпы беражлівага менеджменту паспяхова рэалізуюцца ў самых розных абласцях: у сферы паслуг, сістэме аховы здароўя, жыллёва-камунальных паслуг. Летась Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь былі падтрыманы прапановы Мінэканомікі і Дзяржстандарту па стымуляванні ўкаранення ў нашай кр