
Стол не круглы, але па-хатняму душэўны
Невялікі аматар розных «круглых сталоў» пабываў на пасяджэнні аднаго з такіх, і вельмі пранікся душэўнасцю, цеплынёй, адкрытасцю і прыкладамі стойкасці нашых жанчын.
Можа, сама атмасфера Пружанскага палацыка, а можа, і шчырасць арганізатараў зрабілі, на першы погляд, сумнаватае мерапрыемства даволі шчырым. А хутчэй жа за ўсё, абодва фактары паўплывалі на гэта.
У цэнтры ўвагі пасяджэння былі дзве Ірыны, адна — Марозава, другая — Карачун. Першая працуе прыёмнай мамай, другая ўзначальвае дзіцячы дом сямейнага тыпу. У чым розніца, раскажу ў сваім аналітычным матэрыяле. Там жа і прааналізуем плюсы і мінусы такога бацькоўства, зробім параўнанне гэтым, а яшчэ апякунскім сем’ям.
У чым жа праявілася цеплыня? Ды ва ўменні гэта рабіць загадчыцы сектарам па суправаджэнні сем’яў, якія пры