Пятница, 14 февраля 2025

Спорт

Александр Лукашенко направил приветствие участникам международного турнира по самбо на призы Президента Беларуси

Александр Лукашенко направил приветствие участникам международного турнира по самбо на призы Президента Беларуси

Глава государства Александр Лукашенко направил приветствие участникам и гостям XXIX Международного турнира по самбо на призы Президента Беларуси. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе белорусского лидера. "Ваш вид единоборств - школа трудолюбия, мастерства и мужества, состязание характеров, основанное на философии достоинства и благородства. Всего, что формирует настоящего человека, - говорится в приветствии. - А традиционные ежегодные соревнования в Минске лучших самбистов мира - яркий пример того, как спорт способен объединять людей разных национальностей и культур. Так было в предыдущие годы. Пусть так будет и впредь". Президент пожелал участникам турнира в каждом поединке продемонстрировать свои лучшие качества, подарить болельщикам захватывающий спортивный праздник и на всю
«Кубак Косава»

«Кубак Косава»

У перыяд з 7 па 9 лютага на базе Лядовага палаца ў г. Пружаны прайшлі штогадовыя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні «Кубак Косава». Варта адзначыць, што гэты турнір наш горад прымаў упершыню. Да гэтага кожны год ён праходзіў у Івацэвічах. На гэты раз удзел у спаборніцтвах прыняло амаль 200 спартсменаў з розных куткоў нашай краіны, а таксама фігурысты з Расіі. Сярод удзельнікаў былі і выхаванцы пружанскай школы фігурнага катання, якія займаюцца пад кіраўніцтвам Вольгі Уважанай і Таццяны Хадаровіч. Дарэчы, аматарам гэтага віду спорту было на што паглядзець, кім і чым захапіцца. Парадавалі мясцовых гледачоў і прадстаўнікі Пружаншчыны, якія чатыры разы ўздымаліся на верхнюю прыступку п’едэстала. У катэгорыі навічкоў групы Б самай моцнай стала Стэфанія Казмярчу
Біятлонны выклік

Біятлонны выклік

Абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў у Баранавіцкім раёне. Гэтая падзея стала сапраўдным святам спорту, сабраўшы юныя таленты з усёй вобласці. Сярод удзельнікаў турніру былі і прадстаўнікі нашага раёна, якія дастойна праявілі сябе і заваявалі мноства ўзнагарод. У асабістым заліку малодшай узроставай групы (2014-2015 г.н.) навучэнцы СШ № 3 Адэліна Князева і Мацвей Кныш занялі другое і першае месца. У сярэдняй катэгорыі Уладзіслаў Адаська (СШ № 4) заваяваў бронзавы медаль, таксама паказаўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі. Асабліва ж яскрава нашы спартсмены праявілі сябе ў змешанай эстафеце. У малодшай узроставай групе (2014-2015 г.н.) каманда ў складзе Мацвея Кныша, Мікіты Цёхана, Адэліны
Как птица Феникс

Как птица Феникс

Его имя Алексей Талай. Он известный спикер-мотиватор, успешный бизнесмен, учредитель благотворительного фонда, спортсмен-параолимпиец, чемпион мира по плаванию, счастливый муж и отец четверых детей. 8 мая 1999 года — дата, разделившая жизнь 16-летнего подростка на «до» и «после». Накануне Дня Победы, когда Алексей гостил в деревне у дедушки, случилась страшная трагедия. В тех краях во времена войны шли ожесточённые бои, а в земле лежало много неразорвавшихся мин. Одна из них сработала в тот день… Чудом Алексей остался жив, но лишился рук и ног. Он мог бы впасть в отчаяние, замкнуться в себе, но Алексей научился жить и любить жизнь, добился успеха, а самое главное – создал любящую счастливую семью, которая является его поддержкой и опорой. Фильм о человеке и про человека. Филь
Аналітыка. Пружаншчына спартыўны край?

Аналітыка. Пружаншчына спартыўны край?

Падчас фестывалю «Вытокі», які праходзіў у Пружанах у пачатку чэрвеня 2024 года, сярод ганаровых гасцей быў і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка. У адным са сваіх інтэрв’ю ён адзначыў, што Пружанскі раён — адзін з самых спартыўных у рэспубліцы. Магчыма, Віктар Аляксандравіч даў краю такую характарыстыку з-за вялікай колькасці спартыўных аб’ектаў, якія ёсць як у горадзе, так і ў межах раёна. А магчыма, прэзідэнт НАК меў на ўвазе і дасягненні нашых спартсменаў. У сувязі з гэтым мы вырашылі прааналізаваць, чым жа праславіўся наш раён і яго прадстаўнікі ў спорце, і ці можам мы лічыць Пружаншчыну спартыўнай не толькі з-за вялікай колькасці аб’ектаў, але і дзякуючы дасягненням нашых людзей, якія могуць займацца спартыўнымі дысцыплінамі на пр
Юныя зоркі басейна

Юныя зоркі басейна

На мінулых выхадных адбыўся другі этап турніру «Дзіцячая ліга плавання», удзел у якім прынялі і нашы спартсмены. На гэты раз спаборніцтвы прымаў горад Брэст. Юныя плыўцы з Пружан зноў годна абаранілі гонар нашага раёна і паказалі цудоўныя вынікі ў турніры на вадзе. На гэтым этапе добрымі вынікамі адзначыліся выхаванцы трэнера Паўла Барана. На дыстанцыі 50 м брасам бронзавы медаль заваяваў Ігнат Ліпко. Цэлую скарбонку з залатых узнагарод сабрала Варвара Лукуць, якая аказалася мацнейшай за ўсіх на дыстанцыях 50 м вольным стылем, батэрфляем і на спіне, а таксама на 100 м комплексным плаваннем. У дадатак да ўсяго гэтага, наша спарт-сменка заваявала яшчэ і чэмпіёнскі кубак у мнагабор’і. Яшчэ больш паспяхова па колькасці заваяваных медалёў выступілі плыўцы, якіх да спаборніцтваў ры
«Снежны снайпер»

«Снежны снайпер»

На гарадскім стадыёне ў Пружанах прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На турніры былі прадстаўлены спартсмены з 14-ці школ раёна. Удзельнікі падзеі, згодна з гэтым відам спорту, павінны былі спаборнічаць у дыстанцыі на лыжах, дэманструючы сваю стралковую падрыхтоўку на агнявых рубяжах. Аднак умовы надвор’я ўнеслі сваю карэкціроўку, і юным спартсменам, замест катання на лыжах, давялося дэманстраваць свае бегавыя здольнасці. Па выніках турніру ў індывідуальнай гонцы ў старэйшай узроставай групе ў хлопчыкаў бронзавы медаль заваяваў Павел Манчык (Слабадская СШ), другое месца ў Максіма Талашкевіча (СШ № 5), а залаты медаль у Сяргея Дацкевіча (Параслянская СШ). Сярод дзяўчынак
Дух спаборніцтва і свята

Дух спаборніцтва і свята

У аг. Моталь Іванаўскага раёна прайшоў калядны турнір па валейболе, удзел у якім прыняла і дружына з Пружанскага раёна. Удзел у спаборніцтвах прынялі пяць каманд з розных раёнаў Брэсцкай вобласці. Акрамя калектыву ААТ «Роўбіцкае», на турніры былі прадстаўлены валейбалісты з Брэста, Пінска, Драгічына і Івацэвіч. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, гэта азначала, што кожнаму калектыву неабходна было згуляць па адным разе з усімі заяўленымі на турніры дружынамі. Нашы валейбалісты ўпэўнена абгулялі калектыў з Драгічына, а таксама ва ўпартых матчах з камандамі з Івацэвіч і Пінска здолелі атрымаць важныя перамогі з аднолькавым лікам па партыях — 3:2. Спыніць нашых спартсменаў здолелі толькі валейбалісты з Брэста, яны ж і не дазволілі дружыне з Пружанскага раёна стаць пераможц
«Спорт — гэта, перш за ўсё, дысцыпліна»

«Спорт — гэта, перш за ўсё, дысцыпліна»

Спорт — неад’емная частка жыцця многіх людзей. Адны займаюцца ім на прафесійным узроўні, імкнучыся да высокіх дасягненняў і прызнання, іншыя — для падтрымання здароўя і фізічнай формы. Медыцынскі брат паліклінікі Ружанскай гарадской бальніцы Павел Кавалёў — чалавек, для якога спорт стаў важным элементам жыцця. У сваёй штодзённай рабоце і асабістым жыцці малады чалавек знаходзіць час і для рэгулярных трэніровак, што дазваляе яму не толькі падтрымліваць выдатную фізічную форму, але і быць прыкладам для сваіх пацыентаў і калег. Нарадзіўшыся ў гарадскім пасёлку Ружаны, Павел скончыў мясцовую сярэднюю школу, пасля чаго паступіў і з поспехам завяршыў вучобу ў Слонімскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лёс распарадзіўся так, што пасля сканчэння гэтай навучальнай установы малады чалавек зн
Шах і мат, а разам – шахматы

Шах і мат, а разам – шахматы

Аказваецца, што шахматы — гэта адна з самых папулярных інтэлектуальных гульняў на Пружаншчыне. Чаму аказваецца? Справа ў тым, што пасля публікацыі вынікаў шахматна-шашачнага турніру памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні», дзе мы зрабілі рэпліку, што не гуляюць нашы дзеці ў шахматы, бо няма каму іх гэтаму навучыць, у рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Брэста Лявонцій Тупік. У голасе Лявонція Васільевіча гучалі ноткі і падзякі, і абурэння. Дзякаваў ён за тое, што пішам пра шахматы, праводзім турніры , удзяляем увагу гэтай гульні, абураўся за кінутую фразу, што шахматы не карыстаюцца папулярнасцю ў раёне, асабліва сярод школьнікаў. — Вы прыходзьце заўтра на турнір у СШ №4 і пабачыце, колькі дзяцей, улюблёных у шахматы, — прапанаваў на тым канцы тэлефоннага проваду мой сураз
Лядовыя баталіі

Лядовыя баталіі

На мінулых выхадных у Лядовым палацы горада Пружаны адбыўся захапляльны матч паміж аматарскімі хакейнымі камандамі «Авангард» (г. Пружаны) і «Партызан» (г. Брэст). Бітва на лёдзе прайшла ў напружанай і ажыўленай атмасферы, сабраўшы немалую колькасць гледачоў на трыбунах. Для пружанскіх аматараў гульні ў хакей падобныя пераднавагоднія матчы сталі ўжо традыцыяй. Трэці год запар арганізуюцца паядынкі з рознымі камандамі, захоўваючы свае спартыўныя традыцыі. Гэты ж матч падарыў гледачам мноства закінутых шайбаў і завяршыўся перамогай калектыву «Авангард» з лікам 10:8. Галамі ў складзе нашай каманды адзначыліся: Ілья Засім, Дзмітрый Сіцянкоў, Аляксей Раманчук, Аляксандр Хайко, Ілья Ільяшэвіч, Дзяніс Цанда і Арцём Супрун. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі медалі, а пераможца быў узнаг
Трыумф на вадзе

Трыумф на вадзе

У канцы снежня завяршыліся абласныя спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей» 2024 года. Заключны, дзявяты, этап турніру праходзіў у горадзе Жабінка. Удзел уім бралі спартсмены СДЮШАР № 2 г. Пружаны, якія здолелі паказаць годны вынік і заняць высокія месцы. Падчас заключнага этапу ў праграме спаборніцтваў на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем бронзавым прызёрам стаў Цімур Дакімовіч. Але галоўным дасягненнем для нашай каманды стаў поспех Яўгена Бойкі, які здолеў набраць у агульным заліку турніру 757 ачкоў, што дазволіла яму стаць пераможцам сезона «Старты надзей-2024». Віншуем нашых хлопцаў з гэтымі выдатнымі дасягненнямі і жадаем, каб наступныя іх вынікі былі яшчэ лепшымі. Спартсменаў падрыхтаваў трэнер СДЮШАР № 2 г. Пружаны Сяргей Каляда. Руслан Басак. Фота прадастаўлена С
Спаборніцтвы сілы

Спаборніцтвы сілы

На мінулым тыдні на базе СДЮШАР № 2 г. Пружаны прайшоў гарадскі чэмпіянат па цяжкай атлетыцы, арганізатарам якога выступіў РФСК «Мухавец». Удзел у турніры прынялі больш за 30 спартсменаў-аматараў мужчынскага і жаночага полу. Усе яны былі падзелены па вагавых катэгорыях, у кожнай з якой мужчыны і дзяўчаты спаборнічалі ў дзвюх дысцыплінах. Так, мужчынам неабходна было паказаць свае здольнасці ў жыме лежачы і ўздыме штангі на біцэпс, а ўдзельніцам прыгожага полу давалася магчымасць праявіць сябе ў планцы і прысяданні ў трэнажоры Сміта. Па выніках турніру сярод мужчын у жыме лежачы ў самай лёгкай катэгорыі, дзе былі прадстаўлены цяжкаатлеты з вагой да 75 кілаграмаў, трэцяе месца заняў Уладзіслаў Ласюк, на прыступку вышэй размясціўся Аляксандр Будзько, а пераможцам стаў Яўген Кананюк
Ад бегу да скачкоў

Ад бегу да скачкоў

На мінулым тыдні на базе ДЮСШ № 1 прайшло адкрытае зімовае першынство раёна па лёгкай атлетыцы, якое было прымеркавана да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці. Удзел у спаборніцтвах прынялі юныя спартсмены не толькі з Пружанскага, але і Кобрынскага, Івацэвіцкага, Баранавіцкага, Бярозаўскага раёнаў і г. Брэста. Першынство праводзілася сярод юнакоў і дзяўчат у трох узроставых групах — 2012, 2013, 2014 гадоў нараджэння і маладзей. У праграму першынства ўваходзілі спаборніцтвы па скачках у даўжыню, кідку набіванага мяча з-за галавы дзвюма рукамі і бегу на кароткую і доўгую дыстанцыі. У кожнай з дысцыплін былі вызначаны прызёры і пераможцы, галоўным жа дасягненнем з’яўлялася перамога ў мнагабор’і, дзе ўлічваліся вынікі па ўсіх прадстаўленых вышэй відах праграмы. Па выніках спабор
Футбольны турнір памяці Івана Казарэза

Футбольны турнір памяці Івана Казарэза

На мінулых выхадных у спартыўнай зале Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшлі штогадовыя міжраённыя спаборніцтвы па міні-футболе памяці Івана Казарэза, удзел у якіх прынялі чатыры каманды — з Пружан, Бярозы, Івацэвіч і г.п. Ружаны. Арганізатарамі мерапрыемства выступіў РФСК «Мухавец». У момант адкрыцця турніру слова было дадзена старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалаю Кудраўцу, які адзначыў вялізны ўклад Івана Сяргеевіча ў развіццё Пружанскага раёна і падзяліўся сваімі цёплымі ўспамінамі пра гэтага цудоўнага чалавека. Самі ж спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, а гэта азначала, што кожнай камандзе трэба было згуляць па адным разе з усімі прадстаўленымі на турніры калектывамі. У матчы адкрыцця сышліся каманды з Івацэвіч і Бярозы. Гульня трымала гледачоў у напруж