Лізавета Кечка з Ружан прымала віншаванні з 100-м днём нараджэння
На мінулым тыдні 100-ы дзень нараджэння адзначыла Лізавета Фёдараўна Кечка з г.п. Ружаны. Павіншаваць юбілярку са знамянальнай датай прыехалі прадстаўнікі прафсаюзнай пярвічкі ААТ «Ружаны-Агра», раённай арганізацыі ветэранаў, супрацоўнікі РАУС.
Дажыць да векавога юбілею — трэба заслужыць. Так казалі даўней, і з гэтым нельга не пагадзіцца. Не ўтойваць зло, не трымаць крыўды, любіць бліжняга таксама трэба ўмець. Не кожны так змож, а ў Лізаветы Фёдараўны ўсё атрымалася.
Гасцей у доме Кечка чакалі з самай раніцы. На стале духмяны пірог, садавіна і любімыя прысмакі юбіляркі, прыгатаваныя для пачастунку. Як расказала, Раіса Аляксандраўна, дачка юбіляркі, мама моцна хвалявалася, папрасіла дапамагчы ёй апрануцца па-святочнаму, каб прыняць віншаванні. У сілу свайго шаноўнага ўзросту яна дрэн