Понедельник, 9 декабря 2024

Профессия

Здоровья Вам, доктор Семашко!

Здоровья Вам, доктор Семашко!

Нядаўна адзначыў свой 60-гадовы юбілей лепшы на Пружаншчыне хірург, загадчык хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Іван Іванавіч Сямашка. Добры лёс выпаў на долю Івана Іванавіча. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён, як і марыў, паспяхова паступіў на лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Жаданне стаць менавіта хірургам узнікла ў студэнта Сямашкі ўжо ў час вучобы. Вучыўся старанна, пасля заканчэння інстытута прайшоў гадавую стажыроўку па хірургіі ў абласной бальніцы. І быў накіраваны на работу ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу. «Нялёгкая не толькі ў разумовым, але і фізічным плане праца, бяссонныя ночы за аперацыйным сталом, штодзённыя клопаты аб хворых»... — так успамінае Іван Іванавіч пачатак сваёй работы. Але цяжкасці не напалохалі
Детский сад «Неделька»: красота на энтузиазме

Детский сад «Неделька»: красота на энтузиазме

Дзіцячы садок без належнай арганізацыі гаспадаркі? Можна з упэўненасцю сказаць, што ў дзіцячым садку “Нядзелька” ў Пружанах з гэтым усё выдатна. Тут працуюць людзі, усёй душой аддадзеныя сваёй справе. Нягледзячы на невялікую зарплату, працуюць яны з энтузіязмам і адказнасцю. Надзея Іванаўна Ліцкевіч — намеснік загадчыцы па гаспадарчай частцы — у «Нядзельцы» з часу заснавання. Яна выдатны спецыяліст, чалавек, які душой хварэе за работу. Валодаючы цвёрдым характарам, Надзея Іванаўна ўмела кіруе гаспадаркай. У выніку ў дзіцячым садку ўтульна, дагледжана, кормяць дзетак смачна. У дворыку чыста і прыгожа — за гэта, дарэчы, адказвае Вера Уладзіміраўна Валюшка, дворнік дзіцячага садка. Пра загадчыка гаспадаркі Віктара Уладзіміравіча Вараб’я кажуць, што ў яго залатыя рукі. Гэты чалавек з неп
2 июля – День кооперации

2 июля – День кооперации

Гэтыя прыветлівыя жанчыны працуюць у пружанскім магазіне «Цэнтральны»: (на здымку злева направа) Наталля Бондар, Святлана Талакнянік, Валянціна Пстыга і Наталля Кунах. Увогуле, калектыў тут дружны, адказны і малады. Хутка пяць гадоў, як яго ўзначальвае ўмелы кіраўнік і спагадлівы калега Жана Ліцкевіч. Дарэчы, з нагоды прафесійнага свята два прадаўцы магазіна — Ярэна Сяргеева і Алена Данілік былі адзначаны Ганаровымі граматамі праўленняў «Белкаапсаюза» і раённага спажыўтаварыства (адпаведна). Значнаму аўтарытэту «Цэнтральнага» ў яго шматлікіх пакупнікоў, безумоўна, садзейнічае зробленая ў мінулым годзе рэканструкцыя. У час яе былі не толькі густоўна адрамантаваны гандлёвая зала і ўсе памяшканні, але і заменена абсталяванне. Аўтаматызаваны  гандлёвыя працэсы, што зручна як для пакупнікоў,
Новые победы Юрия Левчука и его учеников

Новые победы Юрия Левчука и его учеников

Сёлета яшчэ адзін вучань СШ №5 датэрмінова стаў студэнтам, і зноў – геаграфічнага факультэта БДУ. Такога гонару ўдастоіўся Уладзімір Якуцэня, які атрымаў дыплом ІІ ступені на рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе. Наогул, вучні Юрыя Леўчука выдалі дубль: гонар школы і раёна на рэспубліцы адстойвалі двое – Уладзімір Якуцэня і Дар’я Ціхановіч. Настаўнік сцвярджае, што 80% поспеху залежыць ад намаганняў вучня і толькі 20% — ад выкладчыка. — Толькі вучняў такіх — адзінкі, — удакладняе Юрый Уладзіміравіч. – І найпершая задача настаўніка, які робіць стаўку на работу з адоранай моладдзю, разгледзець такіх дзяцей. Для даведкі: У рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі прымалі ўдзел 114 прыхільнікаў геаграфічнай навукі. Дыпломаў І ступені былі ўдастоены 10 алімпіяднікаў, ІІ ступені – 1
Районный День охраны труда: с начала года зарегистрировано 9 случаев травматизма

Районный День охраны труда: с начала года зарегистрировано 9 случаев травматизма

Якія ўмовы павінны быць на рабочым месцы, каб пазбегнуць траўматызму і гібелі чалавека? Якім чынам праверыць у работніка веды па тэхніцы бяспекі? Як своечасова, пакуль не здарылася бяда, выявіць выпадкі грэбавання правіламі бяспекі? Гэтыя і шэраг іншых пытанняў абмяркоўвалі ўдзельнікі раённага Дня аховы працы. Праблемы аховы працы, безумоўна, патрабуюць увагі: за імі стаіць захаванне здароўя работнікаў, а іншы раз і, наогул, жыцця людзей. І такія пытанні не павінны заставацца без кантролю не толькі на месцах, але і ў кампетэнтных дзяржаўных органах. Варта адзначыць, не ўсё на належным узроўні арганізавана ў галіне аховы працы і на Пружаншчыне: толькі сёлета ў раёне здарылася 9 выпадкаў траўматызму на рабочым месцы (за ўвесь мінулы год іх было зарэгістравана столькі ж), два з іх — з цяжкімі
21 мая — День физкультуры и спорта

21 мая — День физкультуры и спорта

У спорт прыходзяць па-рознаму. Часта дзіцячыя захапленні даюць пачатак спартыўнай кар’еры. Так здарылася і ў жыцці Юрыя Валкавыцкага, трэнера-выкладчыка пружанскага аддзялення Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў. Яшчэ будучы вучням СШ №5 Юрый пачаў займацца веласіпедным спортам пад кіраўніцтвам трэнера Анатоля Плескі. Прыйшлі першыя перамогі. Юнаку было прапанавана ўдасканальваць спартыўнае майстэрства ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Брэсце. Потым была вучоба ў рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Кандыдат у майстры спорту Юрый Валкавыцкі неаднойчы станавіўся пераможцам прэстыжных рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юніёраў, браў удзел і ў міжнародных — давялося пакалясіць па дарогах Расіі, Польшчы, Літвы, Малдовы і Украіны. Цяпер трэнер перадае свае веды вучням. Адначасова вуч

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

Нягледзячы на маштабнае развіццё мабільнай сувязі, традыцыйная стацыянарная тэлефанізацыя захоўвае сваю папулярнасць у абанентаў. І гэта, як сцвярджае начальнік раённага вузла электрасувязі М.Я.Валынскі, заканамерна. — Справа ў тым, што цяперашняя стацыянарная сувязь амаль поўнасцю змяніла сваю сутнасць,— тлумачыць Мікалай Яўгенавіч.— І мабільнікі па некаторых паказчыках нават не змогуць параўнацца з хатнімі тэлефонамі. Гэта тычыцца і якасці паслуг, і іх асартыменту. Па-другое, мы імкнемся нароўні канкурыраваць з бесправадной сувяззю: хутка задавальняюцца заяўкі на тэлефанізацыю, вядзецца пастаянная мадэрнізацыя абсталявання. На працягу мінулага і часткі бягучага года  пружанскія сувязісты замянілі былыя лініі сувязі на новыя оптавалаконныя кабелі ў вёсках Клятное, Мурава, Стараволя, Сла
Директор ДЮСШ №2 Василий Зуй: «Жизнь в движении!»

Директор ДЮСШ №2 Василий Зуй: «Жизнь в движении!»

Сёння Васіль Сяргеевіч Зуй — дырэктар ДЮСШ №2, якая ўключае ў сябе два важныя спартыўныя аб’екты: Лядовы і Водны палацы. Пасада адказная. Да таго ж Васіль Сяргеевіч працягвае займацца трэнерскай дзейнасцю, якой прысвяціў шмат гадоў сваёй спартыўнай кар’еры. Дарэчы, свой выбар ён зрабіў яшчэ ў пачатковай школе. — Я ПАЧАЎ займацца лёгкай атлетыкай, калі вучыўся ў чацвёртым класе Ліноўскай школы. А ўжо ў пятым выйграў спачатку раённыя спаборніцтвы, а потым і абласныя. Займаўся я ў гэты час пад кіраўніцтвам Іосіфа Ільіча Ільяшэвіча – выдатнага трэнера і граматнага спецыяліста. Пасля гэтых спаборніцтваў мяне запрасілі ў рэспубліканскую спартыўную школу-інтэрнат. — Здараецца, што бацькі лічаць заняткі спортам несур’ёзнай справай, забараняюць наведваць секцыі, маўляў, гэта шкодзіць в
Женское лицо ДЭУ-25

Женское лицо ДЭУ-25

З’яднаны, дружны жаночы калектыў. Гэта – пра работніц ДЭУ-25. З такімі вопытнымі работнікамі, як эканаміст Зоя Паўлаўна Засім, дыспетчар Алена Валянцінаўна Вакульская, бухгалтары Валянціна Яфімаўна Данілкіна і Валянціна Аляксеееўна Целкіна, лічацца, іх паважаюць. Работа іх часта  напружаная, але гэта не замінае жанчынам заставацца проста спагадлівымі людзьмі. І гэта вельмі цэняць  маладыя, але перспектыўныя калегі – эканаміст Кацярына Мікалаеўна Богдан і бухгалтар Юлія Уладзіміраўна Мітраховіч. “Калі ёсць узаемаразуменне і ўзаемавыручка – справа ладзіцца”, — зазначаюць яны. НА ЗДЫМКУ: К.М.Богдан, В.Я.Данілкіна, В.А.Целкіна і Ю.У.Мітраховіч.
23 февраля – День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

23 февраля – День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

Браты Уладзімір і Дзяніс Бакукіны з Пружан вырашылі застацца ў арміі і пасля дэмабілізацыі з тэрміновай службы. Служаць не толькі ў адной авіябазе, але і ў адной тэхнічна-эксплуатацыйнай часці ў Новых Засімавічах. Займаюцца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам авіяцыйнай тэхнікі. А  калі здараюцца форс-мажорныя абставіны, на дапамогу прыходзяць не толькі веды, вопыт, кемлівасць, але і братэрская ўзаемавыручка. І справа ладзіцца. НА ЗДЫМКУ:  авіямеханікі старэйшы брат — старшы прапаршчык Уладзімір Бакукін і малодшы — прапаршчык Дзяніс Бакукін. Галіна Каляда.
«Учитель года» работает в Новосёлках

«Учитель года» работает в Новосёлках

Раённы конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года РБ” выявіў пераможцаў. Па выніках фінальнага этапу “Настаўнікам года” ў нашым раёне абвешчана педагог Навасёлкаўскага ВВК дзіцячы сад САШ Іна Сямёнаўна Горбат. Аднак спачатку ўсе пяць фіналістак: І.С.Горбат (Навасёлкаўскі ВВК), С.П.Пракаповіч (СШ №4), Л.І.Гвай (СШ №3), С.М.Панасевіч (СШ №5), А.В.Гулевіч (СШ №1) праводзілі ўрокі ў класах СШ №5. Як расказала арганізатар конкурсу Н.С.Саскевіч, усе ўрокі ў незнаёмай сітуацыі прайшлі ў дружалюбнай абстаноўцы і спадабаліся як настаўнікам, так і дзецям. Па колькасці набраных балаў лідэрства ўзяла І.С.Горбат. Па-сапраўднаму відовішчным і масавым атрымаўся заключны этап конкурсу, які прайшоў у СШ №1 у мінулую суботу. Членам журы, у якое ўваходзілі намеснік начальнік
30 января – День белорусской науки

30 января – День белорусской науки

Больш за паўстагоддзя працуе ў Пружанах Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут функцыянуюць пяць навукова-вытворчых аддзелаў, дзе даследаваннямі займаюцца 27 супрацоўнікаў. Тры з іх з’яўляюцца кандыдатамі навук, яшчэ шэсць чалавек працуюць над кандыдацкімі дысертацыямі. Штогод на навуковыя даследаванні расходуецца 500-600 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў. На станцыі вядуцца даследаванні па пладовых, збожжавых і зернебабовых, крупяных культурах, бульбе, шукаюцца магчымыя шляхі павышэння ўрадлівасці лёгкіх глебаў. За апошнія тры гады распрацаваны тэхналогіі вырошчвання рутвіцы рагатай, эспарцэта пясчанага і суданскай травы на корм і насенне. Вынікам селекцыйнай работы супрацоўнікаў станцыі з’яўляецца перадача ў сортавыпрабаванне с
19 января – День спасателя

19 января – День спасателя

Па словах начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях С.Ф.Войціка, нягледзячы на тое, што мінулы год быў багаты на анамальныя з’явы, не здарылася нічога такога, з чым не змагла б справіцца айчынная сістэма папярэджання надзвычайных сітуацый. Таму ўвогуле калектыву аддзела па выніках мінулагодняй работы можна ставіць адзнаку «добра».— На жаль, нам не ўдалося актывізаваць работу па прадухіленні гібелі людзей на пажарах: для нашага раёна восем чалавек — вельмі высокая цана. І самае сумнае, што летась у агні загінулі двое дзяцей, чаго не рэгістравалася пяць апошніх гадоў,— гаворыць Сяргей Фёдаравіч.— Мінулы год, трэба прызнаць, быў даволі складаным — і па колькасці пажараў, і з-за прыродных катаклізмаў. Толькі з-за шквалістых вятроў арганізацыі раёна страцілі звыш паўмільярда рублёў. Нямал
Звездным был уходящий год для механизатора ОАО «Журавлиное» Александра Барана

Звездным был уходящий год для механизатора ОАО «Журавлиное» Александра Барана

Летам вёска прачынаецца рана. Разам з першымі пеўнямі бацькі былі ўжо на нагах і ішлі завіхацца па гаспадарцы. Бацька накіроўваўся на працу першы, бо працаваў механізатарам. Потым збіралася маці, якая шчыравала ў паляводстве. Маленькі Сашка заставаўся пад наглядам трох старэйшых сясцёр. Адразу за Клепачамі раскінула свае ўладанні вялікае балота, якому, здавалася, няма ні канца ні краю. Вясной і летам над ім вісела сіняя смуга. Такі малюнак і цяпер часта паўстае перад вачамі механізатара ААТ «Жураўлінае» Аляксандра Міхайлавіча Барана. У ДЗЯЦІНСТВЕ галоўным захапленнем хлопчыка была тэхніка. Ён цэлымі гадзінамі мог назіраць за тым, як пасля праходу трактара з плугам за ім цягнулася чорная палоска раллі. А якім шчасцем свяціліся вочы, калі бацька дазваляў пасядзець у кабіне трактара і прае
17 декабря – День белорусского кино

17 декабря – День белорусского кино

Чароўны прамень у поўнай цемры — і на белым экране пачынаюць рухацца людзі. Часта, седзячы ў зале кінатэатра, паглядаў на маленькае акенца, адкуль біў яркі прамень кінапраектара. Дзейства здавалася цудам, а той, хто яго ствараў,— сапраўдным чараўніком. Аказалася, што так у дзяцінстве думала і Жана Уладзіміраўна Зяйрук, кінамеханік кінатэатра «Спадарожнік».— Памятаю, як у Кобрыне, паблізу ад якога я жыла ў дзяцінстве, пабудавалі новы кінатэатр. І ў кожную вольную га-дзіну мы з сяброўкамі бегалі ў кіно. Пасля школы я вырашыла паступаць у Івацэвіцкае вучылішча, дзе тады рыхтавалі кінамеханікаў. Пасля заканчэння вучылішча выйшла замуж і прыехала ў Пружаны. — Мне здавалася, што гэта мужчынская спецыяльнасць, тут патрэбны чыста тэхнічны склад розуму. — Ведаеце, за сваю практыку мужчын-