Паведамленне пра загаранне жылога дома ў в. Воля Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 1 снежня ў 15.51.
У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць унутры жылога дома.
Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Па інфармацыі Пружанскага РАНС
Ноч — не зусім прыдатны час для прагулак, асабліва што датычыцца падлеткаў. Аднак на вуліцах нашага горада ўсё роўна можна сустрэць юнакоў і дзяўчат, якія на першы погляд дарослыя, але па ўзросту — непаўналетнія. Аднак, гуляюць у позні час без суправаджэння дарослых. Гэта значыць, што адсутнічае кантроль з боку бацькоў.
Згодна з артыкулам 10.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў або па забеспячэнні яго суправаджэння паўналетняй асобай у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём цягне накладанне штрафу.
Каб даведацца, наколькі вострая гэтая праблема ў нашым раёне, колькі падобных выпадкаў было зафіксавана на працягу бягучага года і я
У адным з нумароў «раёнкі» пад рубрыкай «Сітуацыя» быў надрукаваны матэрыял «Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая…». У ім карэспандэнт газеты паспрабавала разабрацца з сітуацыяй наконт платнай рыбалкі на возеры вёскі Асошнікі.
Пасля выхаду ў свет нумара газеты з артыкулам у рэдакцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары і нават тыя, хто нарадзіўся ў гэтай вёсцы і зараз не пражывае, але часцяком наведвае малую радзіму, прыязджае да бацькоў, з абурэннем і нязгодай з фактамі, выкладзенымі ў матэрыяле. Мы вырашылі пабываць на месцы і паслухаць прадстаўніка мясцовых рыбакоў. Акрамя гэтага, тлумачэнні нам таксама даў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Уроніч.
З Сяргеем Міхайлавічам мы звязаліся перад тым, як выехаць на месца, каб удакладн
У чацвер, 21 лістапада, каля 08.47 гадзін, 34-гадовая жыхарка Пружанскага раёна кіравала аўтамабілем «Nissan» і рухалася па вуліцы Урбановіча ў г.п. Ружаны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні з вуліцай Савецкай вадзіцель аўто не саступіла дарогу і здзейсніла сутыкненне з мапедам «Hors», якім кіравала 53-гадовая жыхарка Пружанскага раёна, якая рухалася па галоўнай дарозе.
У выніку здарэння апошняя шпіталізавана. Праводзіцца праверка.
Па інфармацыі Telegram-канала "КРЕПОСТЬ"
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы ты-дзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.
Як у фільме «Джэнтльмены ўдачы», выпіў, украў — у турму… рамантыка». Канечне, рамантычнага ў парушэнні закону абсалютна нічога няма. І ў нашым выпадку размова пойдзе не пра крадзеж, а прычыненне цялесных пашкоджанняў.
Сабралася трое мужчын у адным з населеных пунктаў раёна ў лазні папарыцца ды заадно і гарэлкі выпіць. А калі вярталіся назад, адзін з іх успомніў пра даўнюю крыўду на гаспадара дома, міма якога праходзілі. Вырашылі разабрацца, для чаго і выламалі дзверы. Вынік сумны. Мужчыне былі нанесены ўдары рукамі і нагамі ў вобласць галавы і тулава.
Вось жа гэтая гарэлка! Яна можа дорага каштаваць тром забіякам — да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Паведамленне пра загаранне трактара на полі паблізу вёскі Навасёлкі Пружанскага раёна паступіла ў Пружанскі РАНС 11 лістапада ў 16.46 гадзін.
У выніку пажару трактар знішчаны, пашкоджана навясное абсталяванне.
Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.
Інфармацыя і фота Пружанскага РАНС
Інцыдэнт адбыўся сёння, 11 лістапада, на вуліцы Кастрычніцкай.
Як аказалася, варона заблыталася ў галінах дрэва.
Работнікі Пружанскага РАНС вызвалілі птушку з «пасткі» («ловушки»).
Фота Пружанскага РАНС
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.
У нашым разуменні, калі стварыў сям’ю, потым з’явіліся дзеці, то будзь сапраўдным мужчынам, абаронцам і дарадчыкам сваім родным.
Толькі так разважаюць не ўсе, у тым ліку і грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Мужчыне ў 2017 годзе судом было прызначана выплачваць аліменты ў памеры 33% ад яго заробку або іншага даходу штомесяц на дзвюх дочак да іх паўналецця. Але праз некаторы час гора-бацька ўхіліўся ад іх платы, і больш за тры месяцы на працягу года дзеці ад яго нічога не атрымлівалі. Відаць, вырашыў, што вырастуць самі ці дзяржава дагледзіць і на ногі паставіць.
Цяпер ухіліста чакае да двух гадоў пазбаўлення волі..
У рамках акцыі «За бяспеку разам» работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі іншых адказных падраздзяленняў праводзяць абследаванне прыватнага жылля з мэтай папярэджання трагічных здарэнняў у бягучым ацяпляльным перыядзе.
Калі непарадак з печкай
Нярэдка прычынай пажараў, асабліва ў халодны перыяд года, становяцца печкі. Дакладней, парушэнні пры экс-плуатацыі пячнога ацяплення. Нягледзячы на архаічнасць падобных прылад, яны яшчэ актыўна выкарыстоўваюцца. Толькі ў нашым раёне іх колькасць можна смела лічыць сотнямі, калі не тысячамі. З аднаго боку печка ў хаце — вельмі зручнае прыстасаванне, за якое не трэба плаціць «камунальныя» грошы або афармляць дазвол на выкарыстанне. Вось толькі ёсць нямала такіх домаўласнікаў, якія нават думкі не маюць, што і гэ
Кампания МЧС «Не прожигай свою жизнь!» проходит с 4 по 27 ноября на Пружанщине.
«Выпил-закурил-уснул» – формула пожара, ежегодно уносящая жизни курильщиков. Неосторожное обращение с огнем при курении – одна из основных причин пожаров в Республике Беларусь. Статистические данные огненных происшествий, произошедших по данной причине, не утешительны: за 10 месяцев 2024 года в районе произошло 30 пожаров, а гибель составила 2 человек.
С целью предупреждения пожаров и гибели людей от них по причине неосторожного обращения с огнем при курении в период с 4 по 27 ноября пройдет республиканская информационно-пропагандистская кампания «Не прожигай свою жизнь!».
Площадками для проведения мероприятий станут общежития (в том числе студенческие), высшие
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.
Некаму дастаткова адной судзімасці, каб стаць на шлях выпраўлення, падумаць аб сваім жыцці, зрабіць адпаведныя высновы. Але і тут бываюць выключэнні, як і ў выпадку з жыхаром раёна. Восем разоў быў судзімы мужчына, апошні раз — на 2 гады ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. І ўсё роўна пайшоў на крадзеж.
У Пружанах шляхам выстаўлення аконнай рамы пранік у дом, адкуль і ўкраў тэлевізар «TOSHIBA» разам з пультам ад яго. Чым прычыніў уладальніку маёмасці матэрыяльны ўрон на агульную суму ў 300 рублёў.
Злодзей можа да чатырох гадоў пазбавіцца волі.
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.
Даўно ўсім вядома, што наркотыкі — гэта вялікае зло, якое караецца як за збыт, так і за пакупку. Але знаходзяцца сярод нас асобы, якім, як кажуць, закон не пісаны. Сярод іх і жыхар раёна. Мужчына з мэтай збыту набыў не менш за 1,38 г рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру, якое, па заключэнні эксперта, з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — марыхуанай. Пасля грамадзянін незаконна збыў яго за 95 рублёў асобе, якая ўдзельнічала ў аператыўна-пошукавым мерапрыемстве «Праверачная закупка».
Санкцыя — ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Паведамленне пра пажар у в. Байкі Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 29 верасня ў 11.28 гадзін.
У выніку пажару агнём пашкоджаны дах і перакрыцце.
Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Па інфармацыі Пружанскага РАНС
У чацвер, 26 верасня, каля 21.30 гадзін, 41-гадовы вадзіцель кіраваў аўтамабілем «Skoda» і рухаўся па вуліцы Макаранкі.
Па папярэдняй інфармацыі, паблізу дома №38 учыніў наезд на 41-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы і не быў абазначаны святловяртальнымі элементамі.
У выніку ДТЗ пешаход памёр на месцы ДТЗ. Следствам будзе дадзена прававая ацэнка.
ДАІ нагадвае: вадзіцель пры ўзнікненні перашкоды для руху павінен прыняць усе неабходныя меры для зніжэння хуткасці руху, ажно да спынення транспартнага сродку.
Каб не падвяргаць небяспецы сваё жыццё і здароўе, пешаходам варта кіравацца асноўнымі правіламі бяспечных паводзін на дарогах: пераходзіць праезную частку строга ва ўсталяваных для гэтага месцах; выкарыстоўваць святловяртальныя элементы ў цёмны час сутак
Як паведаміў выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАСК Аляксандр Астрамецкі, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела былі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы.
Ужо даўно забаронена рухацца на камбайне па дарогах агульнага карыстання з прычэпленай жняяркай, толькі па палетках. Дадзенай акалічнасцю пагрэбаваў механізатар аднаго з сельгаставарыстваў нашага раёна. У выніку дапусціў наезд на веласіпедыстку, якая рухалася ў сустрэчным накірунку.
Жанчыне былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце «небяспека для жыцця». Заўсёды трэба думаць, перш чым парушаць Правілы дарожнага руху, бо няшчасце можаш прычыніць не толькі сабе, але і другому чалавеку.
Мужчыну чакае да пяці гадоў пазбаўлення волі.