Воскресенье, 19 января 2025

Официально

З Днём страхавых работнікаў віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

З Днём страхавых работнікаў віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

Паважаныя работнікі страхавой галіны Пружаншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам — Днём страхавых работнікаў! Сёння вы можаце з гонарам азірнуцца на дасягнутыя поспехі, бо страхаванне — гэта не проста фінансавы інструмент, гэта надзейная абарона для мільёнаў нашых людзей, сем’яў і прадпрыемстваў. Кожны з вас, працуючы ў гэтай сферы, робіць неацэнны ўнёсак у стварэнне ўпэўненасці і стабільнасці ў жыцці землякоў. Вы дапамагаеце людзям пераадольваць цяжкасці, знаходзіць выйсце са складаных сітуацый і планаваць сваю будучыню з аптымізмам. Асаблівыя словы падзякі ветэранам галіны, якія заклалі трывалы фундамент і забяспечылі давер да страхавой справы. Жадаем усім вам бязмежнага энтузіязму, прафесійнага росту і новых дасягненняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цікавымі праек
Каманда Пружанскага райвыканкама – пераможца спаборніцтваў па валейболе занальнага этапу абласной спартакіяды «Вертыкаль» (+фота)

Каманда Пружанскага райвыканкама – пераможца спаборніцтваў па валейболе занальнага этапу абласной спартакіяды «Вертыкаль» (+фота)

У мінулую суботу ў нашым горадзе прайшоў занальны этап абласной спартакіяды сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў «Вертыкаль». На гэты раз спартыўная падзея была прымеркавана да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Удзел у занальных спаборніцтвах на Пружанскай зямлі прынялі пяць каманд з наступных раёнаў: Пружанскага, Маларыцкага, Камянецкага, Івацэвіцкага і Жабінкаўскага. Перад пачаткам спаборніцтваў адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця спартакіяды. З прывітальным словам да ўдзельнікаў «спартыўнай вертыкалі» звярнуўся старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, які пажадаў поспеху кожнаму і перамогі мацнейшаму. Пасля чаго калектывам былі ўручаны караваі. Выдатны настрой удзельнікам спаборніцтваў сваімі нумарамі падарылі ўзорны ансамбль танца «Круцёлачкі» разам з Та
КДК Брэсцкай вобласці з 2 па 6 снежня праводзіць тэматычную прамую лінію па пытаннях ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі

КДК Брэсцкай вобласці з 2 па 6 снежня праводзіць тэматычную прамую лінію па пытаннях ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў перыяд з 2 па 6 снежня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 гадзін будзе праведзена тэматычная прамая тэлефонная лінія па пытаннях належнага ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі ў Брэсцкай вобласці. Звярнуцца на тэматычную прамую тэлефонную лінію і задаць сваё пытанне можна па тэл.: (8-0162) 21-18-25, (8-0162) 21-25-08. Падчас прамой лініі можна паведаміць звесткі пра магчымыя недахопы пры правядзенні работ па рамонце, утрыманні, апрацоўцы антыгалалёдным саставам дарог у Брэсцкай вобласці. Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, вызначаныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную адзнаку ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Список из 35 запрещенных к распространению в Беларуси печатных изданий размещен на сайте Мининформа

Список из 35 запрещенных к распространению в Беларуси печатных изданий размещен на сайте Мининформа

Список из 35 запрещенных к распространению в Беларуси печатных изданий размещен на сайте Министерства информации. Все эти издания способны нанести вред национальным интересам нашей страны. К такому выводу пришла Республиканская комиссия по проведению оценки символики, атрибутики, информационной продукции. В случае выявления фактов распространения печатных изданий, включенных в вышеуказанный список, Министерство информации в соответствии с абзацем 13 пункта 2 статьи 33 Закона Республики Беларусь от 29 декабря 2012 г. № 8-З «Аб выдавецкай справе» будет прекращать срок действия свидетельства о государственной регистрации в качестве распространителя печатных изданий.
Як змагацца з гора-бацькамі абмяркоўвалі на пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

Як змагацца з гора-бацькамі абмяркоўвалі на пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

Пытанні, якія разглядаліся на чарговым пасяджэнні райвыканкама, некаму могуць падацца другаснымі, малаважнымі. Але, як сказаў у сваім уступным слове старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, няма другасных пытанняў, асабліва калі яны тычацца сацыяльнага сіроцтва, дзяцей-сірот пры жывых біялагічных бацьках. Пытане «Аб сістэме ўзаемадзеяння дзяржаўных і грамадскіх структур па сацыяльнай падтрымцы сям’і і дзіцяці, якое аказалася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва» было агучана першым. З дакладам выступіў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Момлік. Да абароны дзяцей падключылася дзяржава. Для гэтага былі выдадзены прававыя акты, такія як Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года № 73-3 «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот
Што ў Слабудцы трэба ў парадак прывесці: дэпутаты пабывалі ў вёсцы і распрацавалі праграму дзеянняў

Што ў Слабудцы трэба ў парадак прывесці: дэпутаты пабывалі ў вёсцы і распрацавалі праграму дзеянняў

Дэпутат раённага Савета дэпутатаў пры адабрэнні яго кандыдатуры выбаршчыкамі ўскладвае на сябе вялікую адказнасць. Апошняя тычыцца практычна ўсіх бакоў жыцця грамадства, пачынаючы ад норматворчай працы і заканчваючы дапамогай у вырашэнні сацыяльна-бытавых пытанняў канкрэтна на мясцовасці. І прыкладаў, якія пацвярджаюць актыўную пазіцыю пружанскага дэпутацкага корпуса, нямала. У прыватнасці, днямі ў в. Слабудка на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом было арганізавана выязное абследаванне гэтага населенага пункта ў плане адпаведнасці сучасным стандартам жыцця, прынятым у нашай краіне. Падставай для гэтага мерапрыемства стаў запыт ад дэпутата па Слабудскай выбарчай акрузе №22 Валерыя Гарахавіцкага. Напрыканцы кастрычніка Валерый Мікалаевіч правёў прыём мя
Каго прызналі пераможцамі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый

Каго прызналі пераможцамі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, перш чым пачаць разглядаць пытанні, вынесеныя на парадак дня, старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч уручыў дыпломы пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый. Дыплом ІІ ступені ўручаны дырэктару Шаняўской СШ Алене Ярмашэвіч. Дыпломамі І ступені ў намінацыі «Лепшая арганізацыя сельсагаспадарчай галіны» было ўзнагароджана ААТ «Жураўлінае», у намінацыі «Лепшае аддзяленне банка, лепшая арганізацыя прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, гандлю, сферы паслуг, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі» — ДУП «Пружанская ПМК-21». У намінацыі «Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган» дыпломам І ступені адзначана ДУА «Гімназія г. Пружаны», ІІ ступені — ДУА «Шаняўская сяр
Мітынг у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі ў Пружанах

Мітынг у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі ў Пружанах

У Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які мала дзе адзначаецца, але ў Рэспубліцы Беларусь гэтае свята з’яўляецца дзяржаўным, на плошчы каля помніка У.І. Леніну сабраліся ўсе, каму неабыякавая наша гісторыя. Так, мінулі тыя часы, калі ў дзень 7 лістапада гарады шумелі ад дэманстрацый, па вуліцах ішлі калоны працоўных і жыхароў. Гаварылася шмат палымяных слоў, рапартавалі пра дасягненні. Гэты дзень не толькі адзначаўся чырвоным колерам у календары, але быў сапраўдным святам перамогі Вялікага Кастрычніка. Усё менш прыходзіць на гэтае свята людзей. Ды і тыя — сталага ўзросту. Але дзякуй і ім, што не забываюць нашы гістарычныя вехі, не здраджваюць ім. З віншавальнымі словамі да прысутных звярнулася першы сакратар райкама Кампартыі Беларусі Таццяна Вярэха. Яна пажадала моцнага здароўя,
Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у кіраванні краінай. Пачуццё гаспадара, адчуванне дачынення да лёсу Айчыны, магчымасць творчасці ў працы выклікалі масавы энтузіязм і самаадданасць, давалі нябачаныя вытворчыя вынікі. Абраўшы курс на пабудову суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, сучасная Беларусь у новых эканамічных рэаліях прадпрымае паслядоўныя крокі, каб забяспечыць мір і стабільнасць у грамадстве, падняць на новы ўзровень прамысловасць і сельскую гаспадарку, прымножыць нацыянальны здабытак. Дзякуючы адзінству і згур
Кабінет камп’ютарнай тамаграфіі і новы прыёмны пакой адкрылі ў Пружанскай ЦРБ

Кабінет камп’ютарнай тамаграфіі і новы прыёмны пакой адкрылі ў Пружанскай ЦРБ

Знакавая падзея для ўсяго раёна. Менавіта з такім лейтматывам у аўторак, 5 лістапада, прайшло ўрачыстае адкрыццё новага прыёмнага пакоя з кабінетам камп’ютарнай тамаграфіі. Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Работы па ўзвядзенні гэтага аб’екта пачаліся ў мінулагоднім кастрычніку. І, нарэшце, ён адчыніў свае дзверы. Нарэшце, таму што раней пружанцам па такую паслугу даводзілася ехаць у іншыя гарады вобласці. Цяпер жа КТ можна прайсці непасрэдна па месцы жыхарства. Удзел ва ўрачыстасці прынялі галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь, намеснік міністра аховы здароўя Святлана Нячай, намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Віктар Міхалоўскі,
Паведамленне аб утварэнні Пружанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Паведамленне аб утварэнні Пружанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сёння адбылося першае пасяджэнне Пружанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Абраны старшыня камісіі, яго намеснік і сакратар, зацверджаны план работы і ўстаноўлена дзяжурства членаў камісіі для прыёму выбаршчыкаў. У склад раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта ўвайшлі 11 чалавек. Гэта прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў і грамадзяне, якія падавалі заявы. Камісія будзе працаваць па адрасе: горад Пружаны, вуліца Рыгора Шырмы, 17, кабінет 422. График работы: — у буднія дні — з 10 да 19 гадзін (перапынак — з 14 да 15 гадзін); — у суботу — з 10 да 14 гадзін, а напярэдадні дня выбараў — з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін); — 7, 8, 10 лістапада — выхадны; — 9 лістапада — з 10 да 14 гадзін; — 16
Рэспубліканскі прававы прыём пройдзе ў Пружанскім раёне 31 кастрычніка

Рэспубліканскі прававы прыём пройдзе ў Пружанскім раёне 31 кастрычніка

Прававыя інспектары працы прафсаюзаў акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам па ўсёй краіне. У працоўных калектывах таксама пройдзе дзень прававой асветы на тэму «Аднаўленне на працы ў выпадку незаконнага звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка: прававыя аспекты і судовая практыка». У Пружанскім раёне прафсаюзны прававы прыём грамадзян ў чацвер пройдзе з 10.00 па 12.00 гадзін у КУВП «Камунальнік» (г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 76), а таксама з 12.00 па 14.00 гадзін у Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 17). Прыём будзе весці галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Валян
З Днём работнікаў Дэпартамента аховы МУС віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

З Днём работнікаў Дэпартамента аховы МУС віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

Паважаныя супрацоўнікі, ветэраны і работнікі Пружанскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! На супрацоўнікаў аховы ўскладзена выкананне адной з самых важных і неабходных для грамадзян функцый: абарона жыцця і здароўя, забеспячэнне захаванасці іх маёмасці. Увасабляючы справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, супрацоўнікі аддзела аховы дэманструюць узоры трываласці, моцы духу, мужнасці і самаадданасці, вернасці абавязку і прысязе, праяўляюць адвагу і прафесіяналізм не толькі пры нясенні службы па ахове аб’ектаў розных формаў уласнасці, але і пры затрыманні злачынцаў. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам службы аховы, якія сваім прыкладам натхняюць новае пакаленне на захаванне і працяг лепшых традыцый. Прыміце шчырыя паж
Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Паважаныя аўтамабілісты, работнікі і ветэраны аўтатранспартных прадпрыемстваў і дарожнай гаспадаркі Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка! Дзякуючы ўнікальнаму геаграфічнаму месцазнаходжанню, у самым сэрцы Еўропы, Беларусі лёсам наканавана быць транзітнай дзяржавай. З даўніх часоў і дагэтуль праз нашы землі рухаецца велізарная колькасць пасажыраў і грузаў, злучаюцца заходняя і ўсходняя цывілізацыі. Айчынны аўтатранспартны комплекс па праве лічыцца стратэгічна важнай галіной эканомікі краіны, адыгрывае вялікую ролю ва ўмацаванні яе прамысловых і тэхналагічных магчымасцяў, у развіцці міжрэгіянальных і міжнародных сувязяў. Ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, інжынераў і рамонтных работнікаў напрамую залежыць функц
Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў правялі на базе Ружанскага сельсавета

Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў правялі на базе Ружанскага сельсавета

Абласны выязны семінар старшынь раённых Саветаў дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў Івацэвіцкага, Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Кобрынскага і Ляхавіцкага раёнаў прайшоў у г.п. Ружаны. На гэтае мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі заканадаўчаых органаў улады, якія былі ўпершыню абраны на гэты пост. У рабоце семінара прынялі ўдзел акрамя пералічаных вышэй старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў старшыня Пружанскага райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец, загадчык сектара ўпраўлення кадравай палітыкі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Іна Качула, старшыні сельвыканкамаў Пружаншчыны. Калі ўзнікае шмат пытанняў да спікераў семінара, то можна з упэўненасцю сцвярджаць, што мерапрыемства было карысным, удалым. А пытанняў у прысутных