
Дзякуй дзеду за Перамогу!
У кожнага ў сям’і ёсць свой герой, які ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў імя міру і спакою на нашай шматпакутнай зямлі. Работнікі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» не проста ўпрыгожылі ўстанову святочнай сімволікай. Медыкі аформілі стэнд «Дзякуй дзеду за Перамогу» з фатаграфіямі сваіх сваякоў, дзедаў і прадзедаў, якія зрабілі ўсё, каб наблізіць доўгачаканы Дзень Перамогі. І падзяліліся іх гісторыямі.
— Мы беражліва захоўваем тое нямногае, што засталося ў памяць пра дзядулю — Міхаіла Рыгоравіча. Колькі сябе памятаю, ён не любіў успамінаць пра вайну і ўвесь час паўтараў: «Там няма пра што казаць», — дзеліцца ўспамінамі галоўны ўрач Юрый Юзько. — Жыў дзядуля ў в. Амельянец Камянецкага раёна. Ваяваць пачаў яшчэ ў 1939 годзе. Напачатку вайны адразу трапіў у палон. З апавядан