Лёгкаатлеты пружанскай ДЮСШ №1 вярнуліся з узнагародамі з міжнароднага турніру
Пакуль звычайныя пружанцы заканчвалі мінулы працоўны тыдзень і рыхтаваліся да выхадных, лёгкаатлеты ДЮСШ № 1 г. Пружаны абаранялі гонар Пружанскага раёна. Яны паспяхова выступілі на 67-м Міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы памяці Дзмітрыя Карбышава.
Спаборніцтвы штогод праходзяць у Брэсце. Іх удзельнікамі на гэты раз сталі спартсмены двух узроставых катэгорый: 2008—2009, а таксама 2009—2010 гадоў нараджэння з Расіі і Беларусі.
Па выніках турніру ў выхаванцаў ДЮСШ № 1 г. Пружаны пяць узнагарод. Дзве з іх заваяваў Анатоль Хоміч. Нагадаем, што ён — чэмпіён і прызёр ІІ Гульняў краін СНД, а таксама леташні чэмпіён Міжнароднага турніру памяці Карбышава. Сёлета ў Анатоля, які змагаўся сярод юнакоў 2008—2009 г.н., бронзавыя ўзнагароды ў кіданні дыска (вынік — 46.09 м) і штурханні ядр