
Любімы рок на фестывалі «Сонцастаянне» ў Пружанах
Крыху больш за месяц засталося да таго дня, калі ў Пружанах паветра ўскалыхнецца моцнымі гукамі якаснай рок-музыкі, калі на дзвюх сцэнічных пляцоўках выступяць сусветныя і беларускія зоркі такой сур’ёзнай, брутальнай і неўміручай музычнай плыні. Усё будзе рок!
На днях, вяртаючыся з запісу інтэрв’ю на канале «Беларусь 4. Брэст», у Пружаны завітаў суарганізатар рок-фестывалю «Сонцастаянне» Дзмітрый Ракусаў . Нагадаем, што арганізатарам фестывалю з’яўляецца Брэсцкая абласная філармонія пры падтрымцы кіраўніцтва Пружанскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Дзмітрый заехаў да нас, каб ацаніць будучую музычную і тусовачную пляцоўку і адказаць на пытанні.
Забягаючы наперад, скажу, што ў гэты раз да нас завітаюць такія сусветныя славутасці, як групы «Чайф», «Аліса», «Крэмато