Вторник, 22 апреля 2025

Актуально

Александр Лукашенко остался доволен увиденным на Пружанщине

У мінулую суботу з рабочым візітам Прэзідэнт нашай краіны А.Р.Лукашэнка наведаў  Пружаншчыну. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы была ўборачная кампанія, знаёмства з тэхналогіяй вырошчвання кукурузы і, што вельмі актуальна, — развіццё малой энергетыкі (на здымку: А.Р.Лукашэнка ў час наведвання Пружанскай цеплаэнергацэнтралі). Трымаючы сваё абяцанне: кантраляваць ход уборачнай кампаніі, найперш Прэзідэнт наведаў поле ААТ “Агра-Калядзічы”, дзе вялася ўборка збожжа. Там яго сустракалі губернатар Брэстчыны К.А.Сумар, старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, суправаджаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання М.І.Русы. На момант візіту Прэзідэнта ў гаспадарцы ўжо была сабрана трэцяя частка ўраджаю. Аднак, нягледзячы на складанасці ўборкі з-за надзвычай спякотнага надвор’я, дырэктар П.С.Якімавец а

Стреляли по знакам, а попали в лося?

Чаго толькі ні просіць душа, падагрэтая алкаголем! Два Міколы — Раманчук і Краўчук, Аляксандр Шурын (усе яны былі на падпітку) і з імі Міхаіл Зубеня вырашылі... пастраляць у дарожныя знакі. Відаць, менавіта таму і паклалі ў аўтамабіль паляўнічую стрэльбу і фару-шукальнік. Выехаўшы на аўтадарогу, аматары вострых адчуванняў пачалі асвятляць яе і ўскраек лесу ў пошуках тых самых знакаў. Аднак тут у іх поле зроку, як на бяду, трапіў лось. Хлопцы некалькі разоў стрэлілі ў яго праз адчыненую фортку аўтамабіля. Вялікі звер, як падкошаны, упаў у снег. Тут жа, у лесе, туша была разабрана. Браканьерства здарылася 20 лютага на тэрыторыі 44 квартала Бярозаўскага лясніцтва Пружанскага лясгаса, які прымыкае да аўтадарогі на Ружаны. «Стралялі па знаках», а дакладней, палявалі сябрукі без належнага на

Степан Адамчук встретил 80-летие за рычагами экскаватора

Сцяпан Міхайлавіч Адамчук ¬— чалавек-легенда. У свае восемдзесят гадоў ён працягвае працаваць машыністам экскаватара ў ДУВП «Пружанскае ПМС» на старэнькім экскаватары-драглайне ЭО-4112. Пра гісторыю асушэння балот на Пружаншчыне дакладней за ўсіх можа расказаць менавіта Сцяпан Міхайлавіч. З непасрэдным удзелам меліяратара на месцы былых непраходных балот пракладзены прамыя стужкі каналаў. Экскаватаршчык і цяпер памятае ўсё да драбніц. Хутка споўніцца паўстагоддзя, як Адамчук каўшом экскаватара пачаў адлік кіламетражу сваіх каналаў у нашым раёне. А да гэтага ж была яшчэ праца на меліярацыйных аб’ектах Кобрынскага і Брэсцкага раёнаў. Агульны стаж работы Сцяпана Міхайлавіча налічвае 55 гадоў. Колькі за гэты час пракладзена каналаў, ён спецыяльна не падлічваў. «Глубанец», «Дзікі Нікар»,

Фермер Дацкевич накормил детей из социального приюта

Хлопчыкі і дзяўчынкі з сацыяльнага прытулку ў пасёлку Сонечны шчыра дзякуюць фермеру М.І.Дацкевічу. Як і ў мінулыя гады, Мікалай Іванавіч забяспечыў іх суніцамі (ягады замарозілі) і сліўкамі. Цяпер цэлую зіму дзеці будуць з кампотамі. А яшчэ выхавальнікі прытулку ўдзячны сваім шэфам з байк-клуба «Брэсцкі рэгіён», якія арганізавалі для іх памятную экскурсію ў Белавежскую пушчу. Так на прыкладах дарослых у прытулку Сонечным дзеці вучацца дабру і ўзаемападтрымцы.

Выпускники пружанской СШ №2 встретились спустя 40 лет

Неспадзявана ўспомніліся словы паэта, які сцвярджаў, што жыццё немагчыма павярнуць назад. 18 выпускнікоў 1970 года былой Пружанскай СШ №2 (цяпер гімназіі) даказалі адваротнае: яны большай часткай класа вярнуліся на 40 гадоў таму — у сваю родную школу, у сваё юнацтва, да сваіх любімых настаўнікаў... Ініцыятыва сустрэчы праз  40 гадоў належала Алене Сахарчук, якая цяпер жыве ў Адэсе (усе прозвішчы жанчын называю, як яны гучалі і ў той дзень, дзявочыя). Яе актыўна падхапіла Ларыса Ільяшук. Яна ж усклала на сябе і асноўную арганізатарскую работу: адшуквала тэлефоны і адрасы, тэлефанавала, шукала справочник телефонов, слала эсэмэскі... Гэта было няпроста: за 40 гадоў людзей раскідала па ўсім свеце, прычым у кожнага цяпер сям’я, а гэта значыць,— розныя нагоды, з-за якіх «вяртанне ў юнацтва

Ливень затопил «Питер» и выявил недостатки в работе коммунальных служб

Паводле назіранняў сіноптыкаў, заўсёды пасля анамальнай гарачыні варта чакаць якога-небудзь стыхійнага бедства. У мінулую сераду  яно і абрынулася на райцэнтр — у выглядзе навальніцы і ліўневага дажджу. Па дадзеных раённай метэаралагічнай станцыі, за дзве гадзіны на горад выпала каля 41 мм ападкаў. Для параўнання: дэкадная норма ліпеня ў нас складае прыкладна 26 мм. Паток вады з неба стаў прычынай масавага падтаплення жылых дамоў у горадзе. Найбольшая колькасць экстранных выклікаў паступіла на тэлефон 101 адзінай дзяжурнай дыспетчарскай службы райаддзела па надзвычайных сітуацый. Тэлефанаванні пераадрасоўваліся дыспетчару КУВП «Камунальнік»: спецыялісты гэтага прадпрыемства змагаліся з падтапленнямі. Па словах галоўнага інжынера арганізацыі С.В.Бабрука, больш за ўсё выклікаў паступі

Новая агроусадьба в д.Середнее ждет посетителей

Лета правіць баль. Менавіта летам людзі становяцца больш мабільнымі: едуць адпачываць за мяжу, адкрываюць для сябе новыя мясціны ў роднай Беларусі і нават раёне. І ніякія крызісы ці перамены надвор’я не спыняюць вандроўнікаў, якіх кліча на сваё ўлонне прырода. Каб не адстаць ад іх, мы таксама паехалі на адпачынак. Не ў горы і не на мора, а ў вёску Сярэдняе (усяго 13 км ад райцэнтра) на хутар да Галіны і Анатоля Шэпеляў. Гэтую старую хатку з гаспадарчымі пабудовамі ў двары жыхарка Пружан Галіна Канстанцінаўна Шэпель атрымала ў спадчыну ад свайго дзеда. Таму аграсядзібу і вырашана было назваць у яго гонар: «У Алеся». Зялёнае святло сельскаму турызму ў Беларусі афіцыйна было дадзена ў 2006 годзе з падпісаннем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №372. Шэпелі, як бачым, крыху прыпазніліся:
Зачем сельчанину корова, если рядом молочнотоварные комплексы?

Зачем сельчанину корова, если рядом молочнотоварные комплексы?

Пытанне закупу лішкаў малака ў насельніцтва апошнія некалькі гадоў у нашым раёне стаіць даволі востра. Ды ў цэлым па рэспубліцы становішча ненамнога лепшае. Нягле-дзячы на прымаемыя намаганні, аб’ёмы здадзенага малака ад свойскіх кароў штогод змяншаюцца. Распрацаваная праграма, якой прадугледжваецца толькі рост, пад пагрозай зрыву. Як паказвае аналіз, не толькі дэмаграфічная праблема таму прычынай. Сапраўды, насельніцтва сельскай мясцовасці старэе, колькасць працаздольных жыхароў вёску і ў выніку гэтага, і з-за  адтоку моладзі меншае. Але ці толькі таму пагалоўе жывёлы на прыватных сядзібах скарачаецца, а чалавек, які трымае дзве і больш кароў, становіцца дзівам на вёсцы? Напрыклад, у населеных пунктах Мокраўскага сельсавета за шэсць месяцаў бягучага года пагалоўе скарацілася на 24 каро

Вышла книга Александра Волковича «Письма войны: хрестоматия патриотизма»

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у абласной друкарні выйшла ў свет унікальнае гісторыка-дакументальнае публіцыстычнае ілюстраванае выданне «Пісьмы вайны. Хрэстаматыя патрыятызму», падрыхтаванае рэдакцыяй абласной газеты «Заря» ў рамках аўтарскага праекта брэсцкага журналіста, пісьменніка Аляксандра Валковіча пад эгідай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама. Унікальнае выданне, аналагаў якому ў нашай рэспубліцы няма, уяўляе сабою гісторыка-дакументальны публіцыстычны ілюстраваны зборнік франтавой карэспандэнцыі, нанова «прачытанай» сучаснікамі. У зборнік увайшлі франтавыя «трохвугольнікі», канверты, паведамленні, «пахаванкі», партызанскія дзённікі, архіўныя фатаграфіі байцоў і кам

Новый герб украсил Ружанский дворец

Рэстаўрацыя палаца Сапегаў у Ружанах ідзе поўным ходам. Ужо амаль гатовы адзін з флігеляў каля ўязной брамы, а над варотамі красуецца радавы герб. Работы вядуць будаўнікі ААТ «Брэстрэстаўрацыя». rrrrrr

Во время операции, на которую собирали всем районом, Арина выросла на 8 сантиметров

Напрыканцы мінулага года раённым аддзяленнем Фонду міру была абвешчана дабрачынная акцыя па збору сродкаў для 12-гадовай Арыны Семянчук, якой патрабавалася тэрміновая аперацыя на пазваночніку. Як расказвае сакратар  аддзялення В.І.Матвіенка, жыхары раёна прынялі ў гэтай акцыі актыўны ўдзел. -ДУМАЛАСЯ, што напярэдадні навагодняй мітусні, негатыўнага ўздзеяння эканамічнага крызісу мала хто пажадае ўдзельнічаць у акцыі,— расказвае Віталь Іванавіч.— А тут за няпоўны месяц — 25 мільёнаў рублёў! Адгукнуліся не дзясяткі — сотні людзей, пераводы сталі паступаць з усіх арганізацый Пружаншчыны. Ды што там раён, рэспубліка адрэагавала на бяду дзяўчынкі. Напрыклад, у сталіцы ў офіс Фонду прыйшоў малады чалавек, які прынёс вялікую суму ў валюце! Сапраўды, праблема Арыны проста аб’яднала нас усіх.

Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца»

Могілкі — гэта не толькі апошняе прыстанішча памерлых: іншы раз яны ўяўляюць сабой каштоўную гісторыка-культурную спадчыну. Каталіцкія могілкі, што знаходзяцца паміж вёскамі Лыскава і Барысікі, хаця і не ўнесены ў звод помнікаў гісторыі, па праву могуць такой каштоўнасцю з’яўляцца. Сярод сучасных выдзяляюцца заімшэлыя  ад часу надмагільныя пліты, на якіх высечаны імёны прадстаўнікоў знакамітых радоў: тут пахаваны графіня Кацярына Горн, народжаная княжна Валконская, генералы артылерыі «wojsk rossyjskich» Томаш Казяроўскі і Ян Двярніцкі... Аднак цікаўнасць у вандалаў выклікала мармуровая пліта з надпісам «STANISLAW JOZEF DANIEL, JENERAL BYCHOWIEC». — Пасля Радаўніцы мясцовыя жыхары знайшлі магілу знакамітага генерала Станіслава Быхаўца ўскрытай, — расказвае старшыня Зеляневіцкага се

ОАО «Журавлиное» и ОАО «Отечество» попали в список лучших хозяйств республики 2009 года

У газеце «Беларуская ніва» надрукаваны спіс лепшых сельскагаспадарчых арганізацый краіны па выніках работы за 2009 год. Сярод іх ААТ «Жураўлінае» і ААТ «Айчына». У аснову крытэрыя ацэнкі дзейнасці прадпрыемстваў быў пакладзены прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі. Гэта паказчык эфектыўнасці работы, у якім адлюстроўваецца ўзровень гаспадарання, ступень выкарыстання вытворчых рэсурсаў і іншыя характарыстыкі дзейнасці. У ААТ «Жураўлінае» летась атрыманы прыбытак ад рэалізацыі склаў 3,5 мільярда рублёў (21 месца ў рэспубліцы). У ААТ «Айчына» — 2,1 мільярда рублёў (36 месца). Увогуле, у рэспубліцы толькі 36 гаспадарак за мінулы год атрымалі больш за 2 мільярды рублёў прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі. Мікола Архуцік.

Ученик СШ №5 Владимир Якуценя стал призером республиканской олимпиады и получил диплом из рук губернатора

Дзесяцікласнік СШ №5 Уладзімір Якуцэня вярнуўся з рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па геаграфіі, якая праходзіла ў Баранавічах, з дыпломам трэцяй ступені.  Дарэчы, прызавыя месцы па геаграфіі дастаюцца школе рэгулярна: з усімі прызёрамі займаўся і займаецца настаўнік Юрый Уладзіміравіч Ляўчук. Валодзю Якуцэню  настаўнік узяў сабе на заметку яшчэ ў шостым класе. Але цікавасць да геаграфіі ў хлопца прачнулася намнога раней. Ужо ў першым класе ён выдатна арыентаваўся ў па-літычнай карце свету. Як сцвярджае Валодзя, чытаць ён навучыўся задоўга да школы і ў хуткім часе яго любімымі кнігамі сталі дапаможнікі па геаграфіі. Да свайго настаўніка ён прыйшоў з вялікім багажом ведаў. — У Валодзі цудоўная памяць, — расказвае пра вучня Юрый Уладзіміравіч. – Ён чытае ўсё, што я яму рэкамендую.

Тамара Мелеш: «Детям с особенностями развития нужно внимание!»

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адзначыў свой першы юбілей. Дзесяць гадоў назад гэта ўстанова стала адной з першых, якія адкрываліся ў раёнах Брэстчыны. Як успамінае дырэктар цэнтра Т.М.Мелеш, пачынаць давялося з «нуля». Цяжка было нават не столькі ў матэрыяльным плане, колькі з-за поўнай адсутнасці якога-небудзь вопыту і метадычных распрацовак. — ПАДОБНЫЯ ўстановы працавалі і раней у абласным цэнтры і буйных гарадах рэгіёна,— расказвае Тамара Міхайлаўна.— Але іх метады і прыёмы работы з такімі асаблівымі дзецьмі не заўсёды падыходзяць да нашых умоў. Колішняя методыка выхавання  амаль поўнасцю ігнаравала дзяцей з асаблівасцямі развіцця: меркавалася, што савецкае грамадства — самая здаровая нацыя, дзе няма інвалі