Вторник, 8 октября 2024

Актуально

4 года течёт крыша в квартире инвалида I группы Александра Ярошевича с д. Хорева

Працякаючыя дахі дамоў — не навіна для вясны. Не абышлося без гэтага і сёлета. Ледзь толькі пачаў раставаць снег, у рэдакцыю патэлефанавалі з Харавы: маўляў, прыязджайце, паглядзіце, што робіцца ў нашым доме №2 па вуліцы Кастрычніцкай. Жыхары з усіх сямі кватэр дома сабраліся на другім паверсе ў Аляксандра Ярашэвіча. Яго жытло пацярпела найбольш: са столі так ліло, што са шпалерамі на кухні і ў зале ўпала на падлогу і тынкоўка. У спальні ўсё ў цвілі. — Гэтак жа і ў нашых кватэрах,— расказвалі жыльцы.— Калі ідзе дождж ці, як цяпер, растае снег на даху, усе сцены мокрыя, бяжыць вада па лесвіцы, ад сырасці печкі і сцены пачынаюць трэскацца і развальвацца. І так ужо чацвёрты год... Жыльцы сабралі калектыўныя подпісы з просьбай да адміністрацыі ААТ «Айчына» пасадзейнічаць у рамонце іх
Семья Андрея и Юлии Скобля началась с любви

Семья Андрея и Юлии Скобля началась с любви

— Усё пачынаецца з любві. Не важна, да каго — бацькоў, мужа, дзяцей, проста людзей... Мы сядзім з маладой мамай Юляй Скобля на яе ўтульнай кухні і размаўляем пра жыццё. Побач тапочуць, раз-пораз умешваючыся ў размову, галоўная маміна гордасць і любоў — сын Максім і дачка Алінка. Тату не да размоў: ён вучыцца, каб атрымаць допуск для абслугоўвання працуючага на газавым паліве КЗС. Заўтра экзамены. Юля з Андрэем — аднавяскоўцы. Пажаніліся пяць гадоў таму. Андрэй працаваў у ААТ «Агра-Калядзічы» электрыкам. Юля яшчэ вучылася ў Ваўкавыскім педагагічным каледжы. Праз год яна закончыла каледж і адразу паступіла на завочнае аддзяленне Мазырскага ўніверсітэта. Факультэт — замежных моў. Нараджэнне першынца не з’явілася перашкодай для вучобы маладой мамы. І на першую сесію, і на другую Скоблі ездз
Сдавать комнату студенту — дешевле?

Сдавать комнату студенту — дешевле?

На пытанні адказвае старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб А.Л.ГРЫШЧУК. Хачу ўзяць на кватэру навучэнца дзённага аддзялення Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Ці трэба ў такім выпадку плаціць падаходны падатак? А можа, пры здачы жылога памяшкання студэнтам існуюць якія-небудзь ільготы? Наталля Уладзіміраўна, г.Пружаны. — Парадак і тэрміны ўплаты падаходнага падатку ў дадзеным выпадку такія ж, як пры здачы памяшкання іншым асобам: не пазней першага чысла штомесяц ці не пазней першага студзеня, калі вырашана плаціць падатак адразу за ўвесь год. Але для тых, хто здае памяшканне студэнтам ці навучэнцам, якім не выдзелены пакой у інтэрнаце, прадугледжана паніжэнне стаўкі на 50%. Гэта значыць, што на сённяшні дзень жанчына абавязана плаціць падаход
Дознавателя Пружанского РОВД Сергея Витько признали лучшим в области

Дознавателя Пружанского РОВД Сергея Витько признали лучшим в области

Аддзяленне спецыялізаванага дазнання — адно з самых маладых у Пружанскім РАУС. Складаюць яго таксама маладыя, але добра ведаючыя службу афіцэры: па выніках мінулага года менавіта гэтае аддзяленне стала лепшым у вобласці. Супрацоўнікі паказалі сябе сапраўднымі прафесіяналамі, на працягу года імі даследавана і накіравана ў суд 191 справа. На сённяшні дзень у складзе калектыву пяць дазнавацеляў,  узначальвае якіх М.В.Басак. Максім Васільевіч прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы. На свайго кіраўніка раўняюцца і маладыя супрацоўнікі. Напрыклад, Сяргей Уладзіміравіч Віцько прызнаны лепшым дазнавацелем вобласці і яго партрэт знаходзіцца на Дошцы гонару ўпраўлення ўнутраных спраў. Дазнанне займаецца многімі справамі. Як адзначыў начальнік аддзялення М.В.Басак, ні адзін год не абыходзіцца без
Покупатель всегда прав

Покупатель всегда прав

Летась колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях абароны правоў спажыўцоў значна павялічылася. Як зазначае спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама І.У.Шука, дамінуюць праблемы дагавораў куплі-продажу тавараў: прэтэнзіі да якасці, парушэнні тэрмінаў гарантыйнага рамонту, адсутнасць поўнай інфармацыі аб тавары... «Аб абароне правоў спажыўцоў», што ўступілі ў сілу ў сярэдзіне студзеня 2009 года, пашырылі сферу дзеяння нарматыўна-прававога акта, а таксама правы пакупнікоў на якасны тавар. Напрыклад, у пералік адказных асоб уключаны, акрамя прадаўцоў і вытворцаў, фізічныя асобы, якія рэалізуюць насельніцтву ўласную прадукцыю: рамеснікі, грамадзяне, якія гандлююць на рынках або ў іншых месцах не больш 60 дзён у годзе, а таксама ўладальнікі аграэкасядзіб. Не пацерпіць урону пакупнік і пры бан

Вина пружанского производства: пить или не пить?

Віны пружанскай вытворчасці не вельмі хваляць. Кажуць, што яны вырабляюцца на аснове малочнай сыроваткі, маюць шматлікія штучныя дабаўкі... Няхай бы хто-небудзь са спецыялістаў патлумачыў, так гэта  ці не. Іван КАРПЫЗА, са званка ў рэдакцыю. Адказаць на пытанне мы папрасілі інжынера-тэхнолага прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Белавежскія віны» Алену Аляксандраўну СІПЛІВУЮ. Вось што яна расказала: — У цяперашні час мы вырабляем пяць найменняў вінаў. З іх тры — пладовыя ардынарныя: «Араматык», «Пушчанскае» і «Таёжнае». І два найменні вінаў палепшанай якасці: «Незнаёмка» і «Купалінка». З верасня 2008 года для вытворчасці сваіх вінаў  як ардынарных, так і палепшанай якасці, мы выкарыстоўваем спірт этылавы рэктыфікаваны, які вырабляюць на СП «Івацэвіцкі спіртзавод» Бр

50 тысяч рублей за букет роз из бисера: новое хобби у жителей д.Слобудка

Дом культуры ў Слабудцы — адзіны ў раёне, дзе наладжваюцца платныя канцэрты мясцовых самадзейных артыстаў. А яшчэ работнікі ўстановы пастаянна арганізоўваюць выставы работ мясцовых умельцаў. Напрыклад, нядаўна тут працавала выстава работ з бісеру Любові Ерамеевай, Зінаіды і Яўгеніі Палішчук, Марыны Бірулі і Наталлі Карвацкай, арганізаваная В.А.Мятліцкай. За тры тыдні на выставе пабывала каля 100 цікаўных. Наведвальнікі былі шчыра здзіўлены і ўражаны той разнастайнасцю вырабаў, якія можна стварыць з бісеру: акрамя букетаў руж і нарцысаў, усе захапляліся дрэвамі, у ліку якіх былі бярозы, абляпіха, рабіна, зімняе дрэва,  вінаградная лаза... Першай зацікавілася бісерапляценнем Зінаіда Палішчук: у адным магазіне яе з дачкой увагу прыцягнула дрэўца з бісеру, і яны купілі неабходны матэрыял і
Спецпроект «Рб»: Этот день мы приближали, как могли

Спецпроект «Рб»: Этот день мы приближали, как могли

Дасылайце фотаздымкі і пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні».  Можна скарыстацца і электроннай поштай: RRBud2@brest.by. Больш падрабязную інфармацыю наконт праекта можна атрымаць у Ганны Хадаровіч па тэл. 9-15-02. СЯРГЕЙ ВОСІПАВІЧ КАЎГАНКА (1926-2007 Г.), В.ВЯЛІКІЯ ЯКАВІЧЫ Я хачу расказаць пра свайго хроснага Сяргея Восіпавіча Каўганку з вёскі Вялікія Якавічы. Сам лёс наканаваў яму быць абаронцам Айчыны: нарадзіўся Сяргей Восіпавіч 23 лютага. У рады Савецкай Арміі ён быў прызваны ў ліпені 1944-га, пасля вызвалення раёна ад фашысцкай акупацыі. Пасля двухмесячных курсаў атрымаў накіраванне ў 1322 стралковы полк 413-ай дывізіі, якая ўваходзіла ў склад 65-ай арміі генерала Батава — арміі, вызваляўшай і Пружаншчыну. Экспанаты ў зале бая
Свято-Покровской церкви д.Городечно нужна ваша помощь

Свято-Покровской церкви д.Городечно нужна ваша помощь

Городеченский край – уникальный архитектурно-ландшафтный ансамбль с богатым историко-материальным и духовным наследием. Тут находится более 20 памятников, исторических мест и памятных знаков. 1563 год – время первого упоминания в официальных документах трех урочищ Городеченского края. Существует непосредственная связь Храма Христа Спасителя с Городеченским краем и его православными святынями. Вместе со 177-ю мраморными плитами с высеченными на них названиями всех сражений войны 1812 года была освящена мемориальная плита «Сражение при Городечне» и установлена на шестой стене храма Христа Спасителя под образом мученика Иоанна Воина. В 1931 году Храм Христа Спасителя была взорван, а все мраморные памятные плиты  с названиями полков, сражений, именами погибших были уничтожены. В период с 1990
Пружаны справились со снегопадами быстрее, чем Западная Европа

Пружаны справились со снегопадами быстрее, чем Западная Европа

Сёлетняя зіма даставіла нямала клопатаў камунальным службам. — Часам нам не хапала 24 гадзін сутак,— успамінае нядаўнюю аўральную абстаноўку на гарадскіх вуліцах галоўны інжынер КУВП «Камунальнік» А.А.Мацявін. На ліквідацыю снежных заносаў у горадзе адначасова выязджала да трох дзесяткаў рознай тэхнікі. У тым ліку не толькі «Камунальніка» і яго ўчастка «Добраўпарадкаванне». На вуліцах штодзень працавала тэхніка крухмальнага завода з пасёлка Інтэрнацыянальны, ААТ «Пружанскі райаграсервіс», «Водаканала», ПМК-21, ПМК-22, аўтапарка №11, ільнозавода, ПСМ... Механічны ўчастак «Камунальніка» дзяжурыў кругласутачна. За люты на ўборцы снегу было расходавана ў два разы больш гаручага, чым звычайна ў гэты зімовы час. — Без перабояў у графіку руху аўтобусаў, затораў легкавых аўтамабіляў у два
Почему пустует дом семейного типа?

Почему пустует дом семейного типа?

Інакш, як марнатраўствам і безгаспадарчасцю гэта не назавеш. Прасторны дом па вуліцы Шырмы, у якім свабодна размяшчалася вялікая сям’я з прыёмнымі дзецьмі, ужо амаль дзесяць год пустуе, паступова  прыходзячы ў нягоднасць. Няўжо мы такія багатыя ці ў нас ніхто не мае патрэбу ў жыллі, што кідаемся такім фондам? С.В.Дзевянцейчык, г.Пружаны. Дом сямейнага тыпу, у якім некалі жыла вялікая прыёмная сям’я В.У.Істыкулавай, знаходзіцца на балансе раённага аддзела адукацыі. Таму па адказ на пытанне мы звярнуліся да яго начальніка І.У.Краўчука. Іван Уладзіміравіч расказаў, што ў свой час гэты дом быў пабудаваны пад адну сям’ю. Мае спецыяльную планіроўку. Цяпер, як вядома, прыёмнай сям’і не існуе. У бліжэйшы час мяркуецца зрабіць праект і пераабсталяваць дом пад жыллё для настаўнікаў. Безумоўна

Нужна ли свобода коровам?

Лес і абочыны ўздоўж дарогі на ўездзе ў вёску Ляхі скрозь вытаптаны жывёлай. Асабліва выразна бачны глыбокія сляды цяпер, на снежным покрыве. Але не бярыцеся высвятляць, што за капытныя — ласі ці алені — гуляюць тут. У вёсцы вам кожны скажа: навакольныя ўгоддзі даўно асвоілі быкі і каровы мясцовага фермера Васіля Салтруковіча. Васіль Леанідавіч стаў фермерам яшчэ ў пачатку 90-ых. Тады ў спадчыну ад маці яму дасталіся дзве каровы. Але правільна кажуць, што апетыт прыходзіць у час яды. З кожным годам пагалоўе станавілася ўсё большым (па дадзеных сельскага Савета адзін час у Салтруковіча налічвалася 36 жывёлін). І гэта адразу адчулі жыхары Ляхоў. Справа ў тым, што даглядае іх фермер (толькі ці падыходзіць у гэтым выпадку слова «догляд»?) па асабістаму метаду, галоўны сэнс якога — у адкр

Пойти на работу и вернуться. 22 несчастных случая на производстве зарегистрировано в прошлом году на Пружанщине

Напрыканцы мінулага года ў раённым судзе была разгледжана справа аб дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося на тэрыторыі раёна. Судовы прыгавор ужо ўступіў у сілу. Неардынарнасць гэтай справы ў тым, што падчас аварыі пацярпеў вадзіцель ДРБУ-140, які выконваў службовыя абавязкі. НА ДАРОЖНЫМ кальцы каля вёскі Руднікі грузавы аўтамабіль «МАЗ» не размінуўся з трактарам, абодва перакуліліся. У выніку вадзіцель грузавіка атрымаў цяжкія траўмы. Кажуць, што грузовики Volvo больш бяспечныя пры ДТЗ. Як было ўстаноўлена потым, у трактарыста на той момант у крыві было 1,3 праміле алкаголю. Ён і быў прызнаны вінаватым у ДТЗ. Прыгаворам суда яму вызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 20% ад заробку, а таксама вырашана пазбавіць яго вадзіцельскіх п

Здесь служат настоящие мужчины

Недалёка ад вёскі Ласасіна, на мяжы трох раёнаў — Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага, на ўскрайку Ружанскай пушчы размясціўся 210 авіяцыйны палігон. Быццам асобная краіна, якая жыве па сваіх вайсковых законах... Па лясной дарозе, што вядзе да часці, строем ішлі салдаты, якія пасля прыняцця прысягі цяпер праходзяць абучэнне па тактыцы. Разам з імі — падпалкоўнік Ставіца. — У нас тэрміновую службу праходзяць усяго сем чалавек апошняга, зімовага прызыву, у асноўным усе хлопцы мясцовыя, з Пружаншчыны. Адборам маладога папаўнення ў райваенкамаце займаўся сам, выбіраў лепшых. Усе спакойныя, ураўнаважаныя, узровень здароўя вышэй сярэдняга, здольныя выконваць пастаўленую баявую задачу, — па-вайсковаму рапартуе Віталь Барысавіч і тут жа дае волю разважанням. — Найбольш цяжкім для іх быў п

Учитель Владимир Зозуля: Жить с людьми по-людски

Пра жыхара вёскі Гарадзечна Уладзіміра Фёдаравіча Зазулю людзі заўсёды гавораць з павагай. Да яго, ветэрана, педагога, актывіста, вяскоўцы  прыслухоўваюцца, з ім лічацца. “Чалавек!” – з гонарам зазначаюць, калі атрымліваюць неабходную параду ці бачаць, які прыклад іншым падае сам. Такому прызнанню ў Уладзіміра Фёдаравіча сваё тлумачэнне: “Жыць стараўся з людзьмі па-чалавечы”. ПЕРШЫ БОЙ, ЯК ПРАВЕРКА НА МУЖНАСЦЬ На вайну яго мабілізавалі неўзабаве пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў роднай вёскі. З Харкоў тады пайшлі ваяваць адразу 18 хлопцаў. Лічаныя дні ў вучэбцы і – на фронт. Разам былі залічаны ў соты гвардзейскі стралковы полк восьмай гвардзейскай арміі. І свой баявы шлях аднавяскоўцы пачалі з польскага горада Казяніцэ. Хутка адбыўся і першы бой. — Пачыналася Вісла—О