Понедельник, 9 декабря 2024

Актуально

КДК Брэсцкай вобласці з 2 па 6 снежня праводзіць тэматычную прамую лінію па пытаннях ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі

КДК Брэсцкай вобласці з 2 па 6 снежня праводзіць тэматычную прамую лінію па пытаннях ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў перыяд з 2 па 6 снежня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 гадзін будзе праведзена тэматычная прамая тэлефонная лінія па пытаннях належнага ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі ў Брэсцкай вобласці. Звярнуцца на тэматычную прамую тэлефонную лінію і задаць сваё пытанне можна па тэл.: (8-0162) 21-18-25, (8-0162) 21-25-08. Падчас прамой лініі можна паведаміць звесткі пра магчымыя недахопы пры правядзенні работ па рамонце, утрыманні, апрацоўцы антыгалалёдным саставам дарог у Брэсцкай вобласці. Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, вызначаныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную адзнаку ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Жылы дом гарэў 1 снежня ў вёсцы Воля

Жылы дом гарэў 1 снежня ў вёсцы Воля

Паведамленне пра загаранне жылога дома ў в. Воля Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 1 снежня ў 15.51. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць унутры жылога дома. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі Пружанскага РАНС
85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх. Ужо дзесяць гадоў Пружаншчына будуе мірнае жыццё. Хаця яшчэ захаваліся мясціны, якія нагадваюць пра жорсткія баі падчас вызвалення раёна ад фашысцкай акупацыі. Але пружанцы амаль што і не ўспамінаюць тыя «чорныя» гады, а штогод будуюць новае жыццё. 1955 год:13 факт. Практычна кожны год у сельскай гаспадарцы ставяцца новыя рэкорды, як у раслінаводстве, так і жывёлагадоўлі. Напрыклад, сярэдні вынік гадавых надояў дасягнуў 1071 кілаграма малака ад каровы. Тут таксама ёсць свае лідары: калгасы «Камунар», імя Леніна, імя Будзённага, «Сталінскі шлях» выйшлі на паказчык 1600 кг.14 факт. Пашы
Прафесіяналізм вызначаецца ў барацьбе

Прафесіяналізм вызначаецца ў барацьбе

Нядаўна ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» былі падведзены вынікі рэспубліканскага этапу конкурсу педагагічнага майстэрства «Лепшы выхавальнік аздараўленчага лагера». Фіналістам гэтага творчага спаборніцтва стала Дыяна Пінчук з Ліноўскай СШ, якая была адзначана адпаведным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для Дыяны Мікалаеўны гэта не першая ўзнагарода, хаця і яна прымушае заваёўваць новыя вяршыні. Пра свае ўражанні і планы настаўніца расказала ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт», якое дзейнічае ў Ліноўскай СШ. — У гэта цяжка паверыць, але вопыт працы ў дзіцячых лагерах, насамрэч, у мяне невялікі: я ўсяго два разы была выхавальнікам у аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем «Юны турыст». Сёлета паспяхов
Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька

Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька

Калі хочаш, каб цябе абдурылі, гэта абавязкова адбудзецца. Бо як інакш растлумачыць факты актыўнасці махляроў розных сартоў і павелічэння колькасці ашуканых? На гэты раз я не буду філасофстваваць наконт тэлефонных махляроў і іх ахвяр, кіберзлачынцаў. Размова пойдзе пра тых, хто на розных прэзентацыях набывае рэчы, якія ну не так нам і патрэбны, ды яшчэ і па вельмі завышаным кошце. Добра, калі пакупкі працуюць, прыносяць хоць нейкую карысць. А калі не? Што з гэтым усім рабіць? Грошы ж заплачаны і немалыя, здараецца, што і крэдыт аформлены. З банкам жа праз месяц трэба пачынаць разлічвацца. Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў даволі паважаны пружанец, які сябруе з газетай і раз-пораз звязваецца з намі, выказваючы розныя пажаданні і слушныя прапановы. Расказаў ён нам такую гісторыю. Не та
Да ўвагі арганізацый! Меры стымулявання суб’ектаў гаспадарання пры рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў

Да ўвагі арганізацый! Меры стымулявання суб’ектаў гаспадарання пры рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў

Памер вылічанай сумы экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скід сцёкавых вод, захоўванне і захаванне адходаў вытворчасці штоквартальна могуць быць зменшаны (у памеры не больш за вылічаную суму адпаведнага экалагічнага падатку ў названы перыяд) на суму вырабленых расходаў на фінансаванне капітальных укладанняў (за выключэннем капітальных укладанняў, якія фінансуюцца з бюджэту) пры рэалізацыі адпаведна наступных прырода-ахоўных мерапрыемстваў: — узвядзенне і (або) рэканструкцыю газаачышчальных установак, установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама стварэнне аўтаматызаваных сістэм кантролю за выкідамі забру-джвальных рэчываў у атмасфернае паветра;— узвядзенне і (або) рэканструкцыю збудаванняў, установак і (або) прылад, прызна
Падвялі вынікі, пагутарылі аб надзённым

Падвялі вынікі, пагутарылі аб надзённым

Дваццаць шостага лістапада бягучага года член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч правёў гутарку ў працоўным калектыве ААТ «Жураўлінае». Падчас сустрэчы вялася размова пра электаральную кампанію 2025 года і сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, падвялі вынікі работы Мокраўскага сельскага выканаўчага камітэта. Удзел у гутарцы прынялі старшыня названага сельвыканкама Вольга Грышкевіч і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Момлік. — Сёння мы па праве можам ганарыцца сваім укладам у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, дэманстраваць свету важныя рэзультаты росту, смела ставіць і вырашаць амбіцыёзныя задачы. Вынікі нашай дзейнасці з’яўляюцца аснова
Шахматна-шашачныя баталіі

Шахматна-шашачныя баталіі

Шахматна-шашачны турнір памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні» стартаваў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Прысвечаны турнір 85-годдзю Пружанскага раёна і 85-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты. Завершацца баталіі на дошках у другой палове снежня. Адзначым, што за прызы «раёнкі» змагаюцца жыхары Пружан розных узроставых катэгорый. Самаму малодшаму — Сямёну Служанікіну — толькі 10 год. Самаму старэйшаму — Анатолю Іванавічу Неміровічу — 76 гадоў. На жаль у гэтым годзе па стану здароўя не зможа прыняць удзел у турніры старэйшы аматар шахмат і шашак Уладзімір Ільіч Чакашоў. Пажадаем Уладзіміру Ільічу моцы і здароўя. Дарэчы, наш самы юны ўдзельнік Сямён Служанікін ужо другі год запар прымае ўдзел у турніры. Яшчэ з дзіцячага садка яму прыві
Інтэлектуальная гульня «Дзе логіка?»

Інтэлектуальная гульня «Дзе логіка?»

Восеньскі тур інтэлектуальнай гульні «Дзе логіка?» прайшоў на днях у гарадскім Палацы культуры. Арганізатарам выступіла ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат». Трэба аддаць належнае кіраўнікам студыі Анастасіі Ціхановіч і Наталлі Іванцовай у тым, што яны ўмеюць зацікавіць моладзь сваімі нестандартнымі падыходамі да любога мерапрыемства, асабліва калі трэба ўключыць не толькі веданне пытання, але і логіку. Паверце, некаторыя заданні ставілі ў тупік дарослых. Нас уключаць лагічнае мысленне навучыла жыццё. Дзеці пакуль яшчэ гэтаму не навучыліся. Але ці так гэта? Усё з лагічным мысленнем у нашых вучняў школ і гімназіі ў парадку. Не буду пералічваць назвы раўндаў, скажу адно: юнакі і дзяўчаты нядрэнна з гэтым з усім спраўляліся. Нават нягледзячы н
Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён.

Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён.

26 лістапада міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён. Праблемы ў жыллёва-камунальнай сферы заўсёды былі, ёсць і будуць. Гэта даволі складаная галіна ва ўсёй сістэме жыццядзейнасці чалавека і заўсёды знойдуцца незадаволеныя, бо ўсе жадаюць усяго і адразу. Пытанне толькі ў тым, наколькі хутка і якасна гэтыя праблемы вырашаюцца на месцах. 26 лістапада міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Тру-біла з працоўным візітам наведаў Пружанскі раён. Разам з прадстаў-нікамі сферы ЖКГ і кіраўніцтвам раёна ў райвыканкаме правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб. За час сустрэчы разгледжаны пытанні, звязаныя з адменай чаргі на жыллё, павышаным узроўнем шуму ў кватэры ў ацяпляльны сезон, будаўніцтвам і атрыманнем арэнд
Прэзентацыі альбома «Слабудка — гістарычная спадчына»

Прэзентацыі альбома «Слабудка — гістарычная спадчына»

Цяперашняя восень — знамянальная дата ў жыцці вёскі Слабудка Пружанскага раёна. 130 гадоў назад была такая ж восень: раніцай імжыў халодны лістападаўскі дождж, днём скрозь кроны дрэў прабіваліся нясмелыя прамяні сонца, увечары паскубваў першы мароз. А на зямлі кіпела праца, будаваліся першыя казармы будучага пасялення. Паводле гістарычных дакументаў, у далёкім 1894 годзе «на пустэчах, загадзя выкупленых дзяржавай у памешчыка Трамбіцкага з маёнтка Лінова, у 6 вёрстах ад Пружан» размясцілася 38-я артылерыйская брыгада. Прайшла не адна восень, перш чым вёска стала звацца Слабудкай. На працягу стагоддзя назвы населенага пункта змяняліся: Артылерыйскія казармы, Міхайлаўскі штаб, Кашары і ўжо пасля — Слабудка. Пра гэта і многае іншае звесткі скрупулёзна збіралі аматары гісторыі Уладзімір
Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў паглыбленні дыялогу з Палесцінай

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў паглыбленні дыялогу з Палесцінай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Перакананы, што ў гэты цяжкі для жыхароў Палесціны час выпрабаванняў спадчына яе першага Прэзідэнта Ясіра Арафата, які змог аб'яднаць суайчыннікаў і паказаць шлях да ўстанаўлення доўгатэрміновага міру на Святой Зямлі, асабліва запатрабавана, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, дээскалацыя напружанасці на Блізкім Усходзе, хуткае дасягненне міру і бяспекі будуць садзейнічаць стабільнасці і эканамічнаму развіццю Палесціны і дзяржаў усяго рэгіёна". Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь цвёрда прытрымліваецца пазіцыі забеспячэння неад'емных законных правоў палесцінцаў на незалежнас
Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце АДКБ

Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце АДКБ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Астане прыбыў на саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У сталіцу Казахстана беларускі лідар прыляцеў напярэдадні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Мерапрыемства праводзіцца ў Палацы Незалежнасці. На ўваходзе Аляксандра Лукашэнку прывітаў гаспадар саміту - Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. У гэтым годзе Казахстан старшынствуе ў АДКБ. Усяго ў саміце прымуць удзел пяць кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ. Акрамя Прэзідэнта Беларусі, гэта прэзідэнты Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Кыргызстана. У склад АДКБ таксама ўваходзіць Арменія, аднак раней прэм'ер-міністр гэтай краіны Нікол Пашынян заяўляў аб замарозцы ўдзелу ў рабоце арганізацыі. На саміце ў Астане лідары краін абмяняюцца меркаваннямі аб міжнароднай і рэгіянальнай
Падлеткі, якія гуляюць па начах…

Падлеткі, якія гуляюць па начах…

Ноч — не зусім прыдатны час для прагулак, асабліва што датычыцца падлеткаў. Аднак на вуліцах нашага горада ўсё роўна можна сустрэць юнакоў і дзяўчат, якія на першы погляд дарослыя, але па ўзросту — непаўналетнія. Аднак, гуляюць у позні час без суправаджэння дарослых. Гэта значыць, што адсутнічае кантроль з боку бацькоў. Згодна з артыкулам 10.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў або па забеспячэнні яго суправаджэння паўналетняй асобай у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём цягне накладанне штрафу. Каб даведацца, наколькі вострая гэтая праблема ў нашым раёне, колькі падобных выпадкаў было зафіксавана на працягу бягучага года і я
Праблема з іншага боку. Якую ж зловіш рыбку пры такіх умовах?

Праблема з іншага боку. Якую ж зловіш рыбку пры такіх умовах?

У адным з нумароў «раёнкі» пад рубрыкай «Сітуацыя» быў надрукаваны матэрыял «Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая…». У ім карэспандэнт газеты паспрабавала разабрацца з сітуацыяй наконт платнай рыбалкі на возеры вёскі Асошнікі. Пасля выхаду ў свет нумара газеты з артыкулам у рэдакцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары і нават тыя, хто нарадзіўся ў гэтай вёсцы і зараз не пражывае, але часцяком наведвае малую радзіму, прыязджае да бацькоў, з абурэннем і нязгодай з фактамі, выкладзенымі ў матэрыяле. Мы вырашылі пабываць на месцы і паслухаць прадстаўніка мясцовых рыбакоў. Акрамя гэтага, тлумачэнні нам таксама даў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Уроніч. З Сяргеем Міхайлавічам мы звязаліся перад тым, як выехаць на месца, каб удакладн