Четверг, 13 февраля 2025

Біятлонны выклік

426

Абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў у Баранавіцкім раёне. Гэтая падзея стала сапраўдным святам спорту, сабраўшы юныя таленты з усёй вобласці.

Сярод удзельнікаў турніру былі і прадстаўнікі нашага раёна, якія дастойна праявілі сябе і заваявалі мноства ўзнагарод.

У асабістым заліку малодшай узроставай групы (2014-2015 г.н.) навучэнцы СШ № 3 Адэліна Князева і Мацвей Кныш занялі другое і першае месца. У сярэдняй катэгорыі Уладзіслаў Адаська (СШ № 4) заваяваў бронзавы медаль, таксама паказаўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі.

Асабліва ж яскрава нашы спартсмены праявілі сябе ў змешанай эстафеце. У малодшай узроставай групе (2014-2015 г.н.) каманда ў складзе Мацвея Кныша, Мікіты Цёхана, Адэліны Князевай і Лізаветы Вайтуховіч (усе навучэнцы СШ № 3) стала чэмпіёнам спаборніцтваў.

У сярэдняй жа групе (2012-2013 г.н.) каманда ў складзе Соф’і Арцямук, Уладзіслава Адаська (абодва з СШ № 4), Дар’і Аблаушка (СШ № 1) і Мікіты Севасцьянава (СШ № 3) заваявала бронзавыя ўзнагароды.

Віншуем удзельнікаў з цудоўнымі вынікамі! Жадаем ім новых перамог і далейшых спартыўных поспехаў!

Руслан Басак. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі падзеі