Среда, 14 октября 2026

«Бібліятэка: прававая абарона і асвета»

250

15 сакавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшоў семінар для супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы раёна «Бібліятэка: прававая абарона і асвета».

Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Інэса Кетрык пазнаёміла ўдзельнікаў з сучаснымі формамі і метадамі работы бібліятэк па прававым выхаванні. Намеснік дырэктара Вольга Аляксеева і загадчыца Кляпацкай сельскай бібліятэкі Наталля Місюля расказалі аб новых інтэрактыўных тэхналогіях, якія прымяняюцца пры правядзенні мерапрыемстваў гэтай тэматыкі для дзяцей і падлеткаў.

У анлайн-рэжыме вопытам работы з моладдзю падзялілася бібліёграф абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя С.Тарайгырава г. Паўладара Рэспублікі Казахстан Аляксандра Бялова, а супрацоўнікі рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці Аляксандр Ляўчук і Вольга Пашкевіч выступілі з тэмай «ПЦПІ ў бібліятэцы: робім прававыя веды даступнымі для кожнага».

Кульмінацыяй сустрэчы стала прававая гульня «Знаўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».