Сын нідзе не працуе і сцвярджае, што не можа знайсці работу. Няўжо дзяржаве не патрэбны працоўныя рукі?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Пейгановіч:
— Па апошніх статыстычных звестках, колькасць свабодных вакансій на раённым рынку працы складае амаль 700 месцаў. Пры гэтым больш паловы запытаў арганізацый застаюцца без адказу месяц і даўжэй. Няўжо сыну звяртальніцы ўсюды адмаўляюць у працаўладкаванні? У гэта складана паверыць, хутчэй за ўсё яго задавальняе становішча ўтрыманца, які жыве на грошы маці.
Між тым і такая катэгорыя грамадзян зараз узята пад пільны кантроль дзяржавы. У прыватнасці, з 25 верасня праводзіцца асноўны этап прафілактычных мерапрыемстваў у дачыненні да грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы або працуюць на тэрыторыі іншых дзяржаў у якасці некваліфікаванага персаналу. Асаблівая ўвага будзе надавацца непрацуючым раней судзімым грамадзянам.
