Пятница, 4 сентября 2026

Автор: Владислав

Работнікі Пружанскага ПМС аднаўляюць мост праз р. Левая Лясная

Работнікі Пружанскага ПМС аднаўляюць мост праз р. Левая Лясная

Новости
Як паведаміў дырэктар ДУВП «Пружанскае ПМС» А.А. Шахновіч, меліяратары прыступілі да аднаўлення шлюза-рэгулятара праз раку Левая Лясная, які разбурыўся ўвечары 25 мая на трасе мясцовага значэння Н-525 Шчарчова-Шарашэва каля вёскі Брады. Збудаванне, «узрост» якога складае амаль паўстагоддзя, не вытрымала гідралагічнай нагрузкі і ў выніку размыву грунту абрушылася. Падчас абмеркавання сітуацыі і з улікам асаблівасцей дарогі было прынята рашэнне аб поўным аднаўленні шлюза-рэгулятара. Зараз там вядуцца дэмантажныя работы, прыбіраюцца зношаныя будаўнічыя канструкцыі. У аднаўленні задзейнічана каля дзясятка адзінак тэхнікі і некалькі дзясяткаў работнікаў. Па словах Аляксея Аляксеевіча, аб’ём работ даволі сур’ёзны, яны ўскладняюцца тым, што неабходна ствараць абводны канал, каб не перакры
Адкрыйце для сябе Венгрыю. У Пружанскім палацыку пачала работу выстава венгерскага Пасольства ў Беларусі

Адкрыйце для сябе Венгрыю. У Пружанскім палацыку пачала работу выстава венгерскага Пасольства ў Беларусі

Актуально, Культура, Музеи Пружанщины
Пабываць у іншай краіне, палюбавацца яе відарысамі, пазнаёміцца са славутасцямі заўсёды цікава. А калі гэта не дазваляюць закрытыя межы ці фінансавае становішча? У такім выпадку на дапамогу прыходзіць Пружанскі палацык. У аўторак у музеі-сядзібе пачала работу перасоўная выстава «Адкрый для сябе Венгрыю». Старшыня райвыканкама Юрый Бісун і пасол Венгрыі Жолт Чутора. На ўрачыстае адкрыццё выставы ў Пружанах завіталі прадстаўнічыя госці. Ад імя раённых улад і ўсіх пружанцаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолта Чутору, памочніка Ганаровага консула ў Брэсце У.А.Куляшова, літаратурнага перакладчыка Пэтэра Бараса і іншых гасцей вітаў старшыня райвыканкама Ю.Ю. Бісун. Як падкрэсліў Юрый Юр’евіч, Беларусь і Венгрыя не маюць агульных межаў, але гэта не шкодзі
Рэцэпты на Біс: кабачковыя рулецікі

Рэцэпты на Біс: кабачковыя рулецікі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад музычнага кіраўніка ДУА «Ліноўскія яслі-сад №21» Юліі Пышко. ІНГЭДЫЕНТЫ:кабачок невялікі – 1 шт.,яйка – 1 шт.,манка – 2-3 ст. лыжкі,мука – 2 ст. лыжкі,смятана – 2 ст. лыжкі,соевы соус — 2 ст. лыжкі,сыр – 50 г.соль і перац на смак. Для начыння:фарш – 100 г,цыбуля – 2 шт.,балгарскі перац – 1 шт.,шампіньёны – 300 г. ПРЫГАТАВАННЕКабачок нацерці на буйной тарцы, дадаць яйка, манку, муку, соль і перац. Пасмажыць тры бліны (каб іх лягчэй было скручваць у рулецік, другі бок не прапякаць да канца). Цыбулю нарэзаць паўкольцамі і пасераваць у алеі, балгарскі перац і шампіньёны нарэзаць кавалачкамі. Фарш размазаць па блінах, зверху выкласці цыбулю, балгарскі перац і грыбы. Скруціць рулецікі, пакласці іх на бляху, зверху змазаць смятанай з соевым соусам і пасыпаць цёртым с
У лагерах «Дубок» і «Юны турыст» пройдуць аздараўленне амаль 800 школьнікаў

У лагерах «Дубок» і «Юны турыст» пройдуць аздараўленне амаль 800 школьнікаў

Здоровье, Молодёжный клуб, Новости
З пачаткам летніх канікул у раёне адкрываюць дзверы аздараўленчыя лагеры. Як ужо паведамляла газета, сёлета будуць працаваць лагеры «Дубок» і «Юны турыст». У першым за пяць змен мяркуюць аздаравіць 660, у другім – 135 школьнікаў. Вучні школ змогуць адпачыць таксама ў прышкольных лагерах з дзённым знаходжаннем. Такія лагеры будуць працаваць і пры спартыўных школах горада. У планах ДЮСШ №1 праводзіць такі летнік у дзве змены. Аздаравіцца змогуць 200 вучняў. Столькі ж спартсменаў прыме ДЮСШ №2. Лагер тут будзе арганізаваны ў тры змены. Акрамя таго, пры СШ №1, СШ №5, Хараўской, Шарашоўскай і Кляпацкай СШ будуць адкрыты лагеры працы і адпачынку. Адпачыць і разам з тым зарабіць грошы ў іх змогуць 60 вучняў раёна. Уладзіслаў Шпарла.
У нашай новай рубрыцы «Гісторыя на колах» Міхаіл Ганчароў расказвае пра матацыкл «Ява-634» з пяцідзесяцігадовай гісторыяй

У нашай новай рубрыцы «Гісторыя на колах» Міхаіл Ганчароў расказвае пра матацыкл «Ява-634» з пяцідзесяцігадовай гісторыяй

Автобудни, Профессия
Займець аўтамабіль або матацыкл у наш час не ўяўляе складанасцей. Была б патрэбная сума грошай. Цяперашняе пакаленне мае магчымасць выбіраць не толькі марку, камплектацыю, год выпуску, але нават колер тэхнікі. Але старэйшае пакаленне памятае тыя часы, калі дзеля жаданай пакупкі даводзілася «пастаяць» у чарзе некалькі гадоў. У выніку транспарт станавіўся для людзей быццам членам сям’і, які служыў свайму гаспадару 10–20 і нават больш гадоў, аўтамабілі і матацыклы набывалі сваю гісторыю, дзіўную ці сумную, захапляльную ці палохаючую. У некаторых «рукастых» аўтааматараў такая тэхніка служыць і сёння. І гэта не тычыцца калекцыянераў, якія збіраюць няхай і працуючыя, але выставачныя экспанаты. У новай рубрыцы «Гісторыя на колах» мы раскажам пра «жалезных коней», якія выкарыстоўваюцца па прам