В области снизилось количество выбросов загрязняющих веществ в атмосферу, но радоваться рано
Па дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, у мінулым годзе ў рэгіёне выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу ад стацыянарных крыніц зменшыліся амаль на 17% — да 28,6 тысячы тон. Спецыялісты звязваюць гэта са зніжэннем долі мазуту ў паліве.
ПРАДПРЫЕМСТВЫ вобласці выкідваюць у атмасферу ўсяго 8% ад рэспубліканскага ўзроўню шкоднага дыму. Узначальвае ж «чорны спіс» забруджвальнікаў паветра Віцебшчына. На яе долю прыходзіцца чвэрць усіх выкідаў у краіне. Адзін толькі Наваполацк — самы «дымячы» горад Беларусі — выкінуў у атмасферу амаль у два разы больш, чым уся Брэсцкая вобласць, — 50 тысяч тон бруду. За «лідарам» ідуць Мінск (31 тыс.т), Новалукомль (16 тыс.т), Гродна (12 тыс.т), Гомель (11 тыс.т). Прамыслова-энергетычныя цэнтры Брэсцкай вобласці ў параўнанні з гэт

