Воскресенье, 16 августа 2026

Автор: admin

732 дерева Победы посадили ученики школ района

Актуально, Молодёжный клуб
Многія школы горада і раёна прынялі ўдзел у абласной акцыі “Пасадзім дрэва Перамогі”. Агульнымі намаганнямі было высаджана 732 саджанцы і 46 кустоў. Адметна, што найбольш, каля 500 дрэўцаў, пасадзілі вучні СШ №5. Зялёныя насаджэнні  з’явіліся не толькі каля школ, але і ля памятных мясцін. Вучні Шаняўской СШ, якія высадзілі бярозавую алею,  так яе і назвалі: “Перамозе — 65”.

Прививки: не бояться, а делать

Актуально, Здоровье
Нашы дзеці і дарослыя ўжо даўно не пакутуюць ад такіх інфекцыйных захворванняў, як натуральная воспа, поліяміэліт, слупняк, адзёр. Да адзінкавых выпадкаў знізіліся захворванні эпідэ-мічным паратытам, краснухай, коклюшам, вірусным гепатытам «В». Тлумачэнне таму толькі адно: гэтым інфекцыйным хваробам пастаўлены заслон дзякуючы прафілактычным прышчэпкам. Вакцына для прафілактыкі закупляецца за мяжой, часцей за ўсё ў Францыі, Расіі, Швейцарыі. Эфектыўнасць іх бясспрэчная. Штогод ахоп планавымі прышчэпкамі дзяцей у нас складае 97%, дарослага насельніцтва — 95%. Усе мы ведаем, што менавіта дзякуючы суцэльнай імунізацыі супраць такога цяжкага захворвання, як натуральная воспа, хвароба была ліквідавана ва ўсім свеце і цяпер прафілактычныя прышчэпкі супраць яе адменены. Таксама дзякуючы пра

Мюзикл «Золушка», поставленный гимназистами, признали лучшим в области

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Пераможцамі абласнога фестывалю вучнёўскіх тэатральных калектываў на замежнай мове сталі гімназісты г.Пружаны. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў Г.В.Архуцік і В.М.Кавалевіч вучні 4-7 класаў гімназіі выступілі на фестывалі з мюзіклам  на англійскай мове “Папялушка”. Пружанскія дзеці не толькі яскрава прадэманстравалі веданне англійскай, але і ўразілі сваёй крэатыўнасцю — творчым падыходам, — менавіта так пракаменціравалі іх выступленне члены журы. Паслуга фокусник на праздник таксама досыць папулярна. Адметна, што за званне лепшых гімназісты змагаліся з творчымі калектывамі з пятнаццаці навучальных устаноў  вобласці і горада Брэста. Віншуем! Галіна Каляда.

«Папараць-кветка» среди победителей «Весеннего каприза»

Культура, Молодёжный клуб, Новости
Чатыры свае калекцыі прадстаўляла студыя моды «Папараць-кветка» (кіраўнік Вера Лапука) на абласны конкурс юных мадэльераў «Вясновы капрыз». Дзве з іх сталі пераможцамі. Калекцыя «Купалле» заваявала першае месца ў намінацыі «Графіці». Другой у намінацыі «Роспіс на тканіне» стала калекцыя «Царэўны». На здымку: калекцыя "Таксі-блюз".

Почти 19 тысяч жителей Пружанского района приняли участие в республиканском субботнике

Актуально
Пружанцы і жыхары раёна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку 24 красавіка. Па папярэдніх дадзеных, у гэты дзень было зароблена для пералічэння на рахунак суботніка 60,2 мільёна рублёў. Выраблена прадукцыі і аказана паслуг на 8,6 мільёна рублёў, на 42,1 мільёна рублёў выканана падрадных работ уласнымі сіламі. На сваіх рабочых месцах працавалі многія калектывы, у тым ліку і будаўнічыя арганізацыі ПМК-21, 22, 29 і ААТ «Пружанырамбуд». Будаўнікі шчыравалі на ўзвядзенні 40-кватэрнага жылога дома ў Пружанах і малочнатаварных фермаў у вёсках. Разам з тым, значная частка гараджан і жыхароў раёна былі заняты на добраўпарадкаванні зон адпачынку на гарадскім возеры і басейне, а таксама тэрыторыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і гарадскога парку, высаджвалі дрэўцы і кусты каля помн

Пружанцы гибнут, в том числе и по собственному желанию…

Новости
У мінулым годзе работнікі пракуратуры раёна выязджалі на месцы гібелі 87 чалавек. Асабліва трывожыць статыстыка самазабойстваў. 16 мужчын і 2 жанчыны  павесіліся. Сярод іх была адна непаўналетняя дзяўчына, аднак  найбольш часта канчалі жыццё самагубствам людзі ва ўзросце ад 30 да 44 гадоў. Яшчэ шасцёра чалавек былі забіты, сямёра ўтапіліся, трое загінулі ад паражэння электрычным токам (трэба ведаць Закон Ома), 12 — на пажарах, двое — пры няшчасных выпадках. Было зарэгістравана  15 атручванняў. На жаль, сярод загінуўшых былі і трое дзяцей. Ігар ЧАРНІЦКІ, следчы пракуратуры.

Качество воды в Новых Засимовичах, очереди в поликлинике и другие вопросы дежурному корреспонденту

Новости
Лідзія Вітальеўна Доўгун, в.Новыя Засімавічы: — Вада, якая ў нас цячэ з кранаў, непрыдатна нават для тэхнічных мэт. Ужо даўно вя-дзецца гаворка, што якасць вады палепшыць станцыя абезжалезвання. Нядаўна ў «раёнцы» прачыталі, што з-за вялікага кошту такой станцыі камунальныя службы ізноў адкладваюць яе будаўніцтва. Раней у ваенным гарадку хаця б калонка рабіла. Яна ёсць і сёння, але знаходзіцца ў нерабочым стане. Ці нельга яе адрамантаваць? Таксама парайце, як змагацца з варонамі: птушкі забруджваюць воданапорную вежу, выклёўваюць насенне і агародніну і, прабачце, пакідаюць непрыгожыя плямы на адзенні... Куды нам звяртацца, каб былі прыняты якія-небудзь меры? Сапраўды, будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў Новых Засімавічах, якое, згодна з праграмай «Чыстая вада», было запланавана н

Мы помним: учительница-подпольщица из Хоревы Антонина Припутневич

Новости
У біяграфіі маёй роднай Хараўской сярэдняй школы шмат гераічных старонак. Многія яе былыя настаўнікі прыкладалі свае намаганні для набліжэння светлага дня Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі. У іх ліку была і Еўдакія Аляксееўна Прыпутневіч (дзявочае прозвішча Жук). Невысокага росту, з вяночкам касы на галаве і прыветнай усмешкай на твары. Амаль 40 гадоў нязменная настаўніца пачатковых класаў. Ці маглі здагадвацца яе гарэзы-вучні, што ў вельмі небяспечны для Радзімы час фашысцкай акупацыі іх любімая настаўніца ўзначальвала ў вёсцы Харава маладзёжную падпольную групу! 21 чэрвеня 1941 года ў Еўдакіі Жук і яе аднакласнікаў быў выпускны баль. Пад ранак юнакі і дзяўчаты пачулі бамбёжку, страляніну. Спачатку падумалі, што гэта не закончыліся вучэнні АСАВІЯХІМа, якія пра

Балета не будет: организацией концерта занимались аферисты

Новости
Выступленне Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага тэатра класічнага балета, якое планавалася ў Палацы культуры, не адбылося. Як аказалася, скарыстаўшыся гучным імем тэатра, «арганізаваць» яго гастролі вырашылі гора-пасрэднікі. Цяпер імі займаюцца адпаведныя органы, а ўстановы культуры, якія паспяшаліся зрабіць «арганізатарам» папярэднюю аплату, думаюць, дзе ўзяць грошы, каб разлічыцца з гледачамі. На шчасце, наш Палац культуры, як расказаў яго дырэктар В.І.Курачынскі, папярэдне выступленне не аплачваў, таму грошы за білеты будуць вернуты без праблем.

Спецпроект «РБ»: Этот день мы приближали, как могли

Новости
Дасылайце фотаздымкі і пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні».   Можна скарыстацца і электроннай поштай: RRBud2@brest.by. Больш падрабязную інфармацыю наконт праекта можна атрымаць у Ганны Хадаровіч па тэл. 9-15-02. ІВАН НІКІФАРАВІЧ Басак (1909 — 1944), В.СМАЛЯНІЦА Тату забралі на вайну пасля вызвалення Пружаншчыны. Мне ішоў толькі пяты год, але я памятаю пра ўсё вельмі выразна. Тата быў майстрам на ўсе рукі: пчаляром — у нас ніколі не пераводзіўся мёд, цесляром — ён сваімі рукамі пабудаваў для сям’і дом. Нас ў яго было трое. Але калі тата ішоў ваяваць, мама была цяжарнай. Жанчыны са Смаляніцы павезлі сваім мужам хлеб на дарогу. А наша любая мамачка не магла з імі зыйсціся і адстала. Калі яна дабралася да станцыі, састаў ужо адправ

Зарегистрировать брак теперь можно в музее-усадьбе «Пружанский палацик»

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
У мінулую суботу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу. Цырымонію вяла сакратар Вялікасельскага сельвыканкама Святлана Люкевіч. Менавіта ў такім незвычайным месцы пажадалі зарэгістраваць свае шлюбы дзве пары: жыхарка Вялікага Сяла, студэнтка педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Алеся Ханіла і жыхар Слуцка Сяргей Жук, а таксама ўраджэнцы вёскі Стараволя Ганна Вялікаселец і Дзмітрый Кот. Магчыма, з іх лёгкай рукі гэтая платная паслуга палацыка прыжывецца. Ганна Хадаровіч.

Спецпроект «РБ»: Этот день мы приближали, как могли

Новости
Дасылайце фотаздымкі і  пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні».      Можна скарыстацца і электроннай поштай: RRBud2@brest.by. Больш падрабязную інфармацыю наконт праекта можна атрымаць у Ганны Хадаровіч па тэл. 9-15-02. Міхалай Іванавіч УЛЕЗЛА (1904 — 1973), в. Белы Лясок ДЗМІТРЫЙ РЫГОРАВІЧ Такарэўскі (1910 — 1945), Г.ПРУЖАНЫ Менш месяца засталося да найвялікшага свята — 65-ай гадавіны Перамогі. На жаль, да яго не дажылі мільёны людзей. Сярод іх і мой дарагі татачка Мікалай Іванавіч Улезла. У 20-ыя гады, яшчэ пры панскай Польшчы, Мікалай Іванавіч са сваім бацькам працаваў у Белавежскай пушчы на вывазцы драўніны. Быў актывістам, удзельнічаў у забастоўцы лесарубаў і возчыкаў лесу ў 1932 годзе, якая стала самай знамянальнай падзеяй рэвал

Как бабушка из-за мусора в суд попала

Актуально, Экология
У рэдакцыю патэлефанавалі бабулі з вёскі Замошша Мокраўскага сельсавета: — Мы атрымалі павесткі ў суд за тое, што быццам бы больш чым два гады не плацілі за вываз смецця. Так, давалі падпісваць нейкую дамоўленасць. Але чаго яна тычылася,— ніхто не тлумачыў. Карэспандэнт атрымаў заданне разабрацца. Падлічана сярэдняя гадавая норма назапашвання адным чалавекам смецця. Гэта 1,6 кубічнага метра — у прыватным домаўладанні з прысядзібным участкам і 1,35 кубічных метра — у добраўпарадкаваных дамах без участкаў. Значыць, за чатыры гады сям’я з чатырох-пяці чалавек здольна пад столь заваліць сваімі цвёрдымі бытавымі адходамі цэлую 9-мятровую кухню. А калі дадаць смецце суседзяў з усіх 60 кватэр, а потым і цэлага горада, то, напэўна, патонуць у ім не тое, што кухні, а нават дамы і вуліцы. І тако

Спецпроект «РБ»: Этот день мы приближали, как могли

Новости
Дасылайце фотаздымкі і  пісьмы на адрас: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні». Можна скарыстацца і электроннай поштай: RRBud2@brest.by. Больш падрабязную інфармацыю наконт праекта можна атрымаць у Ганны Хадаровіч па тэл. 9-15-02. Сцяпан Максімавіч РЭЧЫЦ (1905 — 1963), в.Загор‘е МІКАЛАЙ ПЯТРОВІЧ Вайцяхоўскі (1922 — 1988), В.БОРКІ МОЙ ПРАДЗЕД Сцяпан Максімавіч Рэчыц жыў у вёсцы Загор’е. Ён пайшоў ваяваць у 1944-ым годзе, калі Пружаншчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Меў званне старшыны і самую адказную і небяспечную спецыяльнасць сапёра. Пра бясстрашша і гераізм ваенных сапёраў шмат напісана кніг і знята кінафільмаў. Я ганаруся, што сярод такіх людзей быў і мой прадзед Сцяпан. У красавіку 1945-га года ён удзельнічаў у штурме фашысцкаг

Страйкбол пришел в Пружаны!

Актуально, Молодёжный клуб
Зараз у раёне пад патранажам аддзела па справах моладзі ствараецца новы ваенна-патрыятычны клуб «Пілоты», які аб’яднае жадаючых займацца страйкболам. Cтрайкбол — ваенна-тактычная гульня, у якой выкарыстоўваюцца пнеўматычныя аналагі сучаснай зброі. Стральба вядзецца невялікімі пластыкавымі шарыкамі. Галоўнае правіла — ігракі самі пры-знаюць, што ў іх патрапіў шарык. На англійскай       мове гэта гульня называецца — airsoft sport. Назву «страйкбол» прыдумалі рускія. У нашай краіне ёсць рэспубліканскае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Страйкбол» — афіцыйная арганізацыя, якая мае выразную іерархію, адказных асоб і фінансаванне. Таму для РСГА «Страйкбол» магчымы мерапрыемствы, якія не пад сілу розным нефармальным суполкам. НЕАФІЦЫЙНА страйкбольнае аб’яднанне дзейнічае ў нашым горадзе каля г