Среда, 15 июля 2026

Актыўна праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу

572

Захваральнасць на грып у Беларусі ў гэтым сезоне чакаецца вышэйшай за мінулагоднюю, пра гэта папярэджваюць нават на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя.

Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Аляксандра Тарасенкі, уздым захваральнасці чакаецца ў студзені-лютым 2024 года. Такія прагнозы ён растлумачыў тым, што COVID-19 адышоў на другі план. Цяпер на першае месца цалкам можа выйсці цыркуляцыя штамаў грыпу H1N1 і H3N2.

Цяпер у Беларусі актыўна праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу. У першую чаргу прапануюць прышчапіцца грамадзянам, якія ўваходзяць у групу рызыкі.

Як расказвае медсястра кабінета прафілактычных прышчэпак Пружанскай ЦРБ Дар‘я Харонжына, людзі разумеюць важнасць застрахаваць сябе ад хваробы. У дзень даводзіцца прымаць да 80 пацыентаў, якія прышчэпліваюцца не толькі ад грыпу, але і ад COVID-19. Аптымальныя ж тэрміны вакцынацыі завяршаюцца ў снежні.

Паспяшайцеся! Зрабіць прышчэпку можна ў медустановах усяго раёна.

Фота Кацярыны МАСІК