Суббота, 8 ноября 2025

Аксана Грышанкова стала пераможцай міжнароднага конкурсу прыгажосці «Queen of the Universe 2025» у намінацыі «Glamour Queen of the Universe 2025», катэгорыя «Diamond Quenn»

797

Міжнародны конкурс прыгажосці «Queen of the Universe 2025» прайшоў у Мінску ў канцы мая. Прыгажуні з Літвы, Латвіі, Таджыкістана, Казахстана, Расіі і Беларусі прымалі ўдзел у трох узроставых катэгорыях: «Princess» («Прынцэса») — 17-34 гады, «Queen» («Каралева») — 35-44 гады, «Diamond Queen» («Брыльянтавая каралева») — 45+. Што цікава, самай старэйшай удзельніцы было 70 гадоў. Асаблівасцю конкурсу стала тое, што ў ім маглі паўдзельнічаць жанчыны з любымі параметрамі. Стваральнікі хацелі адзначыць, што ў прыгажосці няма крытэрыяў, бо кожная па-свойму ўнікальная і цудоўная.

Наш горад прадстаўлялі дзве ўдзельніцы, адна з якіх Аксана Грышанкова — пераможца ў намінацыі «Glamour Queen of the Universe 2025», катэгорыя «Diamond Quenn».

«Я ехала на конкурс за новымі эмоцыямі, знаёмствамі і ўражаннямі, абменам вопыту. Я шмат вучуся і ўвесь час развіваюся, удзельнічаю ў многіх мерапрыемствах. Конкурс такога маштабу — гэта нешта новае для мяне, таму хацелася па-глядзець, як я спраўлюся. А таксама паказаць сваю творчасць і талент».

Аксана Мікалаеўна працуе інжынерам па ахове працы ў мясцовай арганізацыі ДЭУ-25. У вольны час займаецца вакалам, мадэлінгам, кройкай і шыццём у аб’яднанні «Стыль». Марыць выпусціць свой асабісты брэнд адзення. Жаданне абстрагавацца ад работы, ру-ціны прывялі яе ў мадэльную школу Акадэміі прыгажосці, якую жанчына паспяхова скончыла. «Не ведаю, куды мяне гэта прывядзе, але мне адна-значна падабаецца гэта дарога. Жадаю ўсім быць лепшай вер-сіяй сябе», — такія словы гучалі ў відэа-вызітцы Аксаны Грышанковай да конкурсу.

Прыгажосць заўсёды была аб’ектам захаплення і крыніцай натхнення для мноства пакаленняў. Аднак прыгажосць не абмяжоўваецца толькі знешнім выглядам. Яна выпраменьваецца з сэрца і праяўляецца ў неверагоднай сіле.

«Увогуле, у чым сэнс? Каб людзі развіваліся, — разважае жанчына. — Гэта такі мой пасыл маленькім гарадам у асобе мяне. Бо трэба ўдзельнічаць, калі ёсць такая магчымасць. Жыццё — яно не заканчваецца на тым, што толькі дом, работа і быт. Можна праяўляць сябе не ў шкоду сям’і, блізкім, а наадварот…».

Пружанская прыгажуня развівае яшчэ і свой Instagram, прайшла навучанне ў вядомага блогера. Вось як віншуюць і пішуць каментарыі знаёмыя на яе старонцы: «Аксанка, якая ты прыгожая, проста неверагодная!», «Якая прыгажуня!», «Він-шую! Вы заматываваны чалавек і дастойны гэтага звання», «Аксана Мікалаеўна, вы зорка!».

Вельмі шчыра аб іншых удзельніцах конкурсу адзывалася і сама жанчына: «Усе такія прыемныя, добразычлівыя. Я проста ў захапленні ад усіх жанчын. У нас нават канкурэнцыі не было ні ў кога. Мы проста адзін аднаму дапамагалі, падтрым-лівалі. Дужа прыемныя пачуцці».

Конкурс «Queen of the Universe 2025» працягваўся 8 дзён: ацэньвалі дэфіле, самапрэзентацыю, уменне сябе падаць. Для фіналу дызайнеры прадаставілі шыкоўнае адзенне, якое дэманстравалі ўдзельніцы. Быў выхад у вячэрніх сукенках і ў нацыянальным касцюме. Каравай, дарэчы, Аксана Грышанкова заказвала ў нашай кулінарыі.

У рамках конкурсу таксама здымалася рэаліці-шоу «Школа каралеў» (2 сезон) для тэлеканала Europa Plus TV Belarus.

Удзельніцы трэцяй катэгорыі адправіліся ў цэнтр дапамогі дзікім жывёлам, дзе выконвалі розныя заданні: лавілі авечак, каб іх адвезці на стрыжку, чысцілі канюшню, даілі коз.

«Нехта думае, што прыгажосць — гэта толькі знешні выгляд, на самай жа справе — гэта дапамога жывёлам, людзям…», — з трапятаннем кажа жанчына.

Так супала, што на другі дзень конкурсу ў Аксаны Мікалаеўны быў юбілей. Арганізатары разам з удзельніцамі падрыхтавалі сюрпрыз, падарылі срэбраны ланцужок з камянямі. Яны так шчыра віншавалі, што жанчына не магла стрымліваць слёз. Можа, дзеля такіх момантаў і патрэбна падарожнічаць, развівацца, проста жыць? Бо, як кажа наша пружанская прыгажуня, гэта неверагодныя эмоцыі, якія застануцца з ёй усё жыццё!

Анастасія Міхеева. Фота прадастаўлена ўдзельніцай конкурсу