Вторник, 11 августа 2026

Віншаванне з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ад кіраўніцтва раёна

203

Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Галоўным здабыткам галіны заўсёды былі і застаюцца людзі – таленавітыя працаўнікі, адданыя сваёй справе. Назапашаны каштоўны вопыт, высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў газавай і паліўнай прамысловасці дазваляюць вырашаць самыя складаныя задачы, рэалізоўваць новыя праекты, дабівацца высокіх вынікаў, садзейнічаючы паспяховаму развіццю галіны.

Дасягненні работнікаў газавай і паліўнай прамысловасці з’яўляюцца пацвярджэннем таго, што ў гэтай галіне працуюць сапраўдныя прафесіяналы, чые чалавечыя якасці, адказнасць, добрасумленнасць і надзейнасць сталі дастойным укладам у эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашага раёна, вобласці, краіны.

Ад усёй душы жадаем вам працоўных поспехаў, радасных перспектыў, новых дасягненняў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай ажыццяўляюцца ўсе творчыя ідэі, а поспех і натхненне будуць вернымі спадарожнікамі ва ўсіх справах і пачынаннях! Моцнага здароўя і цяпла вашым сем’ям!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.