Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»
Беражыце сваё здароўе і жыццё. Менавіта гэтаму вучыць рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам», асноўны этап якой праходзіць у краіне з 24 кастрычніка па 1 лістапада бягучага года (асенні перыяд).
Колькі здараецца выпадкаў, калі чалавек па халатнасці, нявопытнасці ці нейкай іншай прычыне калечыць сябе, знішчае маёмасць, а то наогул пазбаўляе сябе магчымасці хадзіць па гэтай зямлі і дыхаць гаючым паветрам . Гэтага ўсяго можна пазбегнуць, калі захоўваць элементарныя правілы бяспечных паводзін. Быць асцярожным з агнём, электрычнасцю, газавым абсталяваннем…
Пра дадзеную акалічнасць мы павінны помніць кожную мінуту, не дапускаючы нават думкі, што можна зрабіць інакш. Для нашай жа бяспекі ў краіне на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы, мэтай якіх з’яўляецца якаснае жыццезабе



