Вельмі дарэчы для Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа быў падарунак ад ДУА «Акадэмія нацыянальнай адукацыі»
Дзякуй за падтрымку! А яе лішняй ніколі не бывае. Нават добрае слова часам робіць цуды, натхняе чалавека на новыя здзяйсненні, надае жаданне рухацца наперад. Яшчэ гэта можа быць навукова-метадычная і экспертная падтрымка, калі размову весці пра ўстановы адукацыі, у тым ліку і прафесійнага кірунку. Ніхто не адмовіцца і ад новай тэхнікі, такой неабходнай для практычных заняткаў навучэнцаў.
Вельмі дарэчы для Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа быў падарунак ад ДУА «Акадэмія нацыянальнай адукацыі». Рэспубліканская ўстанова закупіла 76 адзінак тэхнікі на Мінскім трактарным заводзе. І на мінулым тыдні 28 «Беларусаў-1523.3» ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны прадстаўнікам розных спецыялізаваных устаноў краіны. Сярод шасці шчасліўчыкаў Брэстчыны аказаўся і наш каледж.





