Стварай дабро. Размову сёння павядзём пра ААТ «Ружаны-Агра»
Калі ёсць прыбытак у гаспадарцы, тады і весялей працуецца. Для намесніка галоўнага бухгалтара Лідзіі Тоўсцік і бухгалтара Людмілы Бойдзіч гэта факт.
Працаваць на перспектыву — адна з асноўных задач сельгаставарыстваў. Не пралічыш на будучае шлях для паступовага развіцця, то і разлічваць на значны прыбытак не даводзіцца. Нельга аднесці на апошні план і сваіх працаўнікоў, якія і з’яўляюцца гарантам дабрабыту гаспадаркі. Менавіта на іх і трымаецца ўся работа. А калі яшчэ паспрабаваць ахапіць увагай і клопатам свой раён, асабліва аддаленыя ад цэнтральнай сядзібы населеныя пункты? Даць, напрыклад, магчымасць усім жадаючым паласавацца прадукцыяй, якую сам жа вырабляеш?
І як паказвае практыка, трэба толькі захацець быць запатрабаваным у людзей. Адразу пачуеш добрыя словы ў свой адрас,




