Пустазелле не спіць
Як хутка бяжыць час. Жніво, азімая сяўба. Вось ужо патрэбна паспяшацца з хімічнай праполкай пасяўных плошчаў. Бо пустазелле актыўна адбірае з глебы вільгаць і ўнесеныя мінеральныя ўгнаенні яшчэ да адыходу культуры ў зіму. А яшчэ асенняе прымяненне гербіцыдаў забяспечвае захаванне ўраджаю прыкладна на 2-3 ц/га вышэй у параўнанні з вясеннім унясеннем. Многія прэпараты валодаюць глебавай актыўнасцю нават пасля наступлення цяпла ў наступным годзе. Значыць, не спім у шапку, а актыўна праводзім дадзеную работу, без лішняй паспешлівасці, але і без непатрэбнага прамаруджвання.
А нашы аграрыі ніколі і не былі гультаямі, у іх любая справа спорыцца. Ужо справіліся з гэтай работай на палетках з рапсам, унеслі борныя ўгнаенні. Таксама апрацавалі дадзеную сельгаскультуру на зерне ростарэгулятара



