Прапанавалі працу
за мяжой: верыць ці не?
У месенджары прыйшла прапанова наконт працы за мяжой, з абяцаннем няцяжкай работы, але з добрым заробкам. Ці можа гэта быць падманам?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыіАляўціна Адзінец:— За рэальнымі прапановамі на рынку працы зараз часта хаваюцца махляры, што пацвярджае нядаўняя гісторыя з брастаўчанінам. Мужчына ўбачыў аб’яву ў сацыяльнай сетцы з прапановай працаўладкавання за мяжой, перайшоў па спасылцы і пакінуў заяўку. Неўзабаве ў месенджары з ім звязаліся «прадстаўнікі фірмы», якія растлумачылі, што трэба аформіць візу і стварыць крыптакашалёк. А каб «даказаць плацёжаздольнасць», папоўніць яго на суму звыш 12 000 рублёў. Як толькі мужчына пералічыў грошы, то зламыснікі адразу завалодалі імі.Каб не стаць такой жа ахвярай, варта ведаць: легальныя спосабы працаўладкавання за мяжой





