Адважныя сэрцам і шчырыя ў працы
Толькі такія людзі ідуць заўжды наперадзе. Іх не спыняе страх перад стыхіяй, не засмучаюць думкі пра ўласную бяспеку,не перашкаджаюць стомленасць ці лянота. Беларускія выратавальнікі нясуць кругласутачную службу дзеля бяспекі грамадства цалкам і жыцця кожнага з нас.
Пацвярджэннем асноўных памкненняў службы МНС стаў чарговы арт-аб’ект, усталяваны ў нашым райцэнтры якраз напярэдадні Дня пажарнай службы. Гэта не першы ўклад у бяспеку пружанцаў і, безумоўна, не апошні. Але, як заўсёды, знакавы і прыцягальны да ўвагі.
Гэта размешчаны ў гарадскім парку ліхтар-навігатар «Геаметка бяспекі». Як тлумачыць начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Талстой, арт-аб’ект створаны з мэтай фарміравання сярод насельніцтва культуры бяспекі жыццядзейнасці і папулярызацыі прафесіі выратав




